• Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо…
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Проведен рейд по магазинам Лепеля. Выявлены нарушения

lepadmin - Общество - 13.02.2023
Рэйдавая група ў складзе памочніка ўрача-гігіеніста райЦГіЭ Вольгі Хацкевіч і карэспандэнта газеты наведала магазіны “Хіт! Экспрэс” філіяла ТАА “Еўрагандаль”, якія размешчаны ў межах горада.
lepadmin
271 просм. 0 Комментариев

Рэйдавая група ў складзе памочніка ўрача-гігіеніста райЦГіЭ Вольгі Хацкевіч і карэспандэнта газеты наведала магазіны “Хіт! Экспрэс” філіяла ТАА “Еўрагандаль”, якія размешчаны ў межах горада.

Тэма добраўпарадкавання заўсёды займала і займае пачэснае месца на старонках газеты. У раёне праводзяцца суботнікі, камунальная служба прыбірае вуліцы і двары, каб нам і гасцям нашага горада было прыемна прагуляцца. Чытачы пастаянна ўзнімаюць гэтую тэму, хвалююцца, каб было вакол чыста і прыгожа.
Многія лічаць, што прыбіраць вакол сваіх дамоў, арганізацый і прадпрыемстваў, крамаў трэба пачынаць, як сыдзе снег. На самой справе ў зімовы перыяд таксама важна падтрымліваць чысціню там, дзе жывём і працуем.
У раёне наладжана работа па навядзенні парадку і кантролі за яго падтрыманнем. Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі рэгулярна праводзяць рэйды, выязджаюць па зваротах жыхароў.
Так, рэйдавая група ў складзе памочніка ўрача-гігіеніста райЦГіЭ Вольгі Хацкевіч і карэспандэнта газеты наведала магазіны “Хіт! Экспрэс” філіяла ТАА “Еўрагандаль”, якія размешчаны ў межах горада.
Першым прыпынкам стала гандлёвая кропка па вуліцы Калініна, 92а (побач з магазінам “Ганна”). Каб падысці да ўваходу, трэба пераадолець пэўныя перашкоды ў выглядзе ледзяной коркі. Пакуль ішла, узгадала пра неабароненыя катэгорыі грамадзян: людзей з інваліднасцю, пенсіянераў, матуль з малымі дзецьмі. Мы можам паслізнуцца і “бразнуцца” на ледзяное люстра. А што тады казаць пра вышэйназваныя катэгорыі?..
Тэрыторыя крамы не ўтрымоўвалася ў чысціні: недакуркі, паперкі і іншае бытавое смецце раскіданы па перыметры. На тэрыторыі магазіна, па-за спецыяльна абсталяванай канструкцыяй, неахайна ажыццяўляецца захоўванне кардонных каробак, поліэтыленавых мяшкоў, металічных стэлажоў на колах з-пад харчовых прадуктаў, што з’яўляецца парушэннем п. 17 Агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў і збудаванняў).
Такая ж сітуацыя і каля крамы па вуліцы Інтэрнацыянальная, 40. Месца, трэба сказаць, вельмі ажыўленае. Тут заўсёды шмат людзей рознага ўзросту. Часам моладзь сустракаецца каля магазіна, набывае чыпсы і іншыя “модныя” прысмакі, і кампанія рушыць далей.
Аднак гэта не апраўданне! Чысціня павінна быць усё роўна і ў памяшканні, і вакол яго.
Тое ж самае можна сказаць пра пад’язныя шляхі і пешаходную зону каля магазіна, якія не ачышчаны ад наледзі і снегу. Супрацьгалалёдныя мерапрыемствы не праведзены, што з’яўляецца парушэннем п. 7 Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый».
Прыгожы будынак крамы “Хіт! Экспрэс” па вуліцы Савецкай, 11, што каля сярэдняй школы №1. Прыгожыя высокія прыступкі, усё абуладкавана, здавалася б, для таго, каб прыемна было наведвальнікам сюды зайсці. Аднак гэта ўражанне знікла, як толькі падышлі бліжэй. Супрацьгалалёдныя меры не выкананы – і гэта паўбяды. Пандус уяўляе сабой сапраўдную ледзяную горку ды яшчэ з трамплінам са снегу. Чалавек з інваліднасцю, якому патрэбны гэтыя сродкі, зразумела, пройдзе міма крамы.
На тэрыторыі, па-за спецыяльна абсталяванай канструкцыяй, ажыццяўлялася неўпарадкаванае захоўванне кардонных каробак, поліэтыленавых мяшкоў, металічных стэлажоў на колах з-пад харчовых прадуктаў.
Пры наведванні крамы па вуліцы Полацкі тракт, 16, што ў раёне Пясчанка, візуальна тэрыторыя ўтрымлівалася ў здавальняючым санітарным стане, аднак на тэрыторыі магазіна, зноў жа, па-за спецыяльна абсталяванай канструкцыяй, ажыццяўлялася захоўванне кардонных каробак, поліэтыленавых мяшкоў, металічных стэлажоў на колах з-пад харчовых прадуктаў. Тэрыторыя крамы не прыбрана ад бытавога смецця, недакуркаў.
Па ўсіх фактах парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў адрас суб’ектаў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў. Наглядныя мерапрыемствы ў гэтым напрамку будуць працягваюцца.
На заканчэнне хочацца, зноў жа, звярнуцца да жыхароў. Дапамагчы ў добраўпарадкаванні нашага роднага краю можа кожны. Галоўнае – каб было жаданне. І для гэтага не абавязкова браць у рукі нейкі інструмент, дастаткова проста данесці пакет са смеццем да кантэйнера, паставіць на балконе попельніцу або кінуць паперку ў скрыню.
Так, разумею, калі перапоўнена сметніца і побач шмат паперак і пакетаў. Аднак часам зусім іншая карціна: сметніца пустая, а вакол недакуркі, пластыкавыя бутэлькі і іншае.
Лепельшчына — наш агульны дом, і толькі ад нас залежыць, якім ён будзе!
Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
В Лепельском районном отделе по ЧС назначен новый начальник
Следующая
Оперативное предупреждение Белгидромета о неблагоприятном метеорологическом явлении на 14 февраля 2023 года
Рекомендуем
12.07.2023
Приняты дополнительные меры, направленные на целевое использование семейного капитала при решении жилищного вопроса
18.01.2023
ОТ ВСЕЙ ДУШИ
06.03.2023
Сильный ветер, гололедица и снег. Какой будет погода с 7 по 12 марта
14.05.2025
30 лет назад прошел первый в истории суверенной Беларуси референдум
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо знать
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
  • ОСВОД заботится о безопасности лепельчан
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved