25 апреля
...
прогноз на 5 дней
9 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 262728
293012345

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Выраб унікальнай прадукцыі

13.01.2023, 08:51
535
0
Каля дзесяці гадоў у адным з былых цэхаў ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод” працуе сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю (СТАА) “Сцілус”.

Прадпрыемства заўсёды на добрым рахунку, належным чынам там арганізавана работа па ахове працы. Кожны агляд, маніторынг канстатуюць, што вытворчы працэс вядзецца на належным арганізацыйным узроўні. Чым жа стаў значны для прадпрыемства мінулы год? Маім суразмоўцам стаў начальнік цэха Ілья Салавей:

-- Спецыфіка СТАА “Сцілус” заключаецца ў тым, што кожны яго выраб унікальны. Прывяду прыклад. У г. Лепелі дзейнічае ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод”, яго асноўная прадукцыя -- шасцерні для галоўнага канвеера Мінскага трактарнага завода. Гэта прадукцыя вырабляецца на парцягу дзесяцігоддзяў, вытворчы працэс прадуманы да драбніц. Абсталяванне, станкі адразу наладжваюцца на адпрацаваную наменклатуру прадукцыі. Рабочыя, асвоіўшы аперацыі ў першыя месяцы, выконваюць іх на працягу многіх год без кардынальных змяненняў. Рабочы з мінімальнымі ўменнямі і навыкамі мае магчымасць за хуткі час навучыцца на вытворчасці, атрымаць патрэбную кваліфікацыю і працаваць з поўнай аддачай.

У СТАА “Сцілус” работа арганізавана па-іншаму. На заводах, камбінатах, прадпрыемствах, нават у невялікіх майстэрнях могуць спатрэбіцца машыны, механізмы, прылады, якія не выпускаюцца серыйна, яны нідзе не вырабляюцца. Часта работнікам не хапае сваіх кампетэнцый, кваліфікацыі і вопыту, каб якасна і хутка зрабіць патрэбны механізм. Тады паступае зварот у “Сцілус”.

-- Ілья Аляксандравіч, я разумею, што кожны выраб вашага прадпрыемства ўнікальны, але, упэўнены, былі вырабы, якія запомніліся асабліва.

-- Так. У пачатку мінулага года па заказе нафтаздабываючай кампаніі з Казахстана мы зрабілі ўстаноўку для змотвання і размотвання плоскіх шлангаў. Як правіла, такія ўстаноўкі робяцца буксіруемымі. Асаблівасць жа нашай устаноўкі заключалася ў тым, што ў ёй быў прадугледжаны таксама і механізм самапагрузкі ў кантэйнер. Атрымалася настолькі тэхналагічна і прыгожа, што мы гэтай устаноўкай па праве ганарымся.

-- А звярталіся да вас з заказамі беларускія прадпрыемствы?

-- Так. Для лініі Гродненскага мясакамбіната да нас паступіў заказ пад’ёмніка. Гэты заказ таксама меў свае асаблівасці. Нам было даслана тэхзаданне. Нашы спецыялісты ездзілі ў Гродна, каб паглядзець на месцы, што менавіта патрабуецца заказчыку, дзе, у якіх умовах павінна працаваць абсталяванне, якія павінны быць яго памеры, маса і г.д. Напрыклад, у Гродне пад’ёмнік павінен быў падымаць груз на вышыню ў дзевяць-дзесяць метраў. Паколькі эксплуатаваць яго планавалася на харчовым прадпрыемстве, то ён вырабляўся выключна са сталі, якая не ржавее.

Унікальнасць задач, якія кожны раз ставяцца перад прадпрыемствам, патрабуе асабліва высокай кваліфікацыі рабочых. Усяго пад кіраўніцтвам Ільі Салаўя працуе 15 чалавек, з іх 13 -- непасрэдна ў вытворчым цэху. Пры гэтым некаторыя рабочыя па сваёй кваліфікацыі -- інжынеры. Высокай кваліфікацыі патрабуе таксама праца на шматлікіх адзінках уласнага абсталявання. Напрыклад, летась СТАА “Сцілус” быў набыты фрэзерны цэнтр з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК).

-- Падобныя станкі можна пабачыць у відэароліках у інтэрнэце, -- кажа суразмоўца. -- Туды закладваецца нарыхтоўка, аператар загружае праграму, а затым апарат працуе сам, праз некаторы час выдае гатовы выраб -- і ўсё атрымліваецца цудоўна! Новы падобны агрэгат каштуе вельмі дорага. Мы ж набылі былы ў карыстанні, з дэфектам. Прывезлі з Германіі ў Лепель, адрамантавалі, наладзілі. Цяпер маем цэнтр з дакладнай апрацоўкай дэталяў. Працуе на ім інжынер па наладцы абсталявання Мікалай Ланцаў.

-- На прадпрыемстве задзейнічаны і спецыяліст такога накірунку?

-- Першасных навыкаў, умення працаваць на звычайным фрэзерным станку тут недастаткова. Трэба таксама ўмець працаваць з камп’ютарам, пісаць праграмы.

-- Хто яшчэ з работнікаў з’яўляецца высакакласным спецыялістам?

-- Усе работнікі выдатныя. Цёплыя словы хацелася б сказаць пра слесара Аляксандра Машару. Ён выдатны майстар, добра разбіраецца ў гідраўлічных і пнеўматычных сістэмах, а ўвогуле, як і большасць нашых рабочых, мае ўніверсальныя веды. У СТАА “Сцілус” не атрымаецца быць толькі слесарам ці зваршчыкам, трэба быць гатовым у любы момант пераключыцца на новы для сябе накірунак працы.

Новы год для працоўнага калектыву “Сцілуса” пачаўся з новых заказаў. Так, цяпер праектуецца станцыя для ачышчэння дызельнага паліва метадам сепарацыі праз цэнтрыфугу. Яшчэ адным нестандартным вырабам будзе манеўровая лябёдка. Вось як пра гэту дэталь расказвае Ілья Салавей:

-- На тэрыторыі хімічнага прадпрыемства ў г. Гомелі пракладзены ўнутраныя чыгуначныя лініі, па якіх на спецыяльных ваганетках перамяшчаюцца розныя грузы: сыравіна, паўфабрыкаты і гатовая прадукцыя. Ваганеткі прыводзяцца ў рух міні-лакаматывамі і дрызінамі. Нам пастаўлена задача зрабіць так, каб яны перамяшчаліся з дапамогай адной лябёдкі сілай у дзесяць тон праз сістэму блокаў і тросаў. Складаная задача, але тым яна і цікавая. Мы ўжо прыступілі да праектавання, вырабу неабходнага абсталявання і тэхнікі.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымках: Сяргей Кульгавы адначасова працуе зваршчыкам, слесарам і кіроўцам пагрузчыка; Сяргей Карабань -- універсальны спецыяліст, адначасова слесар, газарэзчык і зваршчык

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика