• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

“Суша – маёй радзімы куток…”

lepadmin - Бацькаўшчына - 26.08.2022

-- Добры дзень, шаноўныя сябры! Добры дзень, жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка пад назвай Суша, -- такімі словамі пачалося цудоўнае свята, якое падрыхтавалі работнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва ДУК «Лепельскі раённы

lepadmin
76 просм. 0 Комментариев

— Добры дзень, шаноўныя сябры! Добры дзень, жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка пад назвай Суша, — такімі словамі пачалося цудоўнае свята, якое падрыхтавалі работнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва ДУК «Лепельскі раённы

Як жывеш, вясковая глыбінка?

“Суша – маёй радзімы куток…”

Рэха падзеі

Жыхары вёскі і госці сабраліся на імправізаванай пляцоўцы, каб з вясёлай песняй, добрым словам і пачастункамі правесці гэты дзень разам. А прысвечаны ён быў людзям, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі, імкнуцца зрабіць свой край прыгожым.

— Добры дзень, шаноўныя сябры! Добры дзень, жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка пад назвай Суша, — такімі словамі пачалося цудоўнае свята, якое падрыхтавалі работнікі аддзела па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва ДУК «Лепельскі раённы Дом культуры».

Святы бываюць розныя: з кветкамі і падарункамі, афіцыйныя і хатнія. Аднак ёсць яшчэ ўрачыстасці, калі разам збіраюцца сябры, у іх добры настрой, а вакол нават паветра напоўнена радасцю, прыгажосцю і дабрынёй. Менавіта такі настрой панаваў у час сустрэчы.

Так, час не стаіць на месцы, у вёсцы шмат змянілася. Раней Суша была вялікая. У цяперашні ж час жыхароў засталося столькі, што іх можна злічыць па пальцах. Аднак кожнаму з мясцовых жыхароў ёсць пра што ўспомніць, кожны з іх ведае гісторыю сваёй малой радзімы.

Ад карэнных жыхароў я даведалася, што Суша калісьці была цэнтрам сельсавета і саўгаса «Сушанскі». Вёска была размешчана паміж маляўнічымі азёрамі Цеменіца, Астраўкі і Вогзіна.

Падчас Лівонскай вайны тут па загадзе цара Івана IV Грознага рускімі ў 1566 годзе была пабудавана крэпасць Суша, альбо Кап’ё, у якой больш за 10 гадоў знаходзіўся гарнізон рускіх войскаў.

Пад сценамі ўмацавання адбываліся жорсткія баі паміж літоўскімі і рускімі войскамі. Нарэшце, крэпасць была ўзята і разбурана палякамі. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя.

У 1886 годзе тут працаваў вінакурны завод. У 1906-м мелася 37 двароў і 285 жыхароў. Сумежна з вёскай размяшчаўся маёнтак Суша. У 1924 годзе населены пункт стаў цэнтрам сельсавета, а ў пачатку 1930-х тут былі калгас «Суша» і кузня. У 1997 годзе мелася 101 падвор’е і 279 жыхароў, знаходзіліся сядзібы сельсавета і саўгаса, ветэрынарны і фельчарска-акушэрскі пункты, механічныя майстэрні, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, магазін, аўтаматычная тэлефонная станцыя, а таксама помнік-скульптура воіна на брацкай магіле 22 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Ганарацца жыхары і сваім знакамітым земляком — Героем Савецкага Саюза Паўлам Ялугіным. Павел Уладзіміравіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі. Памёр наш славуты зямляк у 1990 годзе і пахаваны на радзіме — у вёсцы Суша. У свой час мясцовай школе было нададзена імя гэтага знакамітага чалавека.

Дзень вёскі — гэта не проста свята, а выдатная нагода, каб выказаць шчырыя словы падзякі ўсім, хто працуе ў сельскай мясцовасці, дзякуючы каму жыве населены пункт. Дзень вёскі — гэта выдатная нагода пакланіцца ветэранам, якія ўсё сваё жыццё аддалі працы на роднай зямлі. Шмат цёплых слоў у гэты дзень мясцовым жыхарам выказалі артысты, ды і самі вяскоўцы не скупіліся на пажаданні для сваіх суседзяў.

У вёсцы таксама жывуць людзі, якія аблюбавалі гэты куточак для адпачынку, — дачнікі. І ім прысвяцілі свае песні артысты, бо менавіта дзякуючы часовым жыхарам многія вёскі ў летні перыяд ажываюць і чымсьці нагадваюць старыя добрыя часы.

Незаўважна праляцеў час сустрэчы, якой спрыялі і сонечнае надвор’е, і шчырая атмасфера. Здавалася, і птушкі шчабяталі як ніколі звонка, радаваліся разам з людзьмі, а жыхары не спяшаліся разыходзіцца.

— Спадзяёмся, што гэта сустрэча не будзе апошняй, і мы зноў завітаем у вашу ўтульную вёсачку, — кажа вядучая Алеся Забабура. — Хочацца пажадаць, каб яна заўжды была такой жа чыстай, квітнеючай, а галоўным упрыгожваннем мерапрыемства былі вы, людзі, якія тут жывуць.

“Калi ласка!», «А я нясу табе кветкі», “Малінаўка”, “Блакітная ноч” і іншыя мілагучныя песні былі выкананы ў гэты дзень для жыхароў вёскі Ірынай Бусавай, Віталем Коневым і Ігарам Вішнеўскім.

У завяршэнні мерапрыемства вяскоўцы шчыра падзякавалі ўсім, хто арганізаваў і правёў гэта запамінальнае і яркае свята. Яно і зразумела: сельскае жыццё ў асноўным аднастайнае. А святы, якія праводзяцца на сяле, нясуць людзям радасць і натхненне.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

МЕТКИ: #«сябры»#аднак#была#вайны#годзе#госці#дзень#добры#ёсць#жыхароў#жыхары#іх#крэпасць#мелася#на#настрой#па#пад#падчас#паміж#радзімы#разам#рускімі#саўгаса#сельсавета#суша#тут#час#што#якія
Предыдущая
Интересные земляки
Следующая
Выездная летучка главных редакторов
Рекомендуем
02.09.2023
Шаноўныя лепяльчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём горада!
03.12.2022
Лепель
07.12.2022
река Улла
24.01.2023
Городской пляж
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved