18 апреля
...
прогноз на 5 дней
3 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18192021
22232425262728
293012345

Последние отзывы

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Замечательный педагог Лариса Сковородко встретила свой 85-летний юбилей

Алла Орлова 16.01.2024 20:41
Здравствуйте, ,Лепельский край,,. А мы отмечаем 85-летие сестры-близнеца Ларисы Васильевны -- Берестень ......

Пожар квартиры в Лепельском районе

Сергей 05.01.2024 18:07
Почему его не аристовали была угроза взрыва газа в Заслоново....

Абед на полі

09.09.2022, 14:02
448
0

Хвала рукам, што пахнуць хлебам

-- Дзе сёння працуюць вашы камбайны? -- задаю пытанне па тэлефоне галоўнаму аграному сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Уладзіміру Судаку.

-- Камбайны павінны быць на полі, якое раскінулася направа ад дарогі на аграгарадок Стаі, -- пачуў адказ спецыяліста.

Як аказалася пазней, Уладзімір Васільевіч, які знаходзіўся дома па прычыне хваробы, на памыліўся. Умелы арганізатар заўсёды застаецца ў курсе ўсіх спраў.

Прыехаўшы ў поле, мы звярнулі ўвагу, як па палетку рухаюцца 5 камбайнаў, зжынаючы паласу за паласой, а ад іх ледзь паспяваюць адвозіць намалот 2 трактары з прычэпамі. Добра, што адвозіць трэба недалёка, зернеток гаспадаркі знаходзіцца побач, у Стаях.

На полі каля аграгарадка сёлета быў пасеяны авёс. Яго ўраджай быў сярэдні. У асобных месцах, перш за ўсё на ўзгорках, аўсяныя мяцёлкі былі рэдкімі. Было бачна, што па прычыне спёкі, якая ўсталявалася ў канцы ліпеня, былі пашкоджаны расліны, у некаторых месцах -- пасевы. А вось у лагчынах авёс шамацеў густымі шчоткамі, збожжа лілося ў бункеры густой плынню.

Вось прыпыніўся адзін камбайн, адкінуў выгрузны шнэк, падаючы сігнал, што гатовы да выгрузкі. Да яго хутка, наколькі дазваляў рэльеф поля, пад’ехаў трактар. Следам спыніўся і другі камбайн.

Экіпажы імкнуцца хутчэй, але пры гэтым з найменшымі стратамі, убраць збажыну. Вядома, што ў гаспадарцы сёлета складваецца вельмі напружаная сітуацыя: аптымальны тэрмін абмалоту заканчваецца, а не ўбранымі застаюцца яшчэ не менш за 2 сотні гектараў. Здавалася б, не так і шмат, але “апошні бой можа стаць самым цяжкім”, як сказаў адзін камбайнер. Узнікнуць паломкі -- і працэс нечакана замарудзіцца. У тым, што яны могуць адбыцца, верагоднасць даволі высокая, бо большасць камбайнаў у СВФ “Заазер’е” эксплуатуецца па 10 і больш сезонаў.

Аднак неўзабаве на поле прыехаў аўтамабіль “ГАЗэль”, прыпыніўся на ўскрайку. Да яго паступова сталі пад’язджаць і камбайны. Як аказалася, гэта прыбыла палявая кухня, даставілі абеды. Раздачай страў, прыгатаваных у сталовай філіяла “Лепельскі МКК”, занялася Наталля Лобач.

-- Колькі ў вас сёння на ўліку чалавек?

-- Мы ўзялі 37 абедаў, -- адказала Наталля.

Камбайнеры ля Стаяў былі першымі. Затым будуць работнікі на іншых бліжэйшых участках, а затым мы паедзем у бок Валосавічаў, дзе таксама шчыруюць рабочыя СВФ “Заазер’е”. Пасля аб’езду посуд трэба будзе належным чынам вымыць, высушыць і падрыхтаваць да новага дня.

-- Як абед? -- пытаюся ў камбайнераў.

-- Выдатны, -- адказваюць мужчыны. -- І порцыі вялікія, мы рэдка ўсё з’ядаем.

Абед завяршыўся хутка. Наталля Генадзьеўна сабрала посуд у асобную скрынку і паехала далей, а мужчыны праз некалькі хвілін разышліся па камбайнах. Жніво працягвалася.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымках: камбайн на аўсяным полі; выгружаецца чарговы бункер; экіпаж камбайна ў складзе Пятра Духовіча і Руслана Маляўкі; раздатчыца абедаў Наталля Лобач

 

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика