Напрацягу дзевяці дзён каля вёскі Верабкі працавала археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Акадэміі Навук пад кіраўніцтвам археолага Максіма Чарняўскага.
Дапамагалі навукоўцу ў даследаваннях удзельнікі палатачнага лагера краязнаўчага профілю Слабадской сярэдняй школы.
Трэба адзначыць, што ў папярэднія гады слабадскія школьнікі разам з археолагам здзейснілі шэраг сэнсацыйных адкрыццяў, якія робяць Лепельшчыну ўнікальным рэгіёнам з багатай гісторыяй. Сёлетні археалагічны сезон таксама прынёс новыя адкрыцці, пра якія ў наступных допісах.
В. Тухта