У абласным цэнтры прайшло ўшаноўванне работнікаў культуры, 9 нашых землякоў таксама атрымалі высокія ўзнагароды. Лепельшчына ва ўсе часы славілася культурнымі падзеямі і яркімі асобамі: мастакамі, паэтамі, музыкантамі, артыстамі, народнымі калектывамі.
Так, акампаніятару раённага Дома культуры Ганне Шаркоўскай за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, актыўную канцэртную дзейнасць, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва аб’яўлена Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Ганна вельмі патрабавальная да сябе, імкнецца даводзіць выкананне музычных твораў на цымбалах да вяршынь прафесійнага майстэрства, шмат працуе над сваім сцэнічным вобразам і іміджам, пастаноўкай нумароў, каб кожны з іх быў яскравым і прыгожым. Лепяльчанка з’яўляецца лаўрэатам 1 ступені Міжнарожнага фестывалю-конкурсу “Вясёлка над Віцебскам” у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, фіналісткай Міжнароднага культурнага праекта «BYFEST», лаўрэатам 2 і 3 ступеняў у намінацыі «Інструментальны жанр» рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”, лаўрэатам 2 ступені 13 Міжнароднага конкурсу “Пакаленне талентаў”, мае шмат іншых узнагарод.
Аліна Стэльмах, дырэктар Лепельскага раённага краязнаўчага музея, узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Аліну Уладзіміраўну жыхары нашага раёна ведаюць як энергічнага, ініцыятыўнага, высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне музейнай справы. Яна валодае дасканалымі прафесійнымі ведамі, з’яўляецца актыўным прапагандыстам гісторыі Лепельшчыны, праяўляе творчую ініцыятыву ў навукова-асветніцкай працы, навукова-фондавай рабоце. Краязнаўчы музей налічвае больш за 22 тысячы прадметаў асноўнага фонду і больш за 11 тысяч фонду навукова-дапаможных матэрыялаў. Штогод музейныя экспазіцыі і мерапрыемствы музея наведваюць каля 7-8 тысяч чалавек, праводзіцца каля 20 выстаў. Штогод выконваюцца паказчыкі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”.
У музеі на працягу 30 гадоў праходзіць выстава «Фарбы Лепельшчыны», на працягу 20 гадоў – навукова-практычная канферэнцыя “Лепельскія чытанні”, і ўсё гэта дзякуючы Аліне Уладзіміраўне.
Акрамя гэтага, кіраўніком установы праведзена вялікая праца па падрыхтоўцы навуковага праекта новай пастаяннай экспазіцыі музея. У гэтым годзе пачала дзейнічаць зала “Гісторыя Бярэзінскай воднай сістэмы” і выставачная зала. Працягваецца праца над стварэннем новай пастаяннай экспазіцыі “Музея фатаграфіі” і залы “Прырода Лепельшчыны”.
Дзмітрыю Паўлаву, рэжысёру раённага Дома культуры, аб’яўлена Падзяка старшыні аблвыканкама. З 2019 года Дзмітрый працуе рэжысёрам у Лепельскім РДК i паспяхова сумяшчае пасаду мастака- пастаноўшчыка народнага тэатра мініяцюр «Балаган». Таксама ўдзельнічае ў канцэртных праграмах, арганізацыі многіх раённых мерапрыемстваў, спрабуе сябе ў якасці вядучага. У гэтым годзе нават атрымаў сертыфікат аб заканчэнні “Абласной школы вядучых”.
Дзмітрый Аляксандравіч адораны яскравым акцёрскім талентам, бліскуча выступае ў амплуа акцёра размоўнага жанру. Яго прафессіяналізм адзначаны шматлікімі дыпломамі і ўзнагародамі.
Таццяна Невядомская, кіраўнік народнага тэатра мініяцюр “Балаган” раённага Дома культуры, узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.
Таццяна Мікалаеўна з 2008 года з’яўляецца кіраўніком народнага тэатра, і ўвесь гэты час калектыў паказвае высокі ўзровень майстэрства. Доказам таму з’яўляецца тое, што ў 2021 годзе ён быў удастоены Гран-пры на абласным свяце гумару “Смяяцца не грэх”, запрошаны на фестываль тэатральных і цыркавых калектываў імя Ю. Нікуліна ў Смаленскай вобласці. Сама Таццяна таксама не аднаразова была адзначана дыпломамі і падзякамі рознага ўзроўню. Яна ініцыятыўная і творчая, мае акцёрскі талент, выконвае шматгранныя ролі ў пастаноўках свайго тэатра, а таксама народнага тэатра “Пошук”, выканаўца эстрадных песень, вядучая канцэртных праграм, уваходзіць у склад вакальнай групы Дома культуры.
Аксана Захаронак, намеснік дырэктара РДК, узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.
Аксана Юр’еўна ажыццяўляе кіраванне творчым працэсам установы, актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы перспектыўных і бягучых планаў работы.
Пад яе кіраўніцтвам у гэтым годзе народны літаратурна-музычны клуб “Выток” узнагароджаны дыпломамі 2 і 3 ступеняў у адкрытым абласным свяце-конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў-2023”.
Акрамя гэтага, з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў і вядучай многіх мерапрыемстваў, працуе над павышэннем свайго прафесійнага майстэрства, актыўна ўдзельнічае ў пастаноўках спектакляў “Пошука” і “Балагана”.
За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва Граматай Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў” узнагароджана Наталля Петрышча, майстар народных мастацкіх рамёстваў Лепельскага Цэнтра рамёстваў.
Наталля Георгіеўна за час працы, з 2012 года, праявіла сябе як таленавіты і ўлюбленны ў сваю справу спецыяліст. Пастаянна павышае ўзровень прафесійнага майстэрства, правяла вялікае даследванне па вывучэнні касцюма Лепельскага строю, абараніла дыпломную працу ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на тэму “Даследаванне асаблівасцяў праектавання жаночага нацыянальнага касцюма”, прымала ўдзел у навуковых канферэнцыях. Майстар вядзе вялікую метадычную і практычную працу па вывучэнні і вырабе камплектаў мужчынскага і жаночага традыцыйнага зімовага касцюма Лепельскага строю. Мае шмат узнагарод розных узроўняў.
Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана Ксенія Развадоўская, настаўнік па класе фартэпіяна і канцэртмайстра Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. За перыяд працы Ксенія Юр’еўна праявіла сябе не толькі як добры спецыяліст, але і творчы настаўнік. Яе дзейнасць накіравана на пошук новых прыёмаў выкладання, а ўрокі заўсёды разнастайныя і цікавыя. Акрамя гэтага, з’яўляецца актыўным удзельнікам канцэртаў, конкурсаў, фестываляў розных узроўняў. Пацвярджэннем прафесіяналізму настаўніка з’яўляюцца дасягненні вучняў, якія ўзнагароджаны Дыпломамі розных узроўняў, у тым ліку рэспубліканскага і міжнароднага.
Ганна Дзятко, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лепельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
працуе ў Лепельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме з лютага 1978 года.
Ганна Вікенцьеўна — прафесіянал сваей справы. Свае веды, высокі творчы патэнцыял яна рэалізуе ў пошуку і ўкараненні інавацыйных форм і метадаў бібліятэчнай работы. За час працы зарэкамендавала сябе добрасумленным і кампетэнтным спецыялістам.
Алена Мазго, дырэктар Лепельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Алена Віктараўна пачала сваю працоўную дзейнасць бібліятэкарам у 2003 годзе. У наступным годзе была пераведзена бібліёграфам аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, з красавіка 2006-га — намеснік дырэктара, а з 2020-га – кіраўнік установы. Разам з калектывам вырашае задачы мадэрнізацыі бібліятэчнай справы, валодае сучаснымі методыкамі ў сваёй працы, добрасумленная і ініцыятыўная, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег.
Віншуем нашых землякоў з заслужанымі ўзнагародамі, якія з’яўляюцца прамым пацвярджэннем іх высокіх прафесійных якасцяў. Жадаем далейшага паспяховага творчага шляху, выканання задуманага і рэалізацыі мэтаў.
Наталля Храпавіцкая.
Для даведкі. У Лепельским раёне ў галіне культуры працуе больш за 300 чалавек, дзейнічае 5 устаноў рознага профілю.