У чэрвені 1945 года ў запаведніку было арганізавана тры лясніцтвы: Бедзінскае, Ваўчанскае, Вялікарэцкае.
Бедзінскае лясніцтва было сфарміравана з чатырох дач, якія знаходзіліся на тэрыторыі Лепельскага і Бягомльскага раёнаў. Першым пасляваенным ляснічым быў Кудзерка.
З 1975 да 1983 года Бедзінскае лясніцтва ўзначальваў Пётр Васільевіч Дзівін. Памочнікам па біятэхніі працаваў Міхаіл Фёдаравіч Янкоўскі, па лясной гаспадарцы — Фёдар Уладзіміравіч Красковіч. У штаце налічвалася 13 леснікоў, 4 рабочыя, у сезон дадаваліся пасады грыбавараў.
На тэрыторыі лясніцтва размяшчалася восем вёсак: Федаркі, Бедзіна, Ліпнікі, Асецішча, Бяседа, Слабада, Кадлубішча, Зальхоўе.
У 1983 годзе Бедзінскае лясніцтва было рэарганізава. Пётр Дзівін быў прызначаны на пасаду ляснічага Цярэшкінскага лясніцтва.