Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з «пагранічнай» атрыбутыкай, даведаліся пра землякоў, якія служылі ў пагранічных войсках.
Напрыклад, напачатку 1990-х гадоў на беларуска-польскай мяжы служыў бацька дзевяцікласніка Арсенія Славецкага Яўген Пшонка. У пачатку 2000-х пры затрыманні парушальніка мяжы вызначыўся Яўген Крыцкі са Слабады, родны дзядзька вучня 9 класа Арцёма Зайцава. Больш за дваццаць ураджэнцаў Слабадскога сельсавета праходзілі службу ў пагранічных войсках у розныя гістарычныя перыяды. У 1944 годзе зялёную фуражку прымерыў на сабе былы партызан Васіль Падабед. Васіль Азаронак і Генадзь Закрэўскі з’яўляюцца воінамі-інтэрнацыяналістамі.