Актуальное
  • В Беларуси возросло количество пожаров. Специалисты рассказали о…
  • Порывистый ветер, гололед и до -24°С. Синоптики о…
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко утром 4 февраля заслушал…
  • Вниманию субъектов хозяйствования, осуществляющих оборот безалкогольных напитков и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

45 лет совместной жизни отметила лепельская семья Пралич

lepadmin - Социальный ракурс - 16.11.2023
45 гадоў сумеснага жыцця -- іншымі словамі, сапфіравае вяселле. Трэба прызнаць, што адзначыць такую гадавіну атрымліваецца толькі ў тых, чые пачуцці ўжо ў поўнай меры прайшлі сваю праверку.
lepadmin
248 просм. 0 Комментариев

45 гадоў сумеснага жыцця — іншымі словамі, сапфіравае вяселле. Трэба прызнаць, што адзначыць такую гадавіну атрымліваецца толькі ў тых, чые пачуцці ўжо ў поўнай меры прайшлі сваю праверку.

 

Мае суразмоўцы Валянціна і Віктар Пралічы — паважаныя не толькі ў вёсцы Старое Лядна, але і ў раёне людзі. Аднак яшчэ большай павагі заслугоўваюць іх любоў, цярпенне і мудрасць, якія яны пранеслі праз дзясяткі гадоў.
Гляджу на іх, і складваецца ўражанне, што ў пары чарговы мядовы месяц: такі ж закаханы погляд, пазітыўны настрой, усмешка на вуснах пры размове адзін з адным. Ды і паводзіны іх кажуць пра шчаслівыя сумесныя гады: разам працуюць і адпачываюць, заўсёды знойдуць, пра што паразмаўляць. А яшчэ сямейную пару аб’ядноўваюць любімыя дзеці, унук і праўнук, якімі муж і жонка вельмі ганарацца.
Што так аб’ядноўвае гэтыя два сэрцы? Магчыма, падобныя лёсы. Віктар Фёдаравіч і Валянціна Паўлаўна – з простых вясковых сем’яў, дзе мелася вялікая гаспадарка і дзеці прывучаліся да працы з самага маленства.
Скончыўшы дзесяцігодку, юнак паступіў у Лужаснянскі аграрны тэхнікум, сюды ж пасля 8 класаў школы паступіла і Валянціна. Менавіта ў гэтай установе і адбылася іх першая сустрэча, пачалася гісторыя кахання.
— Мне вельмі спадабалася Валянціна. Яна была такія сціплая, маленькая дзяўчынка, якую хацелася абараніць. Я ж быў членам сандружыны, разам з таварышамі правяраў чысціню ў пакоях, падчас чарговай праверкі і запрыкмеціў яе.
Правучыўшыся год, мужчыну прызвалі ў шэрагі Савецкай арміі. Служыў у радыёсувязі: першыя паўгода вучыўся лацінскай марзянцы, а потым быў накіраваны ў Манголію.
Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу і ўстанову скончыў у 1976 годзе на выдатна, атрымаўшы спецыяльнасць “агранамія”, такую ж спецыяльнасць атрымала і Валянціна.
— Мне прапанавалі ў калгас “Пражэктар” Лепельскага раёна аграномам. Паразважаўшы, што бацькі недалёка — у Докшыцкім раёне, а ім патрэбна дапамога па гаспадарцы, адразу і згадзіўся.
— У вас з першага позірку ўзнікла каханне? — задаю пытанне мужчыне.
— Каханне ўзнікла паступова, аднак калі выпускаліся з установы я Валянціне сказаў: “Мае бацькі не багатыя, таму на вяселле трэба грошы збіраць самім. Давай сустрэнемся праз 2 гады і згуляем вяселле”.
— І што, атрымалася, як сказалі?
— Так, — смяецца мужчына. – Я прыступіў да працы ў “Пражэктары” 8 сакавіка 1976 года, Валянціна ў гэты час працавала брыгадзірам комплекснай брыгады ў калгасе імя Дзімітрава Бешанковіцкага раёна. Аднойчы наведаўся да яе ў госці, будучая цешча адразу пачала мяне частаваць кілбасамі. Карацей, сустрэча адбылася душэўная. Пасля гэтага я пачаў прыязджаць да Валянціны на матацыкле, сустрэчы адбываліся ўсё часцей і часцей.
Урэшце 27 кастрычніка 1978 года адбылася адна з самых запамінальных і хвалюючых падзей — рэгістрацыя шлюбу. Згулялі вяселле па ўсіх традыцыях: спачатку ў нявесты на радзіме, потым была рэгістрацыя ў Слабадзе, а другая частка вяселля была ў Бярозках, на маёй радзіме.
У хуткім часе Віктару Фёдаравічу прапанавалі стаць кіраўніком калгаса “Радзіма” ў Велеўшчыне. Там жа маладым была выдзелена службовая кватэра. Валянціна спачатку працавала бібліятэкарам, потым сакратаром-машыністкай у калгасе. А калі эканаміст калгаса пайшла на заслужаны адпачынак, заступіла на гэтую пасаду. 10 гадоў мае суразмоўцы пражылі тут.
— Ведаю, што дзякуючы вам у той мясцовасці з’явіўся помнік загінулым у вайну партызанам, воінам і мірным жыхарам…
— Так, была такая справа. У той час у гаспадарцы працаваў брыгадзірам Дзмітрый Падабед. Ён быў прызначаны на пасаду сакратара парткама ў гаспадарцы па ўзгадненні з райкамам партыі. Ён выдатна ведаў усіх людзей у наваколлі. Яму было даручана абыходзіць кожны дом, каб запісаць звесткі старажылаў, удоў… — увогуле, усіх людзей. Паступова збіралі матэрыялы, перапісвалі іх шмат разоў, бо спіс загінулых франтавікоў, партызан і мясцовых жыхароў мяняўся, аднак і павялічваўся. Усе даныя пераправяралі шляхам апытання іншых жыхароў. Гэтая праца заняла, можа, паўтара-два года. Калі спісы былі практычна гатовыя, Дзмітрый Падабед заўчасна памёр.
