Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Адна з найважнейшых урачыстасцяў хрысціянскага свету яднае і сагравае сэрцы людзей. Гэты святочны час спрыяе ўмацаванню веры, дорыць надзею на перамены да лепшага, напаўняе нас духоўным скарбам. Раство Хрыстова дае пачатак новаму жыццю, нагадвае пра адказнасць за мір і згоду паміж людзьмі, вяртае нас да вытокаў спрадвечных каштоўнасцяў.
Няхай глыбокі сэнс Божага Нараджэння спадарожнічае нашым ініцыятывам і справам, вучыць адказнасці і адданасці роднаму краю.
Няхай здзяйсняюцца вашы жаданні, а ў сем’ях шчыруе любоў і спагада! Жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у справах!
Радасных калядных свят!
З павагай
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў