У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Віцебскі сувенір”.
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Віцебскі сувенір”, дзе былі прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якіх адлюстраваны нацыянальныя традыцыі і рэгіянальныя асаблівасці тых ці іншых вырабаў, распаўсюджаных на тэрыторыі пэўнай мясцовасці. Таксама госці выставы ўбачылі брэндавыя ўзоры, якія асацыіруюцца з пэўным раёнам, горадам ці вёскай. Майстры народных рамёстваў “Лепельскага Цэнтра рамёстваў” таксама прынялі ўдзел у выставе.
Як адзначыла Ніна Звягінцава, наведвальнікаў выставы не пакінулі абыякавымі лялькі ў нацыянальным адзенні, цацкі, аналагічныя тым, з якімі гулялі маленькія дзеці некалькі стагоддзяў таму, аўтэнтычныя свістулькі з гліны, арыгінальныя ўпрыгожванні і шмат што іншае. Хатнія гаспадыні мелі магчымасць падгледзець тут некалькі ідэй для дэкарыравання дома і знайсці сабе новае хобі, як, напрыклад, роспіс дываноў. На памяць наведнікі атрымалі набыць сувеніры ў традыцыйным стылі.
Наталья Храповицкая.