• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

С рабочей поездкой Лепельский район посетил заместитель Министра экономики Республики Беларусь

lepadmin - Общество - 09.08.2022

У красавіку бягучага года Прэзідыумам Савета Міністраў быў зацверджаны комплексны план па падтрымцы эканомікі. Гэты дакумент распрацоўваўся пры актыўным удзеле бізнес-саюзаў і асацыяцый

lepadmin
87 просм. 0 Комментариев

У красавіку бягучага года Прэзідыумам Савета Міністраў быў зацверджаны комплексны план па падтрымцы эканомікі. Гэты дакумент распрацоўваўся пры актыўным удзеле бізнес-саюзаў і асацыяцый

Шэраг важных аспектаў быў разгледжаны ў час выязной рабочай паездкі, якая адбылася ў Лепельскім райвыканкаме з удзелам намесніка Міністра эканомікі Республікі Беларусь Сяргея Міцянскага, прадстаўнікоў іншых рэспубліканскіх арганізацый з суб’ектамі прадпрымальніцтва раёна па пытаннях развіцця бізнесу.

Так, у час свайго выступ­лення Сяргей Міцянскі адзначыў, што эфектыўная работа бізнесу дазволіць забяспечыць устойлівасць беларускай эканомікі. Прыезд намесніка Міністра стаў нагодай для сустрэч у рэгіёнах нашай краіны на тэму дзейнасці бізнесу ў сённяшніх умовах і магчымасцей, створаных для прадпрымальнікаў.

– У красавіку бягучага года Прэзідыумам Савета Міністраў быў зацверджаны комплексны план па падтрымцы эканомікі. Гэты дакумент распрацоўваўся пры актыўным удзеле бізнес-саюзаў і асацыяцый, – адзначыў Сяргей Вітальевіч.

Акрамя гэтага, дзяржавай пастаянна прымаюцца новыя меры па падтрымцы эканомікі краіны – у цяперашні час прынята больш за 245 нарматыўных прававых актаў.

– Кіраўніцтва дзяржавы не спыняе работу ў гэтым накірунку. Прымаюцца меры па зніжэнні адміністрацыйнай, падатковай, кантрольнай нагрузкі на суб’екты гаспадарання без раздзялення іх на дзяржаўныя і прыватныя. Аднак у цяперашніх няпростых умовах шмат будзе зале­жыць­ не толькі ад нарматыўнай базы, а і ад таго, наколькі эфектыўна спрацоўваюць самі суб’екты. У цяперашні час неабходна аб’ядноўваць свае намаганні, каб было створана шмат новых магчымасцей для кожнага прадпрымальніка і краіны ў цэлым, – падкрэсліў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства Сяргей Міцянскі.

У час рабочай сустрэчы генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц прадставіў лічбавую платформу для ўзаемадзеяння суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі прадпрыемствамі з мэтай наладжвання кааперацыйных ланцужкоў і вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Пра падтрымку прадпрыемстваў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўдзельнікі сутсрэчы даведаліся з выступлення галоўнага спецыяліста ўпраўлення кліенцкага менеджменту ТАА «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Уладзіслава Папкова. Начальнік упраўлення гандлю прамысловымі і спажывецкімі таварамі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» Дзмітрый Пракапчук дэталёва расказаў пра імпартазамяшчэнне як інструмент для развіцця гандлёвых адносін.

Кожны з індывідуальных прадпрымальнікаў, кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў раёна атрымаў магчымасць звярнуцца да ўдзельнікаў сустрэчы з адпаведнымі пытаннямі.

 

Прадпрыемства «ТЭПАН-Бел» – узор інавацыйнай вытворчасці

Нашы госці з задавальненнем наведалі таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТЭПАН-Бел».

Кіраўнік прадпрыемства Віталь Шапавалаў са зла­джанай камандай работнікаў займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў – бескаркасных сценавых панэляў.

Прыемна адзначыць, што ў свой час Віталь Шапавалаў стаў лаўрэатам конкурсу «Чалавек справы: паспяховы старт-2020» у сферы вытворчасці інавацыйных будаўнічых матэрыялаў. Гэта спаборніц­тва сярод паспяховых бізнесменаў Беларусі праводзіцца ў нашай краіне з 1996 года ў дзелавым асяроддзі і параўноўваецца з кінематаграфічным «Оскарам».

Пры выбары лаўрэатаў з больш як сотні вылучаных кандыдатаў улічваюцца і эканамічныя паказчыкі прадпрыемстваў, і асабістыя якасці ўдзельнікаў. У першую чаргу адзначаюцца крэатыўнасць і інавацыйнасць мыслення, накіраванасць на высокі вынік, прадпрымальніцкі дух, а таксама прафесіяналізм. Віталь Барысавіч, які валодае ўсімі гэтымі якасцямі, стаў пераможцам конкурсу не выпадкова.

У свой час кіраўнік прыватнага прадпрыемства скончыў акадэмію фізічнай культуры, працаваў трэнерам па дзюдо, атрымаў званне майстра спорту. Аднак праз некаторы час Віталю Барысавічу прыйшлося змяніць накірунак сваёй дзейнасці: ён скончыў курсы афіцэраў і стаў афіцэрам навядзення.

Пазней Віталь Шапавалаў стаў адным са стваральнікаў «Цэнтральнай беларускай біржы «Глорыя». Працаваў і камерцыйным дырэктарам фірмы «Усход» у Гродне, імпартаваў будаўнічыя матэрыялы і тэхніку на экспарт. Віталь Барысавіч удзельнічаў і ў будаўніцтве самага буйнога ў Беларусі завода кампаніі «Август» па вытворчасці хімічных сродкаў абароны раслін, дзе потым адпрацаваў больш за 10 гадоў, восем з іх – начальнікам аддзела продажу.

І ўсё ж Віталя Барысавіча ўвесь час не пакідала жаданне пачаць будаўніцтва завода.

– Чаму вы вырашылі арганізаваць вытворчасць менавіта на Лепельшчыне? – пытаюся ў спецыяліста.

– Было некалькі варыянтаў: каля Оршы, Мінска ці іншых гарадоў. Аднак выбраў будынак на Лепельшчыне таму, што недалёка ад гэтага месца, каля возера Жэжліна, купіў бацьку дачу.

Пра прадукцыю прадпрыемст­ва Віталь Барысавіч расказвае вельмі захоплена. Тут выпускаюцца панэлі, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве сучасных дамоў. Аднак іх асаблівасць заключаецца ў тым, што яны, у адрозненне ад звычайных дамоў, маюць невялікую вагу. Знешні пласт прадукцыі складаецца з фібрабетону, унутраны – пенаполістыролу, таму панэлі трывалыя і энергэефектыўныя. Акрамя таго, майстры прадпрыемства змаглі дасягнуць узаемапранікнення гэтых матэрыялаў.

Як адзначыў Віталь Барысавіч, такія дамы здольныя вытрымліваць мароз да 65 градусаў. Цеплавая абарона дома з панэляў вышэй прыкладна ў 3 разы за пабудову са стандартных матэрыялаў.

Зручнасць пры ўзвядзенні дома з падобных матэрыялаў заключаецца яшчэ і ў тым, што яны важаць усяго 65-70 кілаграмаў, а іх таўшчыня складае 200 сантыметраў. Груз такой вагой могуць падняць некалькі мужчын.

Панэлі для такога дома можна перавезці на 2 транспартных сродках, бо іх агульная вага складае каля 20 тон, у той жа час звычайнае збудаванне – 300. Паколькі панэлі здольныя вытрымаць і дождж, і моцны мароз. Таму збіраць канструкцыю можна і зімой.

 

Высокі патэнцыял для далейшага развіцця

Знаёмства з дзейнасцю прыватнага прадпрыемства «ТЭПАН-Бел» пакінула ў нашых гасцей шмат прыемных уражанняў. Як адзначыў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Сяргей Міцянскі, Лепельшчына мае даволі высокі патэнцыял для развіцця прадпрымальніцтва. Такія прадпрыемствы, як «ТЭПАН-Бел», з’яўляюцца ўзорам для іншых прыватных структур краіны. Прадстаўнікі ўлады ў сваю чаргу павінны зрабіць усё магчымае дзеля стварэння належных умоў для развіцця прыватных прадпрыемстваў. Менавіта яны з’яўляюцца крыніцай папаўнення раённага бюджэту і стварэння новых рабочых месцаў. З боку Міністэрства эканомікі прымаецца шэраг важных мер па развіцці і фінансавай падтрымцы прыватных прадпрыемстваў. Гэта работа будзе працягвацца і ў далейшым.

МЕТКИ: #Best theme#адзначыў#бізнесу#быў#бягучага#года#для#зацверджаны#краіны#красавіку#міністраў#міцянскі#на#намесніка#па#падтрымцы#прадпрымальнікаў#прадпрымальніцтва#прымаюцца#прэзідыумам#раёна#развіцця#распрацоўваўся#савета#суб’екты#сяргей#сярэдняга#час#шмат#эканомікі
Предыдущая
Медовый спас на Лепельщине
Следующая
ЖАТВА: НА ЛЕПЕЛЬЩИНЕ – ПЕРВЫЕ ТЫСЯЧНИКИ!
Рекомендуем
04.11.2024
«Народная пятилетка» – в Беларуси принимают анонимные предложения граждан по развитию страны
04.03.2025
Служим наравне с мужчинами!
04.05.2023
Международный военно-исторический марафон “Дорогами памяти” стартовал в Минске
29.07.2023
16 копий чудотворных икон
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved