• «Малоизвестные страницы истории Дубровенского края». В Лепеле презентовали…
  • Александр Лукашенко: Беларусь готова развивать сотрудничество с Китаем,…
  • На базе Лепельского района проходит республиканский семинар-практикум для…
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента России Владимира…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Кукуруза на зерне

lepadmin - Сельское хозяйство - 04.10.2022

У філіяле “Баброва-Агра” сёлета вырашчана 803 гектары кукурузы на зерне, а ўсяго ў інтэграванай структуры холдынга “Славянскі Велес” ў розных раёнах вобласці гэтай культурай засеяна 4790 гектараў.

lepadmin
190 просм. 0 Комментариев

У філіяле “Баброва-Агра” сёлета вырашчана 803 гектары кукурузы на зерне, а ўсяго ў інтэграванай структуры холдынга “Славянскі Велес” ў розных раёнах вобласці гэтай культурай засеяна 4790 гектараў.

У філіяле “Баброва-Агра” сёлета вырашчана 803 гектары кукурузы на зерне, а ўсяго ў інтэграванай структуры холдынга “Славянскі Велес” ў розных раёнах вобласці гэтай культурай засеяна 4790 гектараў. Так што працы земляробам на ўборцы будзе шмат.

Для ўборкі кукурузы камбайны трэба пераабсталяваць належным чынам. У першую чаргу ў іх мяняецца падбарабанне і ўстанаўліваецца спецыяльная кукурузная жняярка. “Баброва-Агра” мае 5 імпартных камбайнаў: 3 — New Holland і 2 — “Ростсельмаш”. Іх набывалі новымі, у камплекце спецыяльна ішло абсталяванне для ўборкі кукурузы. На іх і кладзецца асноўная нагрузка. Ёсць яшчэ 4 камбайны КЗС-1218 вытворчасці “Гомсельмаш”, але на ўборцы кукурузы іх задзейнічаць не плануецца. Дырэктар “Баброва-Агра” Вячаслаў Чувілін тлумачыць:

— Камбайны “Палессе” маюць па 12-13 гадоў, яны ўжо выпрацавалі свой рэсурс яшчэ ў КУВСГП “Баброва”. У сёлетняе жніво мы выкарыстоўвалі іх на ўборцы рапсу і зерневых культур, але не было ніводнага дня без іх паломак. Гэта пры тым, што сёлета перад пачаткам уборачнай кампаніі быў праведзены сур’ёзны рамонт, заменены многія дэталі. Калі ўлічыць, што ўборка кукурузы дае значна большую нагрузку на механізмы, няцяжка прадбачыць, што выходзіць са строю яны будуць часцей. Акрамя таго, на КЗС-1218 мы не маем спецыяльнага абсталявання для ўборкі кукурузы.

— Атрымліваецца, што на кожны задзейнічаны ва ўборцы камбайн прыпадае амаль па 1 тысячы гектараў — гэта вялікая нагрузка! Пры такіх умовах уборка можа зацягнуцца ледзьве не да зімы.

— Не зацягнецца. Тым больш, што ўдалося арандаваць яшчэ 2 высокапрадукцыйныя імпартныя камбайны. Яны будуць сур’ёзнай дапамогай. Так што спадзяёмся ўбраць увесь ураджай, як кажуць, хутка і без страт.

Нядаўна праязджаў па трасе на Віцебск і звярнуў увагу на палі кукурузы, што размешчаны абапал шашы. Яны належаць філіялу “Баброва-Агра” і іншым сельгасфіліялам “Славянскага Велеса”. Расліны на палетках невысокія, бачна, што іх асноўнае прызначэнне — не зялёная кармавая маса. Замаразкі, якія адбываліся ў пачатку верасня, аказалі значны ўплыў і на кукурузу. Яна пажоўкла, вегетацыйныя працэсы замарудзіліся і прыпыніліся. Самае непрыемнае тое, што запаволіліся працэсы даспявання зерня.

За першыя дні на пробных выездах кукуруза была ўбрана на 102 гектарах, намалочана больш за 850 тон, сярэдняя ўраджайнасць склала каля 84 цэнтнераў з гектара. Аднак пры гэтым узнікла яшчэ адна праблема –вільготнасць зерня стала крытычна высокай — да 40-45 працэнтаў. Вось што кажа кіраўнік арганізацыі Вячаслаў Чувілін:

— Усё ж такі кукуруза — паўднёвая культура, мала прыстасаваная для вырошчвання ў прыродна-кліматычных умовах беларускага Паазер’я. у некаторыя гады ёй не хапае часу, каб нармальна выспець. Мы ўлічваем такія асаблівасці і спачатку ўбіраем найбольш спелыя ўчасткі.

Экіпажы Пятра Зябко, Анатоля Петухоўскага, Дзмітрыя Матыркі і Дзмітрыя Казачонка сёлета выдатна праявілі сябе на ўборцы зерневых культур. Летась яны таксама ўбіралі кукурузу, таму маюць багаты вопыт. Можна быць упэўненым, што і сёлета механізатары прыкладуць максімум намаганняў, каб зжаць кукурузу ў самыя сціслыя тэрміны.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: камбайн New Holland убірае кукурузу

МЕТКИ: #“баброва#1218#803#агра”#але#без#больш#будуць#вячаслаў#гектараў#гэта#для#за#зерня#іх#камбайны#кукурузы#на#не#па#працэсы#пры#сёлета#тым#ўборкі#ўборцы#філіяле#што#яны#яшчэ
Предыдущая
За справу адказвае моладзь
Следующая
Лукашенко поручил проинформировать широкую общественность о складывающейся военно-политической обстановке
Рекомендуем
13.11.2022
Более Br1 млрд направят на производство сельхозтехники в 2023 году
23.06.2023
Конкурс — это шаг к саморазвитию
11.06.2025
Кормозаготовка на Лепельщине: Безопасность превыше всего
03.11.2023
Осмотр постановки сельскохозяйственной техники на длительное хранение
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • «Малоизвестные страницы истории Дубровенского края». В Лепеле презентовали книгу
  • Александр Лукашенко: Беларусь готова развивать сотрудничество с Китаем, реализуя совместные проекты
  • На базе Лепельского района проходит республиканский семинар-практикум для специалистов по фольклору
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента России Владимира Путина с Днем России
  • Александр Лукашенко отметил готовность Беларуси к активизации отношений с Филиппинами по многим направлениям
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved