Актуальное
  • Прекрасные и не слабые, или Как многодетная мама…
  • Возглавляла мужской монастырь? Какие загадки остаются в биографии…
  • Александр Лукашенко: Беларусь и Шри-Ланка создали хороший фундамент…
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню,…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Тавары, папулярныя ў першыя дні зімы

lepadmin - Общество - 06.12.2022
Замалёўкі з базару
lepadmin
168 просм. 0 Комментариев

Замалёўкі з базару

— Калі ў наступны раз збіраешся на базар? — задала мне пытанне знаёмая жанчына.

— У мінулыя выхадныя быў, у наступны раз планую пайсці праз тыдзень ці бліжэй да Новага года.

— Не! Абавязкова схадзі ў бліжэйшую нядзелю і звярні ўвагу на зімовую вопратку. Зіма ж цалкам увайшла ў свае правы, асартымент і цэны на курткі і паліто павінны зацікавіць.

Супраць такога доваду ў мяне аргументаў не было, таму стаў планаваць паход. Аднак на базарную плошчу дабраўся толькі бліжэй да дванаццатай гадзіны, калі пік продажаў пачаў спадаць. Пакупнікі, набыўшы патрэбнае, паступова пачыналі скіроўвацца дахаты. Большасць жа прадаўцоў не збіраліся пакідаць свае гандлёвыя месцы.

Памятаючы пра просьбу, у першую чаргу рушыў па гандлёвых шэрагах і ралетах. Як аказалася, верхняя вопратка прадавалася толькі ў некалькіх кропках, прычым удзялялася ўвага спецыялізацыі: адны прапануюць жаночы асартымент, другія — мужчынскі.

Каб не загружаць чытачоў падрабязнасцямі, скажу, што выбар жаночых куртак і паліто ёсць. Шэраг мадэляў можна выбраць на месцы, хоць раней разнастайнасць прапановы была нашмат большай. Кошт жаночай курткі пачынаўся ад 150 рублёў, даходзіў да 250 і больш. Заўважу, што ў апошнія гады ў моладзі былі папулярныя мадэлі жаночых куртак так званыя оверсайз — вялікіх памераў і аб’ёмаў. Маўляў, яны не замінаюць руху. Спрачацца не буду, бо ў гэтым я не вельмі дасведчаны. У адной палатцы разам з курткамі прадаюцца і жаночыя паліто. Цана на іх дасягае 450 рублёў, бо вырабы, як запэўнівае прадавец, маюць каўняры з натуральнага футра.

Мужчынскіх паліто, на жаль, не знайшоў. Курткі прадаваліся ў некалькіх кропках, цэны вагаліся ад 150 да 200 рублёў. На адным ралеце вісела шыльда “Распродаж”, завітаў туды. Асартымент небагаты, у асноўным засталіся курткі малых памераў.

— Колькі каштуюць? — пацікавіўся ў прадаўца.

— Аддаю па 100 рублёў. Збіраюся зусім закрываць кропку ў сувязі з радыкальнымі зменамі, — патлумачыла жанчына.

Шапкі можна было набыць у некалькі кропках, мяне ж зацікавіла палатка ад невялікай крамы на вуліцы Будзённага, якая па нядзелях працуе і на базары. Самым танным мужчынскім зімовым галаўным уборам была кепка за 25 рублёў — простая мадэль, у якой можна адчуваць сябе камфортна пры тэмпературы каля нуля. Пры ніжэйшай жа тэмпературы спатрэбіцца вязаная шапка. Такіх у гэтай палатцы не заўважыў, затое знайшоў у іншых па цэнах каля 30 рублёў. На выпадак сур’ёзных маразоў адзіным выратаваннем будзе футравая шапка, але яна каштуе нашмат больш — да 160 рублёў.

Цана жаночых вязаных шапак пачынаецца ад 30 рублёў, прычым у палатцы заўважыў некалькі дзясяткаў мадэляў. Самай жа дарагой была мадэль з натуральнага футра — за 260 рублёў.

Нарэшце, я палічыў, што заданне выканаў і вырашыў завяршыць абход звычайным курсам. Гандлёвая кропка ад рыбгаса “Навінкі” сустрэла пустэчай — увесь тавар быў распрададзены. Кіроўца патлумачыў:

— Любім у Лепель прыязджаць! Да гэтага пяць дзён у Віцебску гандлявалі, распрадалі толькі паўтары тоны рыбы, а ў Лепелі — паўтоны за чатыры гадзіны!

Паколькі ў мінулы раз мясны павільён абмінуў, цяпер адразу скіраваўся туды. Унутры працавалі тры прылаўкі: на адным прапаноўвалася замарожаная марская рыба, на другім — салёнае сала, а на трэцім — свежая свініна. За салёнае сала прасілі ад 20 да 24 рублёў за кілаграм, у залежнасці ад таўшчыні і наяўнасці мясных праслоек. Свежына ў нядзелю не карысталася сур’ёзным попытам. Калі раней найбольш дарагія кавалкі, шыя на шашлык набываліся ў першую чаргу, то цяпер яна ляжала на прылаўку да сярэдзіны дня. Цана дасягала 17 рублёў за кілаграм. Побач ляжала мяса для самажання за 10,50 рубля, рулька за 7 рублёў, а вось косці па 3 рублі і рэбры па 7 рублёў на момант прыходу карэспандэнта былі распрададзены.

Завяршыць абход вырашыў наведваннем сельгаспляцоўкі. Адразу ля ўваходу стаяў мікрааўтобус з нумарамі Брэсцкай вобласці, мужчына прадаваў грэцкія арэхі па 5 рублёў 50 капеек за кілаграм. Насыпаў у пакеты хутка, жвава, для кожнага пакупніка знаходзіў вясёлае, трапнае слоўца, таму да яго пастаянна выстройвалася чарга.

На тэрыторыі сельгаспляцоўкі, у адрозненне ад мінулай нядзелі, было даволі шмат свабодных месцаў, але пастаянныя прадаўцы сельгаспрадукцыі працавалі. Бульба, як і раней, прадавалася па 7-8 рублёў за вядро, зерне — па 5-6. Кукурузы ў мінулую нядзелю на базар не прывезлі.

Завяршыўшы абход і пагутарыўшы са знаёмымі, рушыў дахаты.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: прадаюцца грэцкія арэхі

МЕТКИ:
Предыдущая
Лукашенко: надо прекратить строить дворцы как в здравоохранении, так и в образовании
Следующая
Лукашенко о пандемии COVID-19: никто так в мире не справился с этой проблемой, как это сделано было в Беларуси
Рекомендуем
31.10.2025
Наталья Кочанова: в работу по наведению порядка должны включиться все
21.03.2024
Пьянство приводит к совершению преступлений
17.05.2024
Облачную электронную цифровую подпись и биометрическую идентификацию планируется внедрить к концу 2025 года
17.07.2023
Льготы, извещения и расчеты. МНС пояснило порядок уплаты имущественных налогов в 2023 году
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Прекрасные и не слабые, или Как многодетная мама Ольга Байдаченко совмещает должность главного экономиста с ролью многодетной мамы
  • Возглавляла мужской монастырь? Какие загадки остаются в биографии Евфросинии Полоцкой
  • Александр Лукашенко: Беларусь и Шри-Ланка создали хороший фундамент для продвижения сотрудничества 
  • Как получить разрешение на заготовку древесины на корню, узнали в Лепельском лесхозе
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.