У гэты сонечны зімовы дзень навучэнцы 1-4 класаў Домжарыцкай базавай школы Лепельскага раёна пабывалі на агляднай экскурсіі ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў!
На экскурсіі дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Лепельскага краю: ткацтвам, керамікай і ганчарствам, нацыянальнай лялькай, вышыўкай і іншымі! Таксама вучням пашчасціла паназіраць за працай майстроў па ткацтве на кроснах і на свае вочы ўбачыць дзіўны працэс стварэння тканых вырабаў!
Навучэнцы наведалі выставу вязаных вырабаў Андрэя Мікалаевіча Осіпава «Усё будзе ў ажуры» і захапіліся вытанчанасцю і прыгажосцю ажурных сурвэтак!
Чакаем Вас зноў у Лепельскім Цэнтры рамёстваў!