• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Перамога на Дняпры

lepadmin - Беларусь помнит! - 23.12.2023
Яшчэ адзін партрэт мастака Аляксея Ляшчова прысвечаны Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу вёскі Янова Лепельскага раёна Паўлу Уладзіміравічу Ялугіну.
lepadmin
85 просм. 0 Комментариев

Яшчэ адзін партрэт мастака Аляксея Ляшчова прысвечаны Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу вёскі Янова Лепельскага раёна Паўлу Уладзіміравічу Ялугіну.

Гэта не толькі яскравае адлюстраванне вобраза нашага знакамітага земляка, але і дэманстрацыя той вялікай ролі, што адыгрывалі беларусы ў лёсавырашальныя моманты Вялікай Айчыннай вайны, адным з якіх стаў “узлом” ужо восенню 1943 года так званага Дняпроўскага вала — моцнай, глыбока эшалаванай са шматлікімі фартыфікацыйнымі збудаваннямі абароны на рацэ Днепр. Сваім самаадданым подзвігам Павел Ялугін перашкодзіў здзяйсненню планаў гітлераўцаў, унёс вялікі асабісты ўклад у разбурэнне, ліквідацыю іх абарончых умацаванняў на Дняпры ва Украіне паблізу горада Днепрапятроўска (цяпер горад Дняпро). Таму зусім не выпадкова на заднім плане партрэта яскрава, у імклівым руху намаляваны воіны Чырвонай арміі, якія на лодках пачынаюць фарсіраванне Дняпра, каб захапіць на правым беразе гэтай шырокай і глыбокай ракі хаця б невялікі плацдарм для пераправы асноўных сіл нашых войскаў, разгортвання паспяховага наступлення ў глыбокі тыл ворага. Гэтым Павел Ялугін наблізіў час вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і наступіўшыя потым дзесяцігоддзі мірнага і стваральнага жыцця ў нашым родным краі.

Дапамаглі Паўлу Уладзіміравічу паспяхова вырашыць пастаўленую перад ім вельмі складаную баявую задачу неабходныя веды і практычныя навыкі, якія ён набыў у ходзе вучобы ў ваенным пяхотным вучылішчы ў горадзе Арджанікідзе, а з 1942 года ўжо ў якасці афіцэра ўдзельнічаючы ў жорсткіх баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім і 3-м Украінскім франтах.

— У той час я быў начальнікам штаба батальёна, – успамінаў Павел Ялугін. — Цэлы дзень назіраў за праціўнікам, які замацаваўся на правым беразе магутнай ракі, вышукваючы больш зручнае месца для пераправы. А вечарам мяне выклікалі да камандзіра палка. Атрымаў загад ноччу пачаць пераправу.

Выдзелілі мне 42 чалавекі, некалькі кулямётаў. Пагрузіліся ў драўляныя лодкі і, калі добра сцямнела, пачалі перапраўляцца. Спачатку шанцавала. Да супрацьлеглага берага заставалася зусім недалёка, калі вораг нас заўважыў. Вада вакол лодак закіпела ад выбухаў і куль. Так-сяк дабраліся да берага, стаціўшы лодкі, а разам з імі нямала зброі і боепрыпасаў. Схавацца ад агню было амаль немагчыма. Заляглі прама ў вадзе. Над намі ў тым месцы толькі з паўметра выступаў бераг . Гэты выступ і стаў нашым прытулкам.

Што рабіць? Атакаваць — значыць загубіць байцоў. Загадаў звязацца па рацыі з камандаваннем палка, аднак аказалася, што рацыя разбіта, не працуе. Нічога не заставалася, як ляжаць і чакаць.

Раніцай, як ледзь заняўся золак, гітлераўцы спынілі страляніну, заварушыліся ў акопах. “Рус, капут!” – пачуліся іх выкрыкі. Мы маўчалі і гэта, бачна, было адзіным нашым шанцам. Цікаўнасць фашыстаў паглядзець, што з намі здарылася, прымусіла іх пакінуць акопы. Вось яны ўжо набліжаюцца да калючаго дроту, які раздзяляў нас…

Я загадаў падрыхтавацца. “Ура! За Радзіму! Наперад!” –- падаў каманду ў зручны момант.

Байцы дружна падняліся з вады і рынуліся на ворага. Гітлераўцы разгубіліся, павярнулі назад. А мы, пакідаўшы шынялі, перамахнулі па іх цераз калючую агароджу і, як кажуць, на “плячах” у ворага ўварваліся ў акопы. Бой быў кароткі, але жорсткі. Мы выбілі фашыстаў з першай лініі абароны.

Падлічылі свае сілы. Нас засталося 18 чалавек. Занялі абарону. У хуткім часе немцы пайшлі ў атаку. Адбілі мы яе, затым — другую… У варожых зямлянках засталіся такія-сякія прадукты, зброя. Усё згадзілася.

Ноч прайшла спакойна. Перад світаннем дабраўся да нас сувязіст з тэлефонам, але падмацавання чамусьці не далі. Днём фашысты зноў пачалі атаку Выходзілі яны з кукурузнага поля, колькасцю звыш роты, а ў нас жменька байцоў. Звязаўся з камандзірам палка, далажыў абстаноўку. Папрасіў падтрымаць “кацюшамі”.

У хуткім часе раздаўся магутны гул. Быццам ветрам здзьмула фашыстаў з поля.

Пачало паступаць папаўненне. Не чакаючы галоўных сіл, перайшлі ў наступленне. Захапілі аэрадром, на ім шэсць спраўных баявых самалётаў. І сёння дзіву даюся: чаму немцы не ўцяклі?!

Мабыць, фашысцкія ваякі яшчэ верылі свайму фюрэру, што Дняпроўскі вал непрыступны…

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 сакавіка 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання, праяўленыя мужнасць і гераізм у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў гвардыі капітану Паўлу Ялугіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З баямі Павел Уладзіміравіч дайшоў да Берліна, аднак у красавіку 1945 года быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пасля вайны Павел Ялугін працягнуў службу ў арміі. У 1954 годзе закончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум. Быў камандзірам ваенна-будаўнічага атрада.

З 1969 года падпалкоўнік Павел Ялугін — у запасе. Жыў у Маскве. Памёр 22 сакавіка 1990 года. Пахаваны на малой радзіме ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымку: партрэт Героя Савецкага Саюза Паўла Уладзіміравіча Ялугіна

МЕТКИ:
Предыдущая
Проблема с голосом у Лукашенко. Губернатор и медик по образованию все разъяснил
Следующая
Депутаты приняли во втором чтении законопроект по вопросам деятельности Президента
Рекомендуем
10.12.2022
День памяти жертв преступлений геноцида
25.04.2024
15 апреля в Витебской области стартовал информационно-патриотический проект «Пути освобождения»
08.02.2023
Незаживающая рана лепельчанки Раисы Прохоревич
27.06.2023
Мемориальный комплекс «Батальон милиции под командованием Константина Владимирова» торжественно откроют 1 июля
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved