• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Сэрцам кранiся роднай мовы

lepadmin - Бацькаўшчына - 29.02.2024
lepadmin
176 просм. 0 Комментариев

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

  • У сувязі з гэтым з 19 па 25 лютага ў бібліятэках ДУК ”Лепельская ЦБС“ быў абвешчаны Тыдзень роднай мовы. На працягу гэтага часу праводзіліся інтэлект-батл, акцыі, бібліякэшынг і іншыя мерапрыемствы.
    З 20-га па 22-га лютага карыстальнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі ”Пагуляем у перакладчыка“. Самыя эрудзіраваныя за правільныя адказы атрымалі салодкія прызы.
    Дзень роднай мовы адзначылі 22 лютага вучні 3 і 4 класаў ДУА ”Домжарыцкая базавая школа Лепельскага раёна“ у мясцовай бібліятэцы. Бібліятэкар правяла для дзяцей бібліякэшынг ”На роднай мове размаўляеш – куфэрак скарбаў адшукаеш!“. Шмат цікавых заданняў выканалі школьнікі: успомнілі словы ветлівасці, здолелі справіцца з лінгвістычнымі і этнаграфічнымі задачамі, знайшлі памылкі ў тэксце і адгадалі ”словы-хітруны“, склалі ”зімовы слоўнічак“ і ”апранулі“ намаляваных дзяўчынак па іх жаданню. У час паэтычных перапынкаў чыталі вершы. Да кожнага этапу гульні дзяцей прыводзілі загадкі, схаваныя ў чырвоным паветраным шары, у вожыка і павука, у кнігах пра сімвалы нашай краіны. Калі ўсе заданні гульні былі выкананы, вучні атрымалі ”Куфэрак скарбаў“, у якім яны знайшлі кнігу ”Таямніцы беларускай мовы“ і цукеркі. Усе разам прыйшлі да высновы, што галоўны скарб – гэта наша родная, беларуская мова. Напрыканцы жадаючыя паглядзелі прэзентацыю ”Пацешная беларуская мова“.
    Да свята роднай мовы пад дэвізам ”Любі, шануй, ведай роднае слова“ ў дзіцячай бібліятэцы – філіяле №1 прайшоў Тыдзень беларускай мовы. Для чытачоў старэйшага ўзросту была аформлена выстава ”Беларуская кніга для вас“, для малодшых школьнікаў – ”Беларуская казка – розуму падказка“. Пасля знаёмства з выставамі бібліятэкары прапаноўвалі дзецям прачытаць любімыя вершы, або ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў. На працягу Тыдня наведвальнікі бібліятэкі таксама змаглі паўдзельнічаць у пазнавальнай гульне-віктарыне ”Беларусь – мая радзіма“, літаратурным лато ”Загадкі“. А для вучняў 7-А класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г. Лепеля“ бібліятэкары правялі інтэлект-батл ”Мова родная – мова сэрца“, дзе вучні, прыняўшы ўдзел у розных конкурсах, змаглі паспаборнічаць ў веданні беларускай мовы. На працягу ўсяго Тыдня ў бібліятэцы гучала беларуская мова.
    З мэтай павагі да роднай краіны і роднай мовы ў Матырынскай сельскай бібліятэцы – філіяле №24 24 лютага прайшла акцыя ”Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!“. Чытачы змаглі пазнаёміцца з выставай твораў беларускіх класікаў і праверыць свае веды ў перакладзе слоў на беларускую мову.
    Да дня роднай мовы ў Слабадской сельскай бібліятэцы – філіяле №28 прайшоў лiтаратурна-моўны марафон ”Сэрцам кранiся роднай мовы“. У час цёплай сустрэчы вучнi 4-5 класаў ДУА ”Слабадская сярэдняя школа імя М.М. Пшонкі“ даведалiся пра гiсторыю ўзнiкнення гэтага дня, пра значэнне роднай мовы для ўсiх нас.
  • Прачыталi вершы пра мову i нашу Беларусь, адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi вiктарыны, успомнілі беларускiя прыказкi i прымаўкi, пераклалi словы з рускай мовы на беларускую. Напрыканцы сустрэчы зачыталi 10 запаведзяў аб родная мове Вiктара Шведа. Вось так насычана i цiкава прайшоў наш марафон, на якiм усе мы прыйшлi да высновы, што беларуская мова самая прыгожая i мiлагучная у свеце.
    ”Прыказка ды прымаўка – роднай мовы прывязка“ – пад такой назвай 21 лютага ў Бароўскай сельскай бібліятэцы здзейснілі вандроўку ў краіну роднай мовы вучні ДУА ”Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава“. Дзеці расказвалі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў і здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу юных чытачоў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання. Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.
    Супрацоўнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк прынялі ўдзел у акцыі #Віцебскіслоўнік. Былі прадстаўлены два словы ”Ліпа“ і ”Цмок“ на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з горадам Лепель і Лепельскім раёнам. Гэта словы-брэнды, якія характарызуюць наш край. Дадзеныя словы былі праілюстраваны і размешчаны ў сацыяльных сетках. Па выніках акцыі атрыманы сертыфікат.
    Iна Шушкевіч, загадчык аддзела бiблiятэчнага маркетынгу Лепельскай ЦБС.
МЕТКИ:
Предыдущая
Подведены итоги работы Витебской областной организации ОСВОД за 2023 год
Следующая
Изменился порядок представления учетной политики в ИМНС
Рекомендуем
20.12.2022
Лепель
21.02.2023
21 лютага— Мiжнародны дзень роднай мовы
26.01.2024
Когда многогранность становится вторым именем, или какие таланты есть у Софии Котляровой
23.06.2024
Деревенские зарисовки…
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved