Вучні 4-11 класаў наведалі артылерыйскі склад боепрыпасаў.
Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Аляксандр Трубека правёў для школьнікаў экскурсію па часці — пазнаёміў з гісторыяй воінскай часці, умовамі нясення службы і бытам ваеннаслужачых. Было арганізавана вучэбнай тушэнне пажару пры дапамозе спецтэхнікі. Вучні мелі магчымасць прымерыць ваенную амуніцыю, разабраць і сабраць аўтамат і пісталет. Настаўнік гісторыі Слабадской школы Валерый Уладзіміравіч Тухта падарыў ваеннаслужачым часці свае кнігі, прысвечаныя ваеннай гісторыі Лепельшчыны.