На агульным сходзе калгаснікаў Віктарам Фёдаравічам была ўнесена прапанова аб стварэнні і будаўніцтве помніка “жанчына, якая смуткуе, а побач — каска і аўтамат”, і стэла з імёнамі загінулых.
Помнік быў выраблены ў Полацку, а адкрыццё яго адбылося да Дня Перамогі — 8 мая 1986 года. Арганізатарам гэтага ўрачыстага мерапрыемства стаў Віктар Фёдаравіч.
Жыхары і да гэтага часу вельмі ўдзячныя былому старшыні за ўшанаванне памяці загінулым і даніну павагі гераічнаму подзвігу народа.
Праз некаторы час сям’я пераехала ў вёску Старое Лядна, дзе Віктар Фёдаравіч працаўладкаваўся ў калгас імя Чапаева начальнікам вытворчага ўчастка №1, пазней заступіў на пасаду намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам. Валянціна Паўлаўна, як нітка за іголкай, заўсёды была побач. Працавала ў сельгаспрадпрыемстве сакратаром-машыністкай, доўгі час — інжынерам па тэхніцы бяспекі.
У 2001 годзе мужчына перайшоў у Лепельскі ваенны санаторый начальнікам гаспадарчага аддзялення, туды ж працаўладкавалася і жонка. Трэба адзначыць, што і там мой суразмоўца пакінуў пасля сябе добрую памяць – пасадзіў пладовы сад, дарамі якога карыстаюцца і зараз.
Нават не ўяўляю, як яны паспявалі не толькі рупіцца на працы, выхоўваць дзяцей, але і трымаць вялікую гаспадарку на падворку. 2 каровы, свінні, авечкі, куры, качкі… — гэты спіс яшчэ не поўны.
Гектар зямлі -– на сена, 60 сотак -– на бульбу, 40 -– пад зерне. А яшчэ ў дадатак самі будавалі дом, абуладкоўвалі яго для камфортнага пражывання. Раней ацяпляліся памяшканні печкай, а пазней быў праведзены прыродны газ.
— Усё каб жыць ды радавацца, — смяецца мужчына.
Таксама звярнула ўвагу, што на падворку стаіць прыгожая “Волга”. Як адзначыў гаспадар, транспартны сродак 1975 года выпуску.
— Які сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця?
— Галоўнае — трэба ўмець своечасова спыніцца ў спрэчках і сварках сямейных, — кажа муж. — Добра, што калі і сварымся, дык вельмі хутка мірымся.
– А яшчэ важна ўменне згладжваць усе непрыемнасці і хваліць адзін аднаго, — дапоўніла жонка.
— Як вы лічыце, 45 гадоў разам – гэта шмат ці мала?
— Вядома, нямала. Але так хутка ляціць час, што нават не заўважаеш. Трэба шанаваць станоўчыя эмоцыі, добрыя пачуцці, пазітыў, – разважае Валянціна Паўлаўна.
— Не сумна на заслужаным адпачынку?
— Няма нам з Валяй часу сумаваць. Мы можам у любы момант сесці на веласіпеды і праехаць па прыгожых краявідах 12-14 кіламетраў. Ды і каля дому заўсёды клопатаў хапае: то яблыкі збіраем, то грыбы гатуем, шмат іншых нарыхтовак робім на зіму.
Як аказалася, Віктар Фёдаравіч яшчэ з’яўляецца ганаровым донарам (64 разы здаў кроў), пераможцам шматлікіх прафесійных спаборніцтваў, мае медалі за шматгадовую плённую працу, за працоўную доблесць СССР, шмат іншых узнагарод.
На працягу ўсёй гутаркі бачыла цёплыя адносіны паміж двума людзьмі, якія пражылі 4 з лішнім дзясяткі гадоў. А выглядалі яны, як быццам толькі пажаніліся. Мусіць, гэта і ёсць сапраўднае каханне.
Паважаныя Валянціна Паўлаўна і Віктар Фёдаравіч, няхай ваша сямейная пара будзе прыкладам для пераймання дзецям і ўнукам, а таксама ўсёй сучаснай моладзі.
Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
Подведены итоги месячника “Человек с белой тростью” на Лепельщине
Следующая
Опубликованы первые кадры с белорусами, которых эвакуируют из сектора Газа
Рекомендуем
28.08.2023
Уважение. Забота. Ответственность
03.09.2023
Шахматные принцессы нашего города
23.02.2025
Узнали, почему в семье Климовых с особым чувством встречают 23 февраля
11.08.2023
65-летие совместной жизни отмечает лепельская семья Парахонько
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • В Беларуси возросло количество пожаров. Специалисты рассказали о причинах
  • Порывистый ветер, гололед и до -24°С. Синоптики о погоде на 5 февраля
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко утром 4 февраля заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям (ЧС) Вадима Синявского о ситуации в стране на фоне усиления морозов и о реагировании на ЧС в связи со сложившимися погодными условиями
  • Вниманию субъектов хозяйствования, осуществляющих оборот безалкогольных напитков и соков
  • В Витебской области в эти минуты проходит единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.