• Пенсионер передал кибермошенникам деньги и слитки драгоценных металлов.…
  • Активистки Лепельской районной организации ОО “Белорусский союз женщин”…
  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Піянеры і камсамольцы Пышняншчыны

lepadmin - История края - 19.05.2023
Піянерская арганізацыя ў Пышнянскай 7-гадовай школе была створана ў 1929 годзе.
lepadmin
59 просм. 0 Комментариев

Піянерская арганізацыя ў Пышнянскай 7-гадовай школе была створана ў 1929 годзе.

Арганізатарамі першых піянерскіх атрадаў былі прадстаўнікі камсамольскай ячэйкі. У першую чаргу ў піянеры прымалі дзяцей сялян-беднякоў і сераднякоў. Першы піянерскі атрад налічваў 5 піянераў. Гэта Валянціна Шчукіна, Васіль Раманенка, Алена Шчука, Ульф Церфман і Клаўдзія Балотнік.
​У 1930 годзе піянерская арганізацыя папоўнілася, у яе ўступілі Якаў Фолкаў, Валянціна Мацкевіч, Пётр Шчукін, Іван Хрышчанка, Ніна Юхнавец, Мікалай Размысловіч, Уладзімір Шчука, Вольга Залатуха, Іван Шчукін, Таісія Мацкевіч і Любоў Шчукіна. У наступныя гады арганізацыя таксама папаўнялася піянерамі.
​У першыя гады станаўлення піянерскай арганізацыі праводзілася значная праца. Разам са сваімі старэйшымі таварышамі піянеры выпускалі баявыя лісткі, збіралі попел, а таксама дапамагалі ва ўборцы ўраджаю. Піянеры старэйшага узросту замацоўвалі за сабой па 5 чалавек непісьменных і вучылі іх чытаць і пісаць. Праводзіліся гучныя чытанні кніг і газет, паходы і ваенныя гульні. Незабыўнай падзеяй у жыцці школы заўсёды былі канцэрты мастацкай самадзейнасці. Піянеры збіралі грошы для арганізацыі “Чырвоны Крыж” і Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі.
​У 1932 годзе, калі Пышнянская школа стала сярэдняй, з былых піянераў была створана камсамольская арганізацыя. Першымі камсамольцамі сталі Васіль Раманенка, Іван Размысловіч, Валянціна Шчукіна і Валянціна Мацкевіч. Камсамольцы працягвалі праводзіць культурна-масавую работу сярод жыхароў вёскі, да грамадскіх спраў далучалі і піянераў.
​За 25 кіламетраў ад вёскі Пышна да верасня 1939 года праходзіла дзяржаўная мяжа з Польшчай. Разам з пагранічнікамі ў ахове мяжы ўдзельнічала і насельніцтва памежнай тэрыторыі. Актыўнымі памочнікамі “зялёных фуражак” былі піянеры і камсамольцы. Напрыклад, у 1937 годзе ў наваколлях Пышна былі выяўлены 3 дыверсанты, якія забілі пагранічніка, старшыню мясцовага калгаса і настаўніка Емяльяна Урбана. У аперацыі па пошуку шпіёнаў удзельнічаў і камсамолец Васіль Раманенка. Камсамолец Пётр Шчэпень разам з малодшым братам у лесе таксама злавілі шпіёна.
Піянеры і камсамольцы былі надзейнымі памочнікамі для сваіх настаўнікаў – выраблялі вучэбныя дапаможнікі, працавалі на прышкольным участку.
​Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, многія былыя вучні Пышнянскай школы, якія ў той час былі ўжо камсамольцамі, актыўна далучыліся да ўсенароднай барацьбы супраць ворага. Камсамольцы і піянеры Пышняншчыны змагаліся з ворагам на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі.
​Мікалай Размысловіч, які быў адным з першых піянераў і камсамольцаў, удзельнічаў у абароне Ленінграда. У верасні 1942 года лейтэнант Размысловіч быў цяжка паранены ў баі. Ужо пасля вайны быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
​На вялікі жаль, шматлікія піянеры і камсамольцы паклалі свае жыцці на алтар Перамогі. За вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі Ніна Юхнавец, Іван Хрышчанка, Іван Шчукін, Фёдар Рагуцкі, Уладзімір Шчука, Абрам Цэйрафман і яшчэ некалькі дзясяткаў маладых людзей. У гэтым трагічным спісе ёсць і імя Івана Размысловіча. У 1932 годзе сямікласнік Пышнянскай школы Іван уступіў у камсамол. З 1933 па 1936 гады ён вучыўся ў Лепельскім педагагічным вучылішчы, затым працаваў настаўнікам у Зацяклясскай школе. З 1938 года служыў у Чырвонай арміі. У ліпені 1941 года лейтэнант Размысловіч знік без вестак.
​З першых дзён пасля вызвалення Лепельшчыны піянеры і камсамольцы Пышняншчыны на роўных з дарослымі ўдзельнічалі ў аднаўленні разбуранага вайной краю –- аралі зямлю, сеялі і ўбіралі хлеб. Яны рана пасталелі, замяніўшы бацькоў і старэйшых таварышаў, якія загінулі ў барацьбе з фашыстамі ці працягвалі дабіваць ворага на фронце. У будучым усе яны сталі дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый гераічнага пакалення бацькоў і дзядоў. Добрымі справамі і дасягненнямі на працоўнай ніве былыя піянеры і камсамольцы Пышняншчыны назаўсёды ўпісалі свае прозвішчы ў гісторыю роднага краю.

На здымку: Мікалай Размысловіч, адзін з першых піянераў Пышняншчыны
​
Валерый ТУХТА

МЕТКИ:
Предыдущая
Отдых для 225 детей из Сирии будет организован в белорусском “Зубренке” в три смены
Следующая
Компания “Народные потолки”
Рекомендуем
04.09.2023
Пароходы на Лепельщине
07.09.2023
Церковь, спасшая Лепель от мора, скоро отметит большой праздник
07.11.2024
Встреча поколений: активисты БРСМ в гостях у ветерана комсомола Лариса Сковородко
18.09.2022
Лясная справа ім па душы
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Пенсионер передал кибермошенникам деньги и слитки драгоценных металлов. Возбуждено уголовное дело
  • Активистки Лепельской районной организации ОО “Белорусский союз женщин” сегодня встретились на очередном заседании, чтобы обсудить актуальные вопросы развития женского движения на Лепельщине
  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved