• Как долго можно купаться в воде, чтобы не…
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ…
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

«Чаромхавы водар Перамогі». Вышла новая книга нашего земляка Валерия Тухты

lepadmin - Общество - 18.06.2024
lepadmin
420 просм. 0 Комментариев

Пад такой назвай выйшла ў свет новая кніга нашага земляка, пошукаўца, краязнаўца і гісторыка, а таксама настаўніка Валерыя Тухты.

Адразу хочацца некалькі слоў сказаць пра самога аўтара. Валерый Уладзіміравіч, як ужо адзначыла, настаўнік гісторыю ў Слабадской сярэдняй школе імя М.М.Пшонкі Лепельскага раёна. Шмат гадоў актыўна займаецца краязнаўчай, навукова-даследчай, пошукавай работай. І праца гэтая мае вялікі плён. Яго вучні адзначаюцца дыпломамі рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, праектаў, конкурсаў. Школьнікі цікавяцца гісторыяй роднага краю, шмат могуць распавесці пра помнікі на Лепельшчыне. Акрамя таго, наш суразмоўца з’яўляецца рэдактарам краязнаўчага альманаха “Лепельшчына”, аўтарам шматлікіх кніг, многія з якіх прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і нашым землякам, якія змагаліся за мірнае неба. Важна дадаць, што амаль усе выданні аўтара – гэта сумесная праца педагога і яго вучняў. 

Настаўнік разам са сваімі вучнямі карпатліва даследуюць факты з пісьмовых і архіўных крыніц, наладжваюць паходы і экспедыцыі, вывучаюць сямейныя архівы, збіраюць звесткі пра ўдзельнікаў тых далёкіх падзей, занатоўваюць успаміны іх родных і блізкіх. Слабадскія хлопцы і дзяўчаты з гісторы ведаюць, што лепельская зямля захоўвае нямала сведчанняў далёкай вайны. А тое, што факты, апісаныя ў кнігах, да гэтага часу могуць пацвердзіць іх відавочцы, для школьнікаў асабліва цікава.
Як кажа аўтар, ветэранаў, якія б маглі расказаць пра падзеі мінулага, амаль не засталося. Вельмі хочацца захаваць успаміны жывых сведкаў, знайсці сапраўдныя дакументы, рэчы, фатаграфіі тых гераічных гадоў.
— Валерый Уладзіміравіч, пра што мы даведаемся, прачытаўшы кнігу?
— На старонках дадзенай кнігі распавядаецца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў, звязаныя з Лепельшчынай, прадстаўлены вынікі работы па ўвекавечванні памяці аб загінуўшых земляках, чырвонаармейцах і партызанах, пахаваных на тэрыторыі Лепельскага раёна, можна пазнаёміцца з біяграфіямі лепяльчан, адзначаных ордэнамі і медалямі.
​У выданні апісваюцца памятныя мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія я наведваў падчас краязнаўчых даследаванняў разам са сваімі вучнямі.
​Шэраг цікавых фактаў з ваеннай гісторыі Лепельшчыныц выявіў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, у фондах партызанскай брыгады “Чэкіст”, якая дзейнічала на Лепельшчыне з восені 1942 па вясну 1943 года знайшоў тры малюнкі, зробленыя камісарам брыгады “Чэкіст” Пятром Шчэслаўскім. На малюнках простым алоўкам ён адлюстраваў партызанскі лагер, зроблены ў лесе за вёскай Стайск Слабадскога сельсавета. А адзін з малюнкаў падпісаны “Продвижение партизан по Лепельской тундре”.
— Гэтая кніга – працяг папярэдніх вашых выданняў?
​– Так, дадзеная кніга з’яўляецца працягам шэрагу краязнаўчых выданняў, прысвечаных даследаванню ваеннай гісторыі Лепельшчыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў. Выданне багата на фотаздымкі.
— Для каго кніга будзе карыснай і цікавай?
​– Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, настаўнікам і ўсім чытачам, якія цікавяцца ваенным мінулым Лепельшчыны. Хочацца дадаць, што выданне кнігі падтрымала кіраўніцтва раёна, вылучыўшы на гэтае грошы. Вялікі дякуй старшыні райвыканкама Міхаілу Кісялевічу і супрацоўнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Пагартаўшы кнігу, адзначым, што ў ёй багата ілюстрацый — 84 фотаздымкі. Зроблены яны Валерыем Тухтам, Васілём Хацкевічам, ёсць з уласнага архіва аўтара, з фондаў Лепельскага краязнаўчага музея, музея Слабадской сярэдняй школы імя М. М. Пшонкі Лепельскага раёна, адкрытых інтэрнэт-крыніц, асабістых архіваў.
— Як з’явілася такая прыгожая і ёмкая назва?
— На пачатку мая цвіце чаромха, і тады ў паветры, прагрэтым сонечным цяплом, вітае саладкаваты кветкавы водар. На працягу апошніх васьмідзесяці гадоў менавіта з чаромхавай квеценню ў многіх асацыіруецца Дзень Перамогі — перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў.
​Сёлета, як і ў пераможным маі 1945 года, паветра поўнілася чаромхавым водарам, для кагосьці — з дамешкам радасці перажытай вайны, для некага — з горыччу страты.
— Валерый Уладзіміравіч, некалькі слоў пра працу са “следапытамі”.
​– Амаль чвэрць стагоддзя разам са школьнікамі займаемся даследаваннем ваеннай гісторыі Лепельшчыны. Падчас сустрэч, паходаў і экспедыцый занатоўваем аповеды жыхароў раёна пра падзеі мінулай вайны. Нехта з гонарам і павагай успамінае пра сваіх родных і сваякоў – франтавікоў і партызанаў, якім пашчасціла вярнуцца з вайны з ордэнамі і медалямі. Але шмат сярод нашых апавядальнікаў і тых, чые дзяды і прадзеды назаўсёды засталіся маладымі для сваіх нашчадкаў, глядзяць з пажухлых ад часу фотаздымкаў, што захоўваюцца ў сямейных архівах.
​З Вялікай Айчыннай вайны не вярнулася шмат лепяльчан, прозвішчы іх увекавечаны на мемарыяльных дошках і помніках шмат у якіх месцах, а нехта і сёння яшчэ значыцца “прапаўшым без вестак”. Вось мы па каліву і збіраем звесткі пра нашых землякоў, вядомых і не вядомых удзельнікаў вайны. Збіраем, каб памяць пра іх мужныя ўчынкі захавалася для наступных пакаленняў лепяльчан, каб бясследна не сышлі ў нябыт іх слаўныя подзвігі дзеля міру на зямлі.
— З якіх раздзелаў складаецца кніга, колькі ў ёй старонак і які наклад?
— Тэкст кнігі падзелены на наступныя раздзелы: “Ішла вайна народная”, “Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, “Яны не вярнуліся з бою” і “Слабадскія следапыты ідуць у пошук”.
Наклад кнігі — 90 экзэмпляраў, памер — сто старонак.
Як бы мы зараз падрабязна ні апісалі змест кнігі, усё ж такі чытачу, асабліва жыхарам Лепельскага раёна, каб лепей зразумець той час, трэба прачытаць кнігу асабіста — уважліва і удумліва. Паверце, яна вартая гэтага. Кніга атрымалася па-сапраўднаму патрыятычная, уражальная і кранальная, як быццам сам аўтар прайшоў па тых ваенных дарогах.
Надалей жадаем Валерыю Уладзіміравічу поспехаў у яго плённай творчай дзейнасці на карысць Лепельшчыны. Бо дзякуючы такім апантаным сваёй справай людзям захоўваецца гісторыя роднага краю і будзе перадавацца іншым пакаленням.

МЕТКИ:
Предыдущая
Примерка средств защиты и фотосессия с четвероногими помощниками: моменты Дня открытых дверей в отделении охраны
Следующая
“Светлые лица протеста”, или Как прошло выездное заседание суда?
Рекомендуем
31.10.2023
Главное – соблюдать правила по охране труда
10.06.2024
В Министерстве по налогам и сборам рассказали, что важно знать в сезон сбора ягод, грибов
26.10.2023
С 1 ноября увеличиваются размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей
20.09.2023
Лепельчане о патриотическом форуме «Мы-белорусы!» в Минск-арене, посвящённом Дню народного единства
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Как долго можно купаться в воде, чтобы не получить переохлаждение, напомнили в ОСВОД
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ №227 “О повышении эффективности контрольной (надзорной) деятельности”
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента Беларуси Александра Лукашенко орденом Святого благоверного князя Даниила Московского I степени
  • Глава государства Александр Лукашенко направил приветствие участникам V Форума медийного сообщества Беларуси и ХХI Национального конкурса “Золотая Литера”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved