Кожны год 26 чэрвеня на аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1989 года “Аб дзяржаўных святах” у нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры.
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь замацаваны прынцып незалежнасці пракурораў у ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў. Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальве Генеральны пракурор. Пракуратура — гэта ведамства, на якое ўскладзена асобая форма дзейнасці: нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем нарматыўных прававых актаў, прыняцце мер па ўхіленні парушэнняў заканадаўства, ад каго б гэтыя парушэнні ні зыходзілі.
Напярэдадні свята адбылася наша размова з пракурорам Лепельскага раёна Віталем Жыгімонтам.
— Віталь Міхайлавіч, мяркую, што нашым чытачам было б вельмі цікава даведацца пра гісторыю ўтварэння ўстановы…
— Пракуратура Лепельскага раёна была ўтворана ў 1938 годзе, але дакументальныя пасведчанні яе работы не захаваліся. З ліпеня 1941-га па ліпень 1944 года дзейнасць установы была спынена, а ў 1958 годзе пракуратура стала міжраённай. Яна забяспечвала нагляд за захаваннем сацыялістычнай законнасці на тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў.
— У вас за плячыма — багаты напрацаваны вопыт. Я
У 2006 годзе Лепельская міжраённая пракуратура была рэарганізавана ў пракуратуру Лепельскага раёна.к жа пачынаўся ваш прафесійны шлях?
— Работу ў Лепельскай міжраённай пракуратуры я пачаў у 1999 годзе. З 2004 года праходзіў службу ў органах фінансавай міліцыі, затым займаў кіруючыя пасады ў розных арганізацыях і ўстановах раёна. У 2015 годзе вярнуўся ў органы пракуратуры і з верасня 2016 ода быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора раёна. Значны вопыт, набыты за шматлікія гады работы, дапамагае мне вырашаць любыя задачы і аказваць практычную дапамогу маладым супрацоўнікам.
— Канечне, паспяховае вырашэнне спраў — гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву. Раскажыце, калі ласка, пра сваіх калег.
— Адзначу, што разам са мной працуе калектыў аднадумцаў, людзей, якія дакладна ведаюць і любяць сваю справу. Гэта намеснік пракурора Аляксандр Філімонаў, старшы памочнік пракурора раёна Карына Грышкевіч, памочнік пракурора Аляксандра Дэйнека, а таксама вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Ларыса Вайцяхоўская. Добрасумленна выконваюць сваю работу кіроўца Валерый Тухта і кур’ер-уборшчык службовых памяшканняў Таццяна Пруская. Невялікай, але зладжанай камандай мы выконваем ускладзеныя на нас абавязкі і ў поўнай меры вырашаем задачы, якія стаяць перад намі.
Шчырасць, прынцыповасць і прафесіяналізм — гэта патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кожнага работніка.
— Віталь Міхайлавіч, на якіх накірунках засяроджана работа пракуратуры?
— Асноўная роля пракуратуры ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй падкрэслівае яе асобы прававы статус. Намаганні нашай установы засяроджаны на супрацьстаянні злачыннасці і карупцыі. За бягучы перыяд 2023 года пракуратурай раёна былі праведзены дзве праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Праводзіліся таксама маніторынгі выканання заканадаўства аб закупках тавараў (паслуг) у сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствах і арганізацыях раёна.
Важнай функцыяй органаў пракуратуры з’яўляецца праваахоўная, значны аспект нашай дзейнасці — аднаўленне парушаных правоў грамадзян.
Так, работнікі пракуратуры раёна плённа працуюць па разглядзе зваротаў грамадзян, паколькі менавіта яны дапамагаюць выявіць пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі.
Актуальным было і застаецца пытанне абароны правоў непаўналетніх. Дзеці — гэта будучыня нашай дзяржавы, і ад таго, як ажыццяўляецца клопат пра маладое пакаленне, залежыць наш заўтрашні дзень. У 2022 — 2023 годзе пракуратурай Лепельскага раёна ўдзялялася пільная ўвага пытанням аднаўлення правоў непаўналетніх.
У красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Работнікі пракуратуры, раённага аддзела Следчага камітэта ў рамках расследавання гэтай крымінальнай справы правялі шэраг следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. Былі праведзены дзевяць аглядаў месца здарэння, апытанні былых вязняў канцлагераў і членаў сем’яў загінулых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан.
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стала данінай памяці загінулым і садзейнічае ўстанаўленню і захаванню гістарычнай справядлівасці.
Важным накірункам дзейнасці пракуратуры Лепельскага раёна з’яўляецца таксама правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў на гэту тэму сярод дзяцей і моладзі.
Прыярытэты ў дзейнасці пракуратуры раёна ў 2023 годзе застаюцца ранейшымі — абарона інтарэсаў дзяржавы, грамадства і кожнага чалавека паасобку. Пракуратурай раёна сумесна з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі працягваецца работа па процідзеянні карупцыйным праяўленням, прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама захаванні асабістых і маёмасных правоў грамадзян.
Напярэдадні нашага прафесійнага свята хочацца ад усёй душы пажадаць сваім калегам далейшай несупыннай працы дзеля справядлівасці, вытрымкі, ініцыятывы, дабрабыту ва ўсіх справах, аптымізму і, канечне, моцнага здароўя. Упэўнены, што дзякуючы нашай далейшай зладжанай рабоце мы зробім яшчэ шмат важных спраў.
Ад рэдакцыі: калектыў установы “Рэдакцыя раённай газеты “Лепельскі край” далучаецца да гэтых цёплых радкоў. Паважаныя работнікі пракуратуры Лепельскага раёна! Няхай ваша нялёгкая адказная праца заўсёды будзе гарантам надзейнай абароненасці грамадзян! Няхай у ваш адрас ніколі не сціхаюць цёплыя словы падзякі за аказаную дапамогу, цёплыя пажаданні, а ў штодзённай рабоце будзе менш цяжкасцей. Са святам вас, шаноўныя!
Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.