У выхадны пагодны дзень да карэспандэнта газеты звярнулася наша пастаянная чытачка Аліна Барадзейка. Жанчына ўзрушана расказала пра праблему, якая можа прывесці да бяды:
У выхадны пагодны дзень да карэспандэнта газеты звярнулася наша пастаянная чытачка Аліна Барадзейка. Жанчына ўзрушана расказала пра праблему, якая можа прывесці да бяды:
— Я зараз з дзецьмі прагульвалася па нашаму маляўнічаму гарадскому парку і ўбачыла вялікую яму, якая ўтварылася ад правалу зямлі пасля зімы. Такое, канечне, можа здарыцца ў вясновы час, аднак сёння добрае надвор’е, шмат дзетак гуляюць на прыродзе. А калі хто-небудзь з іх праваліцца?..
Карэспандэнт газеты, які якраз знаходзіўся побач ад гэтага месца, адразу сфатаграфаваў “крытычную” яму, і праз хвіліну здымак быў пераадрасаваны кіраўніцтву КУВП “Бароўка”.
У гэты ж дзень увечары патэлефанавала Аліна Аляксандраўнаўна са словамі вялікай удзячнасці камунальнай службе і рэдакцыі газеты за вырашаную праблему.