Да ўвагі рыбаловаў
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёл прадугледжана адказнасць па артыкуле 16.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць сеткі, якія маюцца ў іх наяўнасці, сеткаматэрыялы і сеткавыя прылады. Не ўсім вядома, што нават старыя “дзедаўскія” сеткі, якія вісяць на паддашку, могуць стаць прычынай для разбіральніцтва. Здаць сеткавы “арсенал” можна абсалютна без наступстваў пры ўмове добраахвотнай здачы. Пры гэтым прыцягвацца да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі грамадзяне не будуць.
Атрымаць дадатковую інфармацыю па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету , а таксама паведаміць пра факты браканьерства можна ў Лепельскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая знаходзіцца па адрасе: г.Лепель, вул.Салаўёва, д.4, па тэлефоне 8(029)291-42-55, а таксама па тэлефонах “гарачай лініі”: 8(033) 333-60-00 або 8(017)390-00-00 (кругласутачна).