• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

На Лепельщине поздравили ветеранов и вручили продуктовые наборы

lepadmin - Беларусь помнит! - 02.05.2023
У Лепельскім раёне пражываюць 19 ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. З іх 5 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - 4 удзельнікі і 1 блакаднік Ленінграда.

lepadmin
86 просм. 0 Комментариев

У Лепельскім раёне пражываюць 19 ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. З іх 5 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – 4 удзельнікі і 1 блакаднік Ленінграда.

Памяць аб подзвігу тых, хто разбіў ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны і абараніў незалежнасць нашай радзімы, у Беларусі святая. І асаблівы клопат — пра ветэранаў.
Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі мясцовай улады, савета ветэранаў, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна наведалі паважаных людзей і павіншавалі са святам.
Дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова выказала ветэранам словы глыбокай удзячнасці за смеласць і мужнасць, праяўленую імі ў гады ваеннага ліхалецця, адзначыла іх сілу духу і любоў да Радзімы, бо толькі чалавек надзелены такімі якасцямі здольны насуперак страху смерці змагацца з ворагам. А таксама госці павіншавалі герояў з Днём Перамогі і пажадалі ім моцнага здароўя, даўгалецця, уручыла кветкі і прадуктовыя наборы, прадстаўлены гандлёвай сеткай “Еўрагандаль”.
На працягу дня нам удалося наведаць пецярых ветэранаў — Барыса Парадкіна, Марыю Шатыронак, Марыю Марусевіч, Алену Шкіранда і Адама Шыдзько.
На працы ў шпіталі зведала жахі вайны…
Так, напрыклад, у вёсцы Бароўка пражывае ўдзельнік вайны Марыя Шатыронак, ураджэнка горада Смаленска.
Вайна пакінула трагічны адбітак у сэрцы жанчыны. Бацька Марыі Фёдараўны, Фёдар Сышчанкаў, пайшоў на фронт, калі дзяўчынцы было 15 гадоў. У пачатку 1942 года сям’я атрымала вестку аб тым, што бацька загінуў.
У 1944 годзе 17 гадовая Марыя Фёдараўна была накіравана на працу ў шпіталь недалёка ад Польшчы, дзе і даведалася пра ўсе жахі вайны. У шпіталі яна аказвала дапамогу медсёстрам пры перавязцы параненых, карміла хворых, прыбірала палаты. На той момант смерць і кроў не палохалі жанчыну. Яна прывыкла бачыць, як людзі паміраюць.
Пасля заканчэння вайны калектыў лячэбнай установы быў адпраўлены ў Бараўку, дзе яшчэ ў пачатку 1940-га года пабудаваны ваенны шпіталь (цяпер — Лепельскі ваенны санаторый). У 1945 годзе жанчына прыняла рашэнне паехаць да маці ў Смаленск, аднак ужо ў 1949-м вярнулася на Лепельшчыну.
Знаходзячыся ў Смаленску, Марыя Фёдараўна атрымала спецыяльнасць бухгалтара, і ўсю працоўную дзейнасць, 42 гады, жанчына прысвяціла Лепельскаму ваеннаму санаторыю. Спачатку працавала на пасадзе бухгалтара, затым — начальніка фінансавага аддзела ўстановы.
Марыя Фёдараўна з’яўляецца не толькі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, але і ветэранам працы.

Вялікую Перамогу сустрэла у Рызе…
Алена Шкіранда нарадзілася ў далёкім 1923 годзе ў Расіі, у сяле Ляхі Уладзімірскай вобласці. Бацька працаваў у горадзе Выкса на металургічным заводзе майстрам-сталяварам. Маці займалася дома гаспадаркай. Сёстры ў перадваенны час ужо былі дарослыя і рупіліся ў калгасе.
Сям’я мела карову, шмат авечак, курэй. Па цяперашнім часе сказалі б, што гэта вялікая гаспадарка. Аднак чамусьці Алена Іванаўна лічыць, што не так і многа жывёлы было на падворку. Вельмі вялікі быў сад на бацькоўскім надзеле, раслі яблыкі розных гатункаў, якія дзеці з асалодай елі. І зараз мая суразмоўца памятае той пах сакавітых пладоў.
— Маці шмат садзіла морквы, агуркоў. Мы з дзяўчатамі вырвем, аб траву крыху абатром — і з’ядаем. Гэта зараз магазіннае трэба добра памыць, бо невядома, чым апрацоўвалася.
Успамінае Алена Іванаўна магутную раку Аку, куды бегала з сяброўкамі купацца. Раней па ёй хадзілі пасажырскія параходы. Калі па вясне рака разлівалася, нават затапляла вуліцу. 3 часам змяніла свой выгляд — здрабнела. Даводзілася і папрацаваць у дзяцінстве. Каб атрымаць працадні, рупіліся ў калгасе на розных работах.
…Калі скончыла дзявяты клас, пачалася вайна. У лютым 1942 года ўсіх аднакласнікаў, сямнаццацігадовых хлопцаў, забралі на фронт. Амаль ніхто не вярнуўся з таго гарніла смерці, многія загінулі ў першы год. Маладых воінаў скінулі з парашутам на Сталінград, там яны і пазналі смерць. Адзін з аднакласнікаў вярнуўся ў сяло без нагі і рукі. Па стане здароўя бацька не быў прызваны на фронт, аднак гэта не выратавала яго ад смерці.
У 1942 годзе роднага чалавека не стала. Усяго ў сям’і Алены Іванаўны было пяцёра дзяцей, акрамя яе — два браты і дзве сястры.
За перыяд вайны сяло засталося амаль некранутым “чорным крылом”. Толькі часамі быў чутны гул самалётаў, якія ляцелі на Мурам і Горкі. Яны бамбілі розныя шляхі злучэння гарадоў.
Першы раз слова “вайна” пачула, калі прыйшла з сяброўкамі да ракі сустракаць параход.
— Мы стаялі на прыстані. Падышоў белы вялікі параход, вельмі прыгожы. Як зараз памятаю той момант. На палубу выйшаў мужчына ў белай кашулі і кажа: “Таварышы, пачалася вайна!”. Мы, перапалоханыя, адразу пабеглі дадому расказваць страшную навіну родным. У сястры Нюры муж быў ваенным, з першых дзён вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях. Загінуў у 1942 годзе яшчэ зусім маладым — і сястра вярнулася ў бацькоўскі дом, дзе ўладкавалася на працу.
Алена Іванаўна таксама была прызвана ў армію. Часць да 1943-га знаходзілася ў Горкім, абараняла ваенны завод. Як пачалі вызваляць Прыбалтыку, таксама пайшлі ў наступленне. Дайшлі да Рыгі, дзе дзяўчына і знаходзілася да 1945 года. Была сувязістам-тэлефаністам, большасць часу працавала ля тэлефона. Там былі ў асноўным дзяўчаты, толькі тры маладыя хлопцы дапамагалі па гаспадарцы. У час бамбёжкі, як сувязь зрывалася, даводзілася выходзіць і яе аднаўляць.
Вялікую перамогу Алена Шкіранда сустрэла ў Рызе. Памятае, як вярнулася дадому. Не магла дачакацца сустрэчы з роднымі:
— Прыехала на параходзе вельмі рана, яшчэ толькі світала. Прыйшла ўдвор, зазірнула ў агарод. Вакол — цішыня. Заходжу ў дом, а мама — каля печкі з вілкамі. Толькі і сказала: “Ой”. І вілкі вываліліся з рук ад вялікай радасці.
Пасля вайны ўладкавалася ў раённую газету сакратаром-машыністам. У сяле моладзі амаль не засталося: хтосьці не вярнуўся з вайны, хтосьці – з’ехаў у іншыя мясціны. Лепшая сяброўка жыла ўжо ў Беларусі, у Паставах. Яна запрасіла Алену Іванаўну да сябе. Прыехала ў 1948 годзе ў Паставы, сяброўкі на той час не было на месцы. Доўга не думаючы, адправілася ў Мінск, дзе паступіла ў юрыдычную школу. У 1952 годзе, скончыўшы ўстанову, была накіравана ў Лепель. Працавала да 1957 года натарыусам, аднак па сямейных абставінах прыйшлося змяніць месца працы. Папрацавала ў розных арганізацыях і, урэшце, уладкавалася ў шпіталь загадчыкам справамі вытворчасці, дзе адпрацавала з 1965 года па 1994-ы. Адтуль Алена Іванаўна пайшла на пенсію, мае 47 гадоў працоўнага стажу.
У жанчыны шмат узнагарод, сярод якіх і медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.».
***
Лёсы людзей, якія прайшлі нялёгкія шляхі вайны, склаліся па-рознаму. Адны неслі ваенную службу на фронце, змагаліся за кожны метр савецкай зямлі. Іншыя ж аказвалі дапамогу параненым і тым самым стваралі надзейны тыл. Аднак усе яны набліжалі доўгачаканую Перамогу. Ім мы абавязаны свабодай і незалежнасцю нашай рэспублікі. Подзвіг савецкага народа неацэнны. Наша задача – захаваць гэтую святую памяць наступным пакаленням, пранесці яе праз стагоддзі і зрабіць усё магчымае, каб вайна не паўтарылася ніколі.
Нажаль, пакідаюць жыццё ветэраны. Усё менш застаецца відавочцаў тых далёкіх трагічных падзей. Аднак ім усё яшчэ ёсць што расказаць і чаму нас навучыць.
Ад усяго сэрца віншуем усіх ветэранаў, удзельнікаў вайны з Днём Вялікай Перамогі і жадаем ім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту ва ўсім і жыццёвых сіл. Дзякуй вам, дарагія, за наша мірнае жыццё!
Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
ПРЕДОСТАВЛЕНИЕ ЛЕПЕЛЬЧАНАМ РАЗОВЫХ ПЛАТНЫХ СОЦИАЛЬНО-БЫТОВЫХ УСЛУГ
Следующая
Под эгидой безопасных условий труда
Рекомендуем
22.03.2025
В деревне Слободка Стайского сельсовета прошел митинг-реквием, в котором приняли участие представители власти, трудовых коллективов, учащаяся и трудовая молодежь
16.02.2023
Торжественный митинг в деревне Заслоново
06.12.2024
Увековечению памяти героев Великой Отечественной войны в Лепельском районе по праву уделяется огромное значение
08.05.2025
Сегодня Лепельщина отмечает 100-летие открытия железнодорожной линии Орша-Лепель
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved