• Павел Адаховский: “Я – лепельчанин! И это лучший…
  • Скоро граждане получат извещения на уплату имущественных налогов…
  • Журналистика зажигает сердца молодежи
  • В Беларуси внесены важные изменения в законодательство в…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Ажыўлены гандаль у апошнюю нядзелю года

lepadmin - Пульс Лепельщины - 28.12.2022

Пра тое, што мінулы базарны дзень будзе апошнім у бягучым годзе, успомніў позна, таму і да базарнай плошчы дабраўся толькі а 12-й гадзіне.

lepadmin
67 просм. 0 Комментариев

Пра тое, што мінулы базарны дзень будзе апошнім у бягучым годзе, успомніў позна, таму і да базарнай плошчы дабраўся толькі а 12-й гадзіне.

Верагодна, па гэтай прычыне ў мясным павільёне не заспеў прадпрымальніка, які прадае свежую свініну. Хутчэй за ўсё ён распрадаў свой тавар, попыт на які перад вялікім святам павялічыўся.

У малочным павільёне таксама малочнай прадукацыі не ўбачыў. Як сказалі мае знаёмыя, самаробныя тварог, смятану і масла пакупнікі разабралі даволі хутка, а малако ўвогуле было прададзена па папярэдніх заказах. Са звычайнага тавару заставаліся хіба што яйкі па пяць рублёў за дзясятак і мёд па восем-дзевяць рублёў за паўлітровы слоік. Вядома ж, тут было шмат прывазной садавіны і гародніны, пячэння, цукерак і іншых кандытарскіх тавараў.

З тавараў мясцовай вытворчасці на сельскагаспадарчай пляцоўцы можна было набыць бульбу, зерне, моркву, буракі, капусту і яблыкі. Аднак пра ўсё па парадку.

У нядзелю было прывезена больш, як пяць машын бульбы. За 10-літровае вядро клубняў прасілі 7-8 рублёў. Верагодна, рыхтуючыся да навагодняга стала, жыхары раёна набывалі бульбу вельмі актыўна. Па словах знаёмых, даволі актыўна прадаваліся морква і буракі па 1, 5 рублі за кілаграм.

— Напэўна, гаспадыні набываюць бульбу для селядцу пад шубай, а моркву — для іншых салатаў, — з усмешкай адзначыў лепяльчанін, які стаў выпадковым суразмоўцам.

— А вы чаму без пакупак?

— Збіраўся набыць у прадаўцоў пастаўскага рыбгаса жывую рыбу — карпаў або таўсталобікаў, але ў цяперашні час яны чамусьці не прыехалі. З пустым пакетам і іду дахаты.

— Можна было б на тыя грошы чагосьці іншага купіць…

— Усё неабходнае ўжо даўно куплена.

Выдатным упрыгажэннем святочнага стала могуць быць яблыкі. Так, адзін вясковец прадаваў зялёныя крамяныя плады антонаўкі па рублі за кілаграм, другі — чырванабокія сартавыя яблыкі па цане ад 50 капеек да 1,50 за кілаграм, у залежнасці ад якасці. У час прыходу карэспандэнта абодва прадаўцы рэалізавалі амаль увесь свой тавар.

З мясцовай гародніны варта назваць капусту, якая прадавалася па цане ад 70 да 90 капеек за кілаграм.

Паколькі заставалася не так шмат часу для таго, каб прайсці па шэрагах, я вырашыў сканцэнтраваць увагу на галоўных навагодніх атрыбутах — ялінках, цацках і гірляндах. Жывую ялінку можна набыць на рынку і.п.Мацешы, таму, праходзячы па цэнтральным базары, вырашыў звярнуць увагу на штучныя ялінкі. Спачатку пашанцавала: сустрэў некалькі чалавек, якія неслі ў руках толькі што набытыя ялінкі, але пошук сярод ралетаў расчараваў. Адразу штучных дрэўцаў, якія прадаваліся, не знайшоў. Толькі пад час другога абходу заўважыў ля ралета тры дрэўцы па 90, 100 і 260 рублёў за штуку. Прадавец адзначыла, што раніцай ялінак было больш, але на працягу гандлёвага дня яны былі раскуплены.

Ёлачныя цацкі і гірлянды былі прадстаўлены на многіх прылаўках. Самым танным быў набор з васьмі маленькіх шкляных шарыкаў за паўтары рублі. Самыя дарагія з заўважаных былі вялікія шары па 20 рублёў за набор з шасці штук. Самая танная электрычная гірлянда для маленькай настольнай ялінкі каштавала 12 рублёў, цана большых даходзіла да 30 рублёў і вышэй.

Нарэшце, я палічыў, што сваю задачу выканаў і рушыў дахаты. Наступнае наведванне базару адбудзецца ўжо ў наступным годзе.

Тэкст і фота: Б. САНЕЎ.

На здымку: чалавек купіў ялінку да свята.

МЕТКИ:
Предыдущая
Новогодний утренник в Социально-педагогическом центре
Следующая
“Не только чай пьем”. Лукашенко заявил о согласовании с Путиным многих вопросов
Рекомендуем
05.07.2023
…А впереди — новая жизнь
19.05.2023
ЛЕПЕЛЬЧАНЕ СТАЛИ ЛАУРЕАТАМИ РЕСПУБЛИКАНСКОГО КОНКУРСА
12.02.2023
В Лепельском лесхозе поздравили с юбилеем ветерана предприятия
23.10.2024
Директора лесхозов Витебщины приняли активное участие в акции “Дай лесу новае жыццё”
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Павел Адаховский: “Я – лепельчанин! И это лучший город на земле!”
  • Скоро граждане получат извещения на уплату имущественных налогов за 2024 год
  • Журналистика зажигает сердца молодежи
  • В Беларуси внесены важные изменения в законодательство в сфере ввоза и эксплуатации автомобилей
  • О представлении налоговых деклараций индивидуальным предпринимателем при создании им коммерческой организации
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved