04 мая
...
прогноз на 5 дней
13 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Май 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
29301 2 3 4 5
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829303112

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

12 верасня -- Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства

12.09.2023, 09:19
1237
0

Работа раённай газеты цесна звязана з дзейнасцю Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Практычна кожны дзень супрацоўнікі аддзела звяртаюцца да нас з просьбай апублікаваць інфармацыю пра тое ці іншае здарэнне, аказаць дапамогу ў пошуку яго відавочцаў. Заўсёды папулярныя сярод чытачоў матэрыялы аб правапарушэннях, злачынствах, якія адбываюцца на тэрыторыі раёна. Кожны раз, сустракаючыся са спецыялістамі аддзела, уяўляю, які вялікі аб’ём работы прыходзіцца выконваць ім штодзень -- і не перастаю захапляцца іх прафесіяналізмам, уменнем хутка і аператыўна выконваць пастаўленыя задачы. Між тым следчаму патрэбна быць і добрым псіхолагам. У гэтым я пераконваюся кожны раз, сустракаючыся з супрацоўнікамі Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь напярэдадні іх прафесійнага свята.

-- Можна з упэўненасцю сказаць, што наш калектыў -- гэта адна зладжаная каманда людзей, якія добра ведаюць сваю справу. Так, нашу работу нельга назваць лёгкай, але мы пастаянна падтрымліваем адзін аднаго, і гэта вельмі важна, -- кажа старшы следчы аддзела Наталля Смажэўская.

-- Як жа пачынаецца ваш працоўны дзень? -- цікаўлюся ў суразмоўцы.

-- Як правіла, дзяжурны следчы праходзіць інструктаж у начальніка аддзела, атрымлівае зброю -- і заступае на дзяжурства. У кожнага следчага ёсць свая, пэўная спецыялізацыя. Напрыклад, асабіста я займаюся расследаваннем злачынстваў, якія здарыліся ў час дарожна-транспартных здарэнняў, палявання або рыбалкі, займаюся расследаваннем фактаў нявыплаты аліментаў, парушэнняў з боку абавязаных асоб, у галіне аховы працы, а таксама правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі.

Працаваць заўсёды прыходзіцца шмат, нярэдка -- у асабліва напружаным рэжыме. Правапарушэнняў, злачынстваў, падобных паміж сабой, не бывае. Кожнае патрабуе дакладнага вывучэння, падрабязнага разгляду абставін. Самым складаным, напэўна, у час раскрыцця злачынства з’яўляецца размова з чалавекам. Для таго, каб грамадзянін даў паказанні, трэба ўмець знайсці да яго індывідуальны падыход. Вельмі няпроста размаўляць з пацярпелымі, пачынаць размову з людзьмі, якія страцілі сваіх родных. Нялёгка назіраць за тым, як людзі пакутуюць. Нам жа ў любым выпадку трэба выканаць сваю справу: вывучыць абставіны здарэння і сабраць усе неабходныя доказы. Матэрыялы справы павінны быць сабраны поўна і аператыўна. Работа следчага вельмі карпатлівая. Трэба дакладна вывучыць нарматыўна-прававыя акты, калі патрэбна -- атрымаць кансультацыю ў кіраўніцтва або звярнуцца да сумежных структур. Збор, расследаванне крымінальнай справы павінны быць аператыўнымі, эфектыўнымі і поўнымі. Следчыя павінны выканаць усе патрабаванні і ўмовы справы, даказаць віноўнасць чалавека, які падазраецца, а потым – абвінавачваецца, і перадаць яе пракурору для накіравання ў суд.

-- Наталля Сяргееўна, вядома, што ў вашай практыцы сустракаюцца розныя выпадкі. Якія правапарушэнні і злачынствы, што былі ўчынены сёлета, вам найбольш запомніліся?

-- Немагчыма забыць выпадак, які адбыўся сёлета. Пяцёра мужчын ехалі на легкавым аўтамабілі. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль ударыўся аб прыдарожнае дрэва. Двое чалавек атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, адзін -- у выніку атрыманых траўмаў загінуў у бальніцы. Не трэба казаць, якая гэта вялікая трагедыя для родных і блізкіх. У цяперашні час вядзецца следства.
Нярэдка ўзнікаюць выпадкі, калі людзі пераступаюць закон

з-за сваёй неабдуманасці. Так, сёлета былі затрыманы двое хлопцаў, якія лавілі рыбу з выкарыстаннем сетак. Яны паспелі злавіць усяго 20-30 асобін, а ўрон прыродзе быў нанесены ў памеры 11 тысяч рублёў. Маладыя грамадзяне, якія раней не былі судзімыя, кампенсавалі ўрон, і таму было прынята рашэнне аб спыненні крымінальнай справы з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Зімой бягучага года нам прыйшлося расследаваць справу аб забойстве, учыненым на сямейна-бытавой глебе. Паміж двума сябрамі, якія распівалі спіртное, узнік канфлікт. У выніку адзін нанёс іншаму ўдары абухом сякеры. Калі следчы прыехаў на месца здарэння, яго здзівіла тое, што на целе не было крыві, нават цяжка было сказаць, што чалавек загінуў.

Канечне, расследуючы тую ці іншую справу, вельмі цяжка стрымаць эмоцыі. Нядаўна асабіста мне давялося высвятляць абставіны злачынства, размаўляючы з відавочцам: на вачах у сына бацька душыў маці. Безумоўна, бачыць, як пакутуе родны чалавек, вельмі цяжка і балюча. Можна толькі ўявіць, што давялося перажыць хлопцу. Мне ж прыйшлося падрабязна распытваць, як гэта адбывалася. Прызнаюся шчыра: у гэты час самой немагчыма было стрымаць слёзы.
У час работы даводзіцца сустракацца з рознымі людзьмі. Нярэдка грамадзяне маюць багаты светапогляд, працуюць у галіне культуры і мастацтва. Дзякуючы размове з імі, мы і самі ўзбагачаем свой кругагляд. Сёлета, напрыклад, я праводзіла гутарку з пацярпелым, які працуе загадчыкам кафедры адной з навучальных устаноў краіны. Ад яго я даведалася, як праводзіцца свята “Дзісней-Лэнд”, як вядзецца падрыхтоўка да многіх яркіх канцэртных выступленняў і г.д.

-- Вядома, што за дзясяткамі раскрытых спраў кіпіць штодзённая работа следчых. Раскажыце, калі ласка, пра сваіх калег.

-- Адзначу, што ў калектыве Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь пануе атмасфера ўзаемаразумення і цёплай падтрымкі. У патрэбным выпадку кожны з маіх супрацоўнікаў дасць карысную параду, падтрымае і падбадзёрыць.
Усяму нашаму зладжанаму калектыву задае тон у рабоце начальнік аддзела Сяргей Булай. Працы ў органах следства Сяргей Вітальевіч прысвяціў не адзін дзясятак год, а з 2018 года з’яўляецца начальнікам аддзела. Высокага прафесійнага ўзроўню дасягнуў і намеснік начальніка аддзела Аляксандр Патоцкі. Сваімі багатымі ведамі і напрацоўкамі шчодра дзеліцца з намі следчы аддзела Дзяніс Цвілік. Дзяніс Георгіевіч -- ветэран працы, дакладна ведае нарматыўна-прававыя акты. Калі ж узнікае складаная сітуацыя, мы ведаем, што заўсёды можам атрымаць у яго надзейную дапамогу. Старшы следчы Ірына Крыцкая займаецца раскрыццём злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, выпадкаў кіберзлачынства. Гэта не толькі высокакваліфікаваны, адказны спецыяліст, але і шчыры, душэўны, пранікнёны чалавек, які рады падтрымаць добрым словам. Старшы следчы Алена Кароткіх займаецца разглядам крымінальных спраў, учыненых супраць асобы. Гэта незаконны абарот наркатычных сродкаў, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, забойствы і г.д. За высокі прафесіяналізм і адданасць любімай рабоце Алена Мікалаеўна мае шэраг узнагарод. Добрасумленна выконвае свае абавязкі Вячаслаў Міхно, які працуе інспектарам тылавога забеспячэння. У свой час Вячаслаў Васільевіч працаваў старшым следчым аддзела і зараз з’яўляецца ветэранам працы. З асаблівай адказнасцю адносіцца да даручанай справы таксама работнік канцылярыі Аліна Палякова. У патрэбным выпадку яна аператыўна знаходзіць патрэбныя законна-прававыя акты, робіць копіі дакументаў і г.д.

Вельмі прыемна, што наша нялёгкая праца прыносіць плён. На працягу некалькіх год Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адным з лепшых у Віцебскай вобласці.

-- У час размовы з вамі я зразумела, як шмат значыць для вас прафесія следчага…

-- Так. Я вельмі люблю сваю работу. Быць работнікам праваахоўных органаў я марыла з восьмага класа. Скончыўшы Бароўскую сярэднюю школу, паступіла на спецыяльнасць “правазнаўства” ў Полацкі аграрна-эканамічны каледж. Затым удасканаліла сваю прафесійную падрыхтоўку на юрыдычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава. Спачатку працавала ў Бешанковіцкім РАУС, а затым вярнулася на Лепельшчыну: адзін год працавала ў Лепельскім міжраённым рэгістрацыйна-экзаменацыйным падраздзяленні, а затым прадоўжыла свой прафесійны шлях інспектарам групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Лепельскага РАУС. У 2018 годзе я працавала следчым Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, а з 2021 года -- старшым следчым. Вядома, што наша работа патрабуе поўнай самааддачы. Часта прыходзіцца выязджаць па выкліках ноччу, пераадольваць свае эмоцыі. Аднак самае галоўнае -- бачыць вынік сваёй работы. Мы працуем дзеля справядлівасці, дапамагаем устанавіць злачынцаў, а таму ўсе цяжкасці адступаюць на задні план.

-- Наталля Сяргееўна, калі ў вас з’яўляецца вольная хвілінка, чаму яе прысвячаеце?

-- З задавальненнем займаюся шыццём. У свайго сыночка Мішы заўважыла схільнасці да малявання і таму шмат займаюся з ім.
Паколькі для нашай работы патрэбна шмат энергіі і сіл, мы арганізуем сумесныя паездкі на розныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, якія праходзяць у сталіцы. З задавальненнем наведваем тэатр, хакейныя матчы. Сумесны адпачынак яшчэ больш умацоўвае калектыў.
Напярэдадні нашага прафесійнага свята хочацца ад усёй душы пажадаць усяму калектыву Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь быць заўсёды адной зладжанай і дружнай камандай, ісці насустрач цяжкасцям і ўпэўнена пераадольваць іх, быць заўсёды наперадзе. Дарагія калегі, моцнага вам здароўя, дабрабыту ва ўсіх справах, вытрымкі, поспехаў і аптымізму!

Ад рэдакцыі: калектыў установы “Рэдакцыя раённай газеты “Лепельскі край” далучаецца да цёплых радкоў віншаванняў. Паважаныя супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь! З нагоды вашага прафесійнага свята прыміце нашы шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго самага найлепшага! Няхай вам па жыцці спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, шчасце, выдатны настрой, а ўсе складаныя справы вырашаюцца лёгка! Са святам вас, шаноўныя!

Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика