Актуальное
  • Важная информация от Лепельского РОЧС. Встречаем Новый год…
  • Александр Лукашенко: в Беларуси стабильная экономика, ЗВР на…
  • Александр Лукашенко: Беларусь приумножила сильный реальный сектор экономики,…
  • Александр Лукашенко: Беларусь сломала создаваемый Западом миф о…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Прапанова перавышае попыт

lepadmin - Общество - 28.09.2022
Неабачліва я меркаваў, што ў першыя пасля кірмашу выхадныя актыўнасць на сельскагаспадарчай пляцоўцы будзе мінімальнай, але радыкальна памыліўся – вяскоўцы прывезлі вялікую колькасць уласнай прадукцыі.
lepadmin
390 просм. 0 Комментариев

Неабачліва я меркаваў, што ў першыя пасля кірмашу выхадныя актыўнасць на сельскагаспадарчай пляцоўцы будзе мінімальнай, але радыкальна памыліўся – вяскоўцы прывезлі вялікую колькасць уласнай прадукцыі.

Неабачліва я меркаваў, што ў першыя пасля кірмашу выхадныя актыўнасць на сельскагаспадарчай пляцоўцы будзе мінімальнай, але радыкальна памыліўся – вяскоўцы прывезлі вялікую колькасць уласнай прадукцыі. Толькі прадаўцоў бульбы налічыў не менш за 15 чалавек, больш за пяць — прадавалі збожжа, на сталах перад машынамі былі выкладзены буракі, морква, капуста, памідоры, агуркі, перац, часнок, яблыкі, грушы, слівы і г.д.

Пачнём з галоўнага. Да пачатку кірмашу цана на бульбу трымалася на ўзроўні дзесяці рублёў за стандартнае 10-літровае вядро. Пад час кірмашу яго кошт знізіўся на 2 рублі, а ў мінулыя выхадныя пераважная большасць прадаўцоў прасіла 9-10 рублёў. Некаторыя пагаджаліся і на кошт у 8 рублёў за вядро, але пры ўмове набыцця значных аб’ёмаў, ад 2 мяхоў і больш.

На кірмашы зерне прадавалася па 5 рублёў за вядро. На наступныя выхадныя кошт вярнуўся да ранейшых значэнняў — 6 рублёў. Людзі набывалі ячмень і пшаніцу для кур, авёс — для трусоў і коз, а жыта — для засейвання ўласных участкаў сідэратамі.

Кілаграм капусты прапаноўвалася коштам ад 80 капеек да 1 рубля, цана на чырвоныя буракі, моркву вагалася каля 2 рублёў за кілаграм, як і на агуркі. Памідоры можна было набыць па цане ад 50 капеек да 4 рублёў за кілаграм, усё залежыла ад сорту і якасці.

Знаёмыя прадаўцы ў гутарках выказваліся: “На вялікі жаль, мала прыйшло пакупнікоў, большую частку тавару давядзецца, напэўна, везці дахаты. Людзі адвыклі закупляць бульбу для захоўвання, капусту для квашання”. Адна жанчына прызнавалася, што да 12-й гадзіны ёй не ўдалося прадаць ні аднаго вядра бульбы.

Такім чынам выдатна ілюструецца хісткая і неадназначная сітуацыя ў земляробстве: пры неўраджаі кошт сельскагаспадарчай прадцукцыі расце, але таварнай прадукцыі мала. Пры ўраджаі ж кошт зніжаецца, змяншаючы грашовую выручку.

Аднак у нядзелю прапаноўваўся тавар, на які сёлета склаўся даволі ўстойлівы попыт, — журавіны. Іх бачыў у некалькіх прадаўцоў на сельгаспляцоўцы і на крытых шэрагах. Кошт устанавіўся па 6 рублёў за літр. Да канца базарнага дня амаль усе ягады былі распрададзены. Высокі кошт, па словах прадаўцоў, абумоўлены тым, што з-за засухі сёлета журавіны не ўрадзілі, таму, каб сабраць іх, трэба доўга блукаць і шукаць па балотах.

Апошнім часам усталяваўся трывалы попыт на курыныя яйкі. Ужо больш як месяц яны прапануюцца коштам 4 рублі за дзясятак, і да 11-й гадзіны іх набыць амаль немагчыма, як, дарэчы, малако і малочную прадукцыю. Вяскоўцы ўсё менш і менш трымаюць кароў, таму іх прадукцыі прывозіцца менш. Кошт пры гэтым ад вясны не змяніўся. Напрыклад, 3-літровы слоік малака па-ранейшаму можна набыць за 6-7, а паўлітра смятаны — за 3 рублі.

Заўважу, што цана на мёд усталявалася на ўзроўні 9 рублёў за паўлітровы слоік. Для параўнання, вясной салодкая прадукцыя каштавала на рубель танней.

Рэчавы рынак апошнім часам не можа парадаваць ранейшай разнастайнасцю. Па словах прадпрымальнікаў, якія працуюць у ралетах, яны пакрыху згортваюць сваю справу. Некаторыя выказваюцца радыкальна: кажуць, што распрадаюць рэшткі тавару і спыняюць сваю дзейнасць. Для сябе ж заўважу, што многія гаспадарчыя тавары па-ранейшаму можна набываць на базары ў выхадныя дні. Галоўным чынам гэта гаспадарчы і кухонны посуд, садова-агародны, цяслярскі і слясарскі інструмент. Нярэдка патрэбныя прылады працы можна ўбачыць у кропках, якія гандлююць таварам, былым у карыстанні.

Б. САНЕЎ.

На здымку: тыповая сітуацыя на сельгаспляцоўцы: прадаўцоў шмат, а пакупнікоў мала.

МЕТКИ: #ад#але#больш#бульбу#выхадныя#вядро#вяскоўцы#да#для#за#іх#капеек#кілаграм#кірмашу#кошт#менш#на#набыць#не#па#прадаўцоў#прадукцыі#пры#рублёў#рублі#сельскагаспадарчай#таму#цана#што#як
Предыдущая
Открытая республиканская спартакиада
Следующая
На патоку – грэчка
Рекомендуем
24.01.2025
Блогер из Латвии о выборах на родине: Нам подсовывают человека и говорят, что это наш президент
23.07.2024
26 июля 2024 года проводится Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Сел в машину – пристегни ремень»
27.12.2023
“Профсоюзы — детям!”
27.07.2024
Сегодня сотрудники ИМНС Республики Беларусь по Лепельскому району организовали велопробег по памятным местам боевой славы на Лепельщине
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Важная информация от Лепельского РОЧС. Встречаем Новый год красиво, весело и безопасно
  • Александр Лукашенко: в Беларуси стабильная экономика, ЗВР на историческом максимуме
  • Александр Лукашенко: Беларусь приумножила сильный реальный сектор экономики, не расплескав советского наследия
  • Александр Лукашенко: Беларусь сломала создаваемый Западом миф о закрытости и изолированности страны
  • Александр Лукашенко заявил о необходимости ускорить внедрение перспективных разработок в реальном секторе
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved