• Контроль качества: проверка лепельской городской бани и ее…
  • Сегодня прошло награждение победителей районного соревнования в период…
  • Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь…
  • Пенсионерка попалась на уловки аