• В поисках вертлявой камышевки старшие научные сотрудники из…
  • 35 лет в сельском хозяйстве. Лепельчанин Николай Вашкевич:…
  • На автодорогах, проходящих через заповедник, участились случаи ДТП…
  • Осторожно: зуд купальщика!
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

80 лет под мирным небом: партизанский командир Алексей Данукалов

lepadmin - Беларусь помнит! - 28.11.2023
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксею Данукалаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
lepadmin
224 просм. 0 Комментариев

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксею Данукалаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Наш мясцовы мастак Аляксей Ляшчоў (творчы псеўданім Manchado), які закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, стварыў цэлую серыю партрэтаў Герояў Савецкага Саюза –- ураджэнцаў Лепельшчыны, а таксама Герояў Савецкага Саюза, якія здзяйснялі свае подзвігі ў нашым родным краі ў Вялікую Айчынную вайну. Першым партрэтам, які намаляваў творца, стала выява Героя Савецкага Саюза, камандзіра партызанскай брыгады Аляксея Фёдаравіча Данукалава.
— Шмат чаго чуў пра гэтага знакамітага чалавека, абаронцу Айчыны, чытаў аб ім у перыядычных выданнях, кнігах, — сказаў Аляксей Ляшчоў. — Аднак перад тым, як распачаць непасрэдную працу над мастацкім творам, яшчэ раз зазірнуў у інтэрнэт, іншыя крыніцы. Сустрэў шмат чаго нечаканага, адметнага. Напрыклад, як аказалася, хоць Аляксей Данукалаў нарадзіўся ў вёсцы Новарасляеўка Дзергачоўскага раёна Саратаўскай вобласці Расіі ў сям’і вясковага каваля Фёдара Данукалы, яго бацька быў запарожскім казаком-перасяленцам.
Працаваў над партрэтам Аляксей каля аднаго месяца. Дзве спробы намаляваць Аляксея Фёдаравіча былі безвыніковымі, і толькі трэцяя ўдалася, задаволіла яго як мастака.
Пасля заканчэння вясковай сямігодкі Аляксей Данукалаў паступіў у тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі ў Балашове. Потым быў накіраваны ў Омск, дзе працаваў начальнікам майстэрань машынна-трактарнай станцыі. У 1937 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у 26-й асобнай танкавай брыгадзе 93-й стралковай дывізіі Забайкальскай ваеннай акругі. Як выдатнік ваеннай і палітычнай падрыхтоўкі ў лютым 1938 года быў перавдзены ў 126-ы гаўбічны артылерыйскі полкна пасаду памочніка палітрука.
Пасля праходжання тэрміновай службы Аляксей Данукалаў вырашыў стаць кадравым ваенным. У сакавіку 1940 года ён быў накіраваны на аднагадовыя курсы ў Іркуцкае ваенна-палітычнае вучылішча, па заканчэнні якіх яго прызначылі палітруком 33-га палка 17-й танкавай дывізіі Забайкальскай ваеннай акругі.
У першыя дні вайны дывізія, у якой служыў Аляксей Данукалаў, была перакінута на Заходні фронт і ўключана ў склад 5-га механізаванага корпуса 22-й арміі. Ён быў удзельнікам контрнаступлення пад Лепелем, абароны Оршы, баёў ля Салаўеўскай пераправы на Дняпры ў ходзе Смаленскай бітвы, а ў жніўні 1941 года, у складзе воінскіх падраздзяленняў, якія прыкрывалі адход войскаў Чырвонай арміі за Днепр, трапіў у акружэнне. У Слабадскім раёне Смаленскай вобласці Аляксей Фёдаравіч арганізаваў партызанскі атрад “Радзіма”, які пад яго камандаваннем дзейнічаў у Прачысценскім і Духаўшчынскім раёнах Смаленскай вобласці. А ў сакавіку 1942 года быў перадыслакаваны ў Лёзненскі раён Віцебскай вобласці. У красавіку 1942 года на базе гэтага атрада была створана партызанская брыгада “Аляксея” пад камандаваннем Аляксея Данукалава, якая ў 1944 годзе, пасля трагічнай гібелі Аляксея Фёдаравіча, была названа яго іменем.
Партызанская брыгада “Аляксея” вяла актыўную рэйкавую вайну на чыгуначных накірунках Віцебск-Орша, Віцебск-Смаленск, Полацк-Маладзечна і граміла нямецкія гарнізоны, знішчала жывую сілу і тэхніку ворага ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці і Суражскім раёне Смаленскай вобласці. У кастрычніку 1943 года партызаны брыгады “Аляксея” ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі нямецка-фашысцкіх войскаў каля вёсак Рубеж, Вадапоева і Вуглы Бешансковіцкага раёна Віцебскай вобласці. У красавіку 1944 года ў партызанскай брыгадзе “Аляксея” налічвалася больш за 1800 чалавек асабовага складу. Усяго ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне ў той час дзейнічала 16 брыгад агульнай колькасцю каля 17 тысяч чалавек.
У красавіку 1944 года нямецкае камандаванне распачало буйнейшую за ўвесь час вайны карную аперацыю супраць партызан, накіравала для іх знішчэння каля 60 тысяч ваеннаслужачых, якіх падтрымлівалі танкавыя злучэнні і авіяцыя. 27 красавіка 1944 года Аляксей Данукалаў знаходзіўся са штабам сваёй брыгады ў вёсцы Вялікія Дольцы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Гэты населены пункт быў атакаваны нямецкімі бамбардзіроўшчыкамі. У час бамбавання Аляксей Фёдаравіч быў смяротна паранены асколкам бомбы. Першапачаткова ён быў пахаваны ў Вялікіх Дольцах.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксею Данукалаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1946 годзе астанкі Аляксея Фёдаравіча былі перапахаваны ў Лепелі ў гарадскім скверы на плошчы Свабоды.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: партрэт Героя Савецкага Саюза, камандзіра партызанскай брыгады Аляксея Фёдаравіча Данукалава.

МЕТКИ:
Предыдущая
Александр Лукашенко сегодня встречается с вице-президентом Венесуэлы
Следующая
В Витебской области предстоит избрать 2198 депутатов
Рекомендуем
24.10.2023
Унікальны фотаздымак сярэдзіны 1969-х гадоў
03.07.2024
Виктор Азарёнок о главном смысле Дня Независимости
18.06.2025
«Тот самый длинный день в году…»
23.12.2023
Перамога на Дняпры
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • В поисках вертлявой камышевки старшие научные сотрудники из Березинского заповедника отправились на болото Дикое
  • 35 лет в сельском хозяйстве. Лепельчанин Николай Вашкевич: Символ трудолюбия и преданности сельскому хозяйству
  • На автодорогах, проходящих через заповедник, участились случаи ДТП с участием диких животных
  • Осторожно: зуд купальщика!
  • В Березинском заповеднике на Лепельщине успешно апробировали выращивание березы повислой
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved