У першыя дні летніх канікулаў сябры пошукавага клуба «Слабадскія следапыты» здзейснілі экспедыцыю ў вёску Людчыцы з мэтай збору звестак пра пахаванні партазан на вясковых могілках.
У выніку адшукалі два пахаванні: магілу падпольшчыка Фёдара Юрэвіча і партызана Аляксея Кашаварава. У вёсцы Чэрцы зрабілі прыпынак каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.