• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Удары па ворагу з паветра

lepadmin - Беларусь помнит! - 20.12.2023
80 год пад мірным небам.
lepadmin
182 просм. 0 Комментариев

80 год пад мірным небам.

Герой Савецкага Саюза Іван Міхайлавіч Ерашоў — легендарны лётчык штурмавой авіяцыі. Таму зусім не выпадкова мастак Аляксей Ляшчоў намаляваў яго на фоне неба, у якім нашы крылатыя беларускія сокалы ў жорсткім супрацьстаянні з варожымі сіламі здабывалі перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і гэтым набліжалі час вызвалення ў 1944 годзе нашай роднай зямлі. У многім дзякуючы іх асабістай мужнасці, гераічнай самаахвярнасці мы ўжо 80 год жывём пад мірным небам.

Нарадзіўся Іван Міхайлавіч 26 верасня 1911 года ў горадзе Лепелі ў шматдзетнай сям’і. Пасля заканчэння школы-сямігодкі паступіў у Лепельскі педтэхнікум, які закончыў у 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у Полацку. У 1933 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў армію. У 1936 годзе закончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, быў пакінуты ў ім лётчыкам-інструктарам, вучыў маладых курсантаў лётнаму майстэрству. У 1938 годзе лейтэнант Іван Ерашоў быў прызначаны начальнікам вучэбна-лётнага аддзела вучылішча і пры гэтым яму было прысвоена воінскае званне капітана, мінуючы званне старшага лейтэнанта.

У красавіку 1941 года Іван Міхайлавіч быў накіраваны ў Прыволжскую ваенную акругу, стаў намеснікам камандзіра 275-га бліжне-бамбардзіровачнага авіяпалка. У 1941 годзе полк не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны, заставаўся ў тыле.

У маі 1942 года Івана Ерашова накіравалі на вучобу ў Ваенна-паветраную акадэмію ў Маскву. Пасля заканчэння паскоранага курса навучальнай установы Івана Міхайлавіча прызначылі камандзірам 672-га авіяпалка, аснашчанага штурмавікамі Іл-2. У маі 1943 года авіяполк быў уключаны ў склад 17-й паветранай арміі Паўднёва-Заходняга фронту.

Напярэдадні і ў ходзе Курскай бітвы лётчыкі палка актыўна ўдзельнічалі ў баявых аперацыях. На Белгарадскім накірунку ў раёне Саломіна групай з васьмі самалётаў Іл-2 Іван Ерашоў знішчыў батарэю цяжкай артылерыі і ўзарваў асноўны склад паліва і боепрыпасаў буйнога танкавага злучэння праціўніка.

8 ліпеня 1943 года Іван Міхайлавіч двойчы вадзіў групы штурмавікоў граміць аўтакалоны ворага па дарозе Барвенкава-Мечабілаўка. Трапнымі бомбавымі ўдарамі і гарматна-кулямётным агнём было знішчана каля 20 аўтамашын з войскамі і ваеннымі грузамі.

15 і 16 жніўня 1943 года пад кіраўніцтвам Івана Міхайлавіча дзве групы самалётаў па шэсць Іл-2 зрабілі налёты на варожы аэрадром Краматорская, дзе знішчылі і пашкодзілі на зямлі да 20 самалётаў, а ў паветраных баях збілі шэсць самалётаў праціўніка, прычым адзін самалёт Іван Ерашоў збіў асабіста.

За заслугі ў баях на Курскай дузе і пры вызваленні Левабярэжнай Украіны Івану Міхайлавічу было прысвоена званне маёра, ён быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Аляксандра Неўскага.

Да снежня 1943 года Іван Ерашоў зрабіў 94 баявыя вылеты, нанёс праціўніку вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, асабіста збіў чатыры варожыя самалёты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Іван Міхайлавіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.

23 сакавіка 1944 года пад Адэсай самалёт Івана Ерашова быў збіты, а сам ён быў прызнаны загінулым. Аднак на самой справе параненым трапіў у палон, утрымліваўся ў канцэнтрацыйным лагеры на тэрыторыі Польшчы. У кастрычніку 1944 года спрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Вызвалены 25 студзеня 1945 года перадавымі часцямі 11-га танкавага корпуса, якія захапілі шпіталь для ваеннапалонных у горадзе Вольштейн (Волштын).

Пасля вайны Іван Ерашоў быў начальнікам паветрана-стралковай службы 11-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі ВПС Балтыйскага флоту. У лістападзе 1947 года з-за хваробы Іван Міхайлавіч быў звольнены ў адстаўку. Памёр 8 мая 1948 года. Пахаваны ў горадзе Навачаркаск Растоўскай вобласці Расіі.

Імя Івана Ерашова было прысвоена СШ №2 горада Лепеля (цяпер гімназія імя І.М. Ерашова). У 2010 годзе ў горадзе Навачаркаску на будынку па вуліцы Грэкава,121, адкрыта мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза Івану Міхайлавічу Ерашову.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымку: партрэт Героя Савецкага Саюза Івана Міхайлавіча Ерашова.

МЕТКИ:
Предыдущая
Лукашенко: сотрудники КГБ стоят в авангарде противодействия беспрецедентным вызовам глобального мира
Следующая
Если до 15 ноября не заплатили налоги…
Рекомендуем
16.02.2023
15 февраля – вдвойне почитаемая и праздничная дата для Старолядненских школьников
31.10.2022
“Останки захоронят на нашей земле или передадут родным”. Поисковики устанавливают имена жертв ВОВ
11.04.2025
В эти дни Лепельский район становится местом суровой исторической правды
05.04.2024
Пышнянская абарона: гісторыя ў асобах
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved