Шаноўныя лепяльчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём горада!
*Шаноўныя лепяльчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём горада*!
Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць Лепель і ганарыцца яго гісторыяй. Упэўнены, для тых, хто тут жыве, працуе ці прыязджае ў госці, Лепель — не проста горад. Гэта любімы і родны куток для многіх.
Лепяльчане беражліва захоўваюць традыцыі, з пакалення ў пакаленне перадаюць духоўную спадчыну. Тут створаны ўсе ўмовы для жыцця, навучання і развіцця, рэалізацыі інвестпраектаў, сацыяльных і культурных праграм.
Наш горад бадзёра глядзіць у будучыню, будуецца і добраўпарадкоўваецца, становіцца больш прыгожым і камфортным дзякуючы стваральнай працы яго жыхароў.
Усе поспехі нашай роднай зямлі складаюцца з асабістых поспехаў кожнага яе жыхара і залежаць ад адзінства нашых памкненняў і згуртаванасці. Толькі разам мы зможам упэўнена рашаць усе пастаўленыя задачы. Толькі разам мы зможам умацоўваць той фундамент, на якім грунтуюцца перамогі і дасягненні нашага любімага горада.
Няхай гэтае свята натхняе ўсіх нас на дасягненне новых мэт на карысць роднага Лепеля, роднай Беларусі!
Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам міру, здароўя і дабрабыту! А нашай Лепельскай зямлі — памнажэння сваёй гісторыі новымі яркімі пераможнымі старонкамі. І няхай яна, як найкаштоўнейшы дар, беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне, няхай захоўвае сваю прыгажосць, веліч і бясконцую любоў сваіх жыхароў.
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, Лепельскі раённы Савет дэпутатаў