Навучэнцы Заслонаўскай сярэдняй школы вырашылі правесці восеньскія канікулы з карысцю і пабывалі на агляднай экскурсіі ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў!
Навучэнцы Заслонаўскай сярэдняй школы вырашылі правесці восеньскія канікулы з карысцю і пабывалі на агляднай экскурсіі ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў!
Падчас экскурсіi дзеці пазнаёміліся з традыцыямі беларускіх народных рамёстваў, паспрабавалі сябе ў ткацтве, атрымалі шмат новых ведаў і зрабілі памятныя здымкі!
Хлопчыкі і дзяўчынкі палюбаваліся карцінамі, прадстаўленымі на выставе мастацкіх работ Пшонка Уладзіміра Іванавіча “Горад адвечнае любові” і ўразіліся таму, як рэалістычна мастак перадаў навакольны свет з дапамогай пэндзліка і фарбаў!
Навучэнцам вельмі спадабалася экскурсія!
Чакаем Вас зноў у Лепельскім Цэнтры рамёстваў!