26 апреля
...
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 2728
293012345

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

На патоку - грэчка

30.09.2022, 11:40
536
0
- 42 гады працую ў сельскай гаспадарцы, і толькі цяпер мне давялося адкрыць для сябе такую культуру, як грэчка! -- кажа галоўны аграном КУВСГП “Лепельскае” Аляксандр Нікітчанка.

-- 42 гады працую ў сельскай гаспадарцы, і толькі цяпер мне давялося адкрыць для сябе такую культуру, як грэчка! -- кажа галоўны аграном КУВСГП “Лепельскае” Аляксандр Нікітчанка.

Наша размова адбывалася на ўскраіне грэчкавага поля перад аграгарадком Вялікі Поўсвіж. Так, грэчка -- культура новая для гэтага прадпрыемства, але не для Лепельшчыны. Многія чытачы могуць успомніць, як 8-9 гадоў таму грэчку вырошчвалі ва УП “Пражэктар-агра”, а яшчэ раней, у 1990-я гады, гэтай культурай займаўся былы саўгас “Грыгаравічы”. Некаторыя механізатары яшчэ памятаюць, як правільна вырошчваць і ўбіраць яе.

Аляксандр Васільевіч працягвае:

-- Падчас вучобы ў сельгасакадэміі мы вывучалі, як вырошчваецца грэчка, але затым на працягу дзесяцігоддзяў мы ўдзялялі ўвагу больш характэрным для Віцебскай вобласці культурам -- жыту, пшаніцы, ячменю, кукурузе, кармавым травам і бульбе. Шмат гадоў мы вырошчвалі і кармавыя буракі. Таму заданне па вырошчванні грэчкі для нас стала поўнай нечаканасцю.

Спачатку ў гаспадарцы былі падабраны палі, пад грэчку выдзелілі ўчасткі, дзе расла бесперспектыўная трава. Канюшына там не вырасла, касіць на сена ці сянаж не было чаго, таму было вырашана іх заараць. Другім праблемным момантам стала адсутнасць пасяўнога матэрыялу.

-- Насення не было ў прынцыпе, -- прызнаецца Аляксандр Нікітчанка. -- Я звяртаўся ў шэраг фірмаў і спецыялізаваных арганізацый, але ўсё марна. На адной з іх нам прапанавалі сартавое насенне па 5 рублёў за кілаграм. Атрымліваецца, што, каб засеяць 1 гектар, нам трэба было б затраціць 500 рублёў толькі на насенне. Нарэшце, нам удалося знайсці зерне на больш-менш прымальных умовах на адным з камбінатаў хлебапрадуктаў.

Грэчку ў “Лепельскім” пасеялі ў другой палове мая, на другі-трэці дзень пасля сяўбы пасевы апрацавалі глебавым гербіцыдам супраць пустазелля. Яшчэ адна важная ўмова ўраджаю культуры -- апыленне. Справа ў тым, што грэчка не можа праводзіць самаапыленне або апыленне ветрам, як, скажам, жыта ці пшаніца, ёй патрэбны пчолы. Для гэтага кіраўніцтвам гаспадаркі было прапанавана ўсім навакольным пчалярам прывозіць на поле і ўстанаўліваць вуллі. Некалькі пчаліных домікаў стаяць на ўскрайку і ў цяперашні час.

У дзень прыезду карэспандэнта ў КУВСГП “Лепельскае” было ўбрана каля 40 гектараў грэчкі, сярэдняя ўраджайнасць збожжа склала каля 10 цэнтнераў з гектара.

-- Гэта неблагі паказчык, асабліва калі ўлічыць, што мы вырошчваем яе ў паўночнай Беларусі, займаемся ўпершыню, -- кажа Аляксандр Васільевіч. -- Сёлета ў адным з рэпартажаў з Гомельскай вобласці прадстаўнікі мясцовых сельскагаспадарчых арганізацый казалі, што дасягнулі ўраджаю ў 15 ц/га і называлі гэта неблагім паказчыкам. Увогуле, грэчка можа даваць да 20 цэнтнераў з гектара.

На ўборцы грэчкі ў КУВСГП “Лепельскае” задзейнічаны 2 камбайны. Больш тэхнікі падключыць да работ немагчыма таму, што пасля жніва большасць камбайнаў маюць сур’ёзныя паломкі, да таго ж механізатары занятыя на іншых, больш пільных апошнім часам справах: нарыхтоўцы кукурузнага сіласу, ворыве зябліва, сяўбе азімых і забеспячэнні жывёлагадоўлі. Поле каля вёскі Жарсцвянікі ўбірае Уладзімір Буракоўскі, а перад Вялікім Поўсвіжам працуе камандзіраваны работнік ААТ “Чарэйшчына”, камбайнер Уладзімір Раклінскі. Мужчына кіруе камбайнам першы год, але тэхніку асвоіў вельмі хутка. Кажа:

-- На ўборцы грэчкі я працую ўпершыню. Іншыя работнікі расказвалі, што абмалочваюць яе трэба позна, ледзьве не з першымі маразамі. Табліцы па наладцы механізмаў пад гэту культуру ёсць непасрэдна ў камбайне. Разам з тым не задавальняе невысокая ўраджайнасць. Пакуль напоўніцца бункер, трэба не адну гадзіну ездзіць па полі. Другая замінка ў тым, што сцяблы пастаянна намотваюцца на матавіла. Не ведаю, у чым прычына, але факт ёсць факт -- літаральна кожныя 200-300 метраў даводзіцца спыняцца і адчышчаць агрэгат. У астатнім жа нічога складанага няма. Ёсць месцы, парослыя пустазеллем, там зерня зусім мала. У мяне часам узнікае думка, што такія ўчасткі было б больш рацыянальна ўзараць.

Неўзабаве пад’ехаў трактар, у прычэп пасыпаўся цёмны струмень намалочанай грэчкі.

Па словах Аляксандра Нікітчанкі, грэчку нарыхтоўчыя прадпрыемствы гатовы набываць па 800 рублёў за тону. У цяперашні час перад эканамістамі пастаўлена задача зрабіць дакладныя падлікі і вызначыць працэнт рэнтабельнасці.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: камбайн на грэчкавым полі; Аляксандр Нікітчанка аглядае ўчастак да пачатку ўборкі

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика