LATEST
  • У витебчанина изъято более 2 кг марихуаны
  • “Умрите, но людям зарплату заплатите”. Александр Лукашенко публично…
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует граждан, чтобы каждый…
  • Откуда очереди в стоматологической поликлинике Лепеля?
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

По обращениям наших читателей: где купить торфобрикет?

lepadmin - Пульс Лепельщины - 08.11.2022
Як гэта часта бывае, чарговую праблему падказаў чытач. Нам патэлефанаваў лепяльчанін, жыхар мікрараёна Пясчанка, Генадзь Пазняк.
lepadmin
250 просм. 0 Комментариев

Як гэта часта бывае, чарговую праблему падказаў чытач. Нам патэлефанаваў лепяльчанін, жыхар мікрараёна Пясчанка, Генадзь Пазняк.

Як гэта часта бывае, чарговую праблему падказаў чытач. Нам патэлефанаваў лепяльчанін, жыхар мікрараёна Пясчанка, Генадзь Пазняк і сказаў наступнае: 

— На днях, рыхтуючыся да ацяпляльнага сезона, я патэлефанаваў на прадпрыемства “Гарпалівазбыт” з намерам купіць там торфабрыкет. Але мне сказалі, што бліжэйшым часам выканаць маю заяўку не могуць, запісалі ў чаргу і сказалі, што “найбольш верагодны тэрмін выкання заказу — Новы год”. У чым прычына? Наколькі памятаю, у нас ніколі не было такіх праблем. Адкуль цяпер узяліся цяжкасці? 

Аўтар найперш вырашыў звярнуцца непасрэдна на прадпрыемства “Гарпалівазбыт”, і першай суразмоўцай стала спецыяліст Тамара Радчанка. 

— Так, сапраўды, — пагадзілася Тамара Васільеўна, — шмат гадоў у нас была адваротная сітуацыя, мы з пачатку вясны самі тэлефанавалі нашым пакупнікам і прапаноўвалі: “Горы торфабрыкету ляжаць на пляцоўцы, купляйце”. Людзі, як правіла, толькі з сярэдзіны лета актывізаваліся, а восенню паступала асноўная маса заказаў. Сёлета сітуацыя адваротная — з пачатку года паступленне торфабрыкету з заводаў нам істотна скарацілася. На пачатак кастрычніка недапастаўка складае каля 700 тон. Няма торфабрыкету ў нас — не можам і мы прадаваць людзям таго, чаго самі не маем. 

— 700 тон гэта многа ці мала? 

— Вельмі шмат, каля паловы гадавой нормы. 

Вельмі важна звярнуць увагу на наступныя абставіны. Насельніцтву Лепельшчыны торфабрыкет рэалізуецца на пэўных умовах. Рашэннем райвыканкама аднаму домаўладанню на год можна набыць 3,5 тоны торфабрыкету па фіксаванай цане 25,06 рубля за тону, дадаткова трэба аплаціць “Гарпалівазбыту” паслугі па пагрузцы і дастаўцы. Розніца кампенсуецца з бюджэту. Як паказвае практыка, нормы ў 3,5 тоны дастаткова для ацяплення дома на працягу зімы. Жадаеце купіць больш — давядзецца плаціць па камерцыйнай цане — 178,33 рубля за тону. 

— З-за таго, што камерцыйная цана даволі высокая, не прыпомню, каб у апошнія гады прыватныя гаспадары куплялі па ёй торфабрыкет. Звычайна людзі набываюць, так бы мовіць, сацыяльныя нормы, — дзеліцца вопытам Тамара Радчанка. 

Пагаварыўшы са спецыялістамі і прагледзеўшы даступныя ў сродках масавай інфармацыі звесткі, у мяне склалася сваё бачанне прычын недахопу торфабрыкету для насельніцтва. Па-першае, за апошнія дзесяцігоддзі па розных прычынах, у першую чаргу з-за выпрацавання рэсурсу тэхналагічнага абсталявання, быў закрыты шэраг торфаздабываючых прадпрыемстваў па ўсёй рэспубліцы. Многія чытачы старэйшага веку памятаюць, як у савецкія часы функцыянавалі невялікія торфараспрацоўкі, дзе здабывалі торф на ўгнаенні і на паліва. З тых часоў засталіся толькі некалькі буйных прадпрыемстваў. Лепельскае прадпрыемства “Гарпалівазбыт” у апошнія гады працавала з торфабрыкетнымі заводамі ў Браслаўскім раёне, Лідскім (Гродненская вобласць) і мястэчку Усяж Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Браслаўскае і Лідскае прадпрыемствы ў апошнія гады сутыкнуліся з новай праблемай — выпрацоўкай даступных радовішчаў торфу. Яшчэ адной важнай абставінай працы зяўляецца розніца паміж унутранымі цэнамі ў Беларусі і цэнамі на знешніх рынках. Прадпрыемствам-вытворцам нашмат выгадней прадаваць торф і торфабрыкет на экспарт, чым унутры краіны. У выніку ствараецца значны недахоп паліва. 

— Што ў падобных сітуацыях робіць кіраўніцтва “Гарпалівазбыту”? — задаю пытанне дырэктару прадпрыемства Вячаславу Машару. 

— У першую чаргу мы выслалі пісьмы ў наша галаўное прадпрыемства “Віцебскаблпалівазбыт” з просьбай паспрыяць у вырашэнні праблемы. Акрамя гэтага, мы рэгулярна падтрымліваем сувязь са спецыялістамі прадпрыемства, просім пры магчымасці выдзяляць дадатковыя абёмы торфабрыкету. Разам з тым мы напрамую звязваліся з торфабрыкетнымі заводамі ва Усяжы Смалявіцкага раёна, у Лідзе, разаслалі ім пісьмы з просьбамі пры магчымасці выдзеліць дадатковыя абёмы. Таксама тэлефануем кіраўнікам і спецыялістам гэтых прадпрыемстваў. Пакуль што ў Лепель прывозіцца ў сярэднім па адной машыне торфабрыкету на тыдзень, зрэдку — дзве. Як правіла, машына брыкету развозіцца заказчыкам да канца дня, і потым мы зноў вымушаны чакаць. Для нармальнага забеспячэння спажыўцоў трэба, каб кожны дзень прыбывала машына торфабрыкету. Паўтаруся, кіраўніцтва “Гарпалівазбыту” робіць усё, што магчыма, мы трымаем прамую сувязь з кіраўніцтвам торфабрыкетных прадпрыемстваў. Аднак пакуль што па шэрагу не залежачых ад нас абставінаў мы не можам цалкам і ў поўнай меры забяспечыць попыт у дадзеным відзе паліва. 

— Што можна параіць людзям? 

— Надзейная замена торфабрыкету — дровы. На сёння ў прадпрыемства няма праблем з забеспячэннем гэтым відам паліва, драўнінай запоўнена пляцоўка, работнікі аператыўна распілоўваюць, рассякаюць яе і развозяць пакупнікам. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час сітуацыя з торфабрыкетам нармалізуецца, і мы зможам у поўнай меры задаволіць попыт людзей на розныя віды паліва. 

Васіль МАТЫРКА 

На здымку: Вячаслаў Машара на запоўненай дрывамі пляцоўцы “Гарпалівазбыту” 

Фота аўтара 

МЕТКИ:
Предыдущая
В Беларуси убран весь картофель: самая высокая урожайность в Витебской области
Следующая
Торжественная линейка по случаю начала второй учебной четверти
Рекомендуем
30.08.2023
Лепельчанин среди победителей областного этапа конкурса профмастерства сотрудников МЧС
27.08.2025
В рамках проведения единого дня информирования с коллективом филиала «Лепельский МКК» ОАО «Витебский мясокомбинат»встретились председатель Витебского областного Совета депутатов Дмитрий Демидов
18.06.2024
Примерка средств защиты и фотосессия с четвероногими помощниками: моменты Дня открытых дверей в отделении охраны
06.11.2025
Откуда очереди в стоматологической поликлинике Лепеля?
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • У витебчанина изъято более 2 кг марихуаны
  • “Умрите, но людям зарплату заплатите”. Александр Лукашенко публично предупредил начальников
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует граждан, чтобы каждый на своем месте вносил вклад в общее дело развития страны. Об этом он заявил на церемонии открытия обновленного моста в Мозыре через реку Припять
  • Откуда очереди в стоматологической поликлинике Лепеля?
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии Дня Октябрьской революции в Мозыре примет участие в торжественной церемонии открытия обновленного моста через Припять
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved