LATEST
  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси…
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке…
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Да чаго вядзе безнагляднасць падлеткаў?

lepadmin - Общество - 15.08.2023
У Лепельскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх і каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18.
lepadmin
166 просм. 0 Комментариев

У Лепельскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх і каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18.

Удзельнікамі пасяджэння сталі старшыня камісіі па справах непаўналетніх Віктар Азаронак, намеснік старшыні камісіі Таццяна Часнакова, прадстаўнік раённай пракуратуры, іншых адказных службаў, а таксама суб’ектаў прафілактыкі.

На павестцы дня было разгледжана 20 пратаколаў. Адно з асноўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, — разгляд інфармацыйнага ліста пракурора раёна аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Лепельскага раёна ў першым паўгоддзі бягучага года.

Як адзначыў у сваім выступленні Віталь Жыгімонт, за першае паўгоддзе бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістраваны тры злачынствы непаўналетніх, за аналагічны перыяд мінулага года — чатыры. У структуру злачыннасці непаўналетніх па-ранейшаму ўваходзяць злачынствы карыслівай накіраванасці. Гэта крадзеж маёмасці, крадзеж і адно злачынства ў галіне высокіх тэхналогій. У здзяйсненні злачынстваў удзельнічалі двое непаўналетніх, летась — шэсць.

Асноўным відам правапарушэнняў, якія ўчыняюцца на тэрыторыі Лепельскага раёна, па-ранейшаму з’яўляецца распіццё алкагольных напояў або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Падобных злачынстваў на тэрыторыі раёна было здзейснена восем (у 2022 годзе — чатырнаццаць). Трэба адзначыць, што зніжэнне гэтага віду правапарушэння ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года сведчыць аб актывізацыі ў названым напрамку прафілактычнай работы. Большасць непаўналетніх, якія ўчынілі правапарушэнні, з’яўляюцца навучэнцамі адной з устаноў раёна. Такім чынам, можэна зрабіць выснову, што дапушчаны пралікі ў прафілактычнай рабоце ва ўстанове адукацыі Лепельскага раёна. Варта таксама адзначыць, што большасць правапарушэнняў здзяйсняецца ў перыяд часу з 18 да 00 гадзін.

Неабходна звярнуць пільную ўвагу на занятасць вучняў у вячэрні час і знаходжанне іх без нагляду ў начны час сутак.

У першым паўгоддзі бягучага года пракуратурай раёна былі праведзены тры праверкі выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. З іх адно — аб прафілактыцы і безнагляднасці правапарушэнняў, а таксама па адным — аб абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, а таксама аб абароне правоў дзяцей-сірот, пакінутых без апекі бацькоў. Па выніках праверак унесены тры прадстаўленні, тры прадпісанні і чатыры пратэсты. Пятнаццаць асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.

Вынікі праверкі сведчаць пра тое, што ў дзейнасці ўстановы адукацыі ёсць факты невыканання патрабаванняў вышэйназванага заканадаўства, а таксама прысутнічаюць пэўныя арганізацыйна-практычныя недахопы, якія вядуць да парушэння патрабаванняў заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў, што негатыўна ўплываюць на эфектыўнасць выхаваўча-прафілактычнай работы.

Пытанні папярэджання падлеткавай злачыннасці, правапарушэнняў, безнагляднасці, п’янства і наркаманіі рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, камісіі па справах непаўналетніх, у большасці — пры ўдзеле пракурора раёна. Гэта, вядома, у значнай ступені садзейнічае павышэнню аўтарытэту камісіі па справах непаўналетніх, значнасці рашэнняў, якія прымаюцца, і выкананню законнасці ў яе дзейнасці.

Фота: члены прэзідыума падчас пасяджэння

Тэкст і фота: Кацярына АГАПОНЬКА

МЕТКИ:
Предыдущая
Происхождения (изнесения) Честных Древ Животворящего Креста Господня
Следующая
170 лепельчан получат повестки из военного комиссариата
Рекомендуем
09.04.2025
Как аккумулируются заработанные на республиканском субботнике деньги? Минфин установил порядок
21.03.2024
Коллегия главного управления идеологической работы и по делам молодёжи облисполкома
20.09.2023
Карпенко рассказал, насколько экономит бюджет Единый день голосования
22.03.2024
Cезон охоты на самцов вальдшнепа в 2024 году
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Оранжевый уровень опасности из-за гололедицы объявлен в Беларуси на 13 декабря
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует субъектов хозяйствования
  • Инспекция МНС по Лепельскому району информирует о маркировке товаров
  • Какие сельхозработы продолжаются в Беларуси, рассказали в Минсельхозпроде
  • От палаты до дома: как в Беларуси выстроена система медицинской реабилитации и абилитации
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved