22 чэрвеня, у Дзень нараджэння тэленавітага мастака Лепельшчыны Будзіча Івана, адбылося адкрыццё сумеснай выставы з яго сынам Дзмітрыям і дачкой Ганнай, пад назвай “Разуменне праз творчасць”.
На выставе гэта сям’я талентаў прадставіла свае ўменні ў розных тэхніках і стылях, якія дэманструюць гледачам наколькі тонка можна адчуваць навакольны свет, а так сама адзін аднаго, калі кіруешся творчым патэнцыялам і небаішся выказваць свае думкі, разважанні, або пачуцці ў розныя моманты жыцця у сваіх работах, будзь то яны з дрэва, ці з гліны, альбо намаляваныя на паперы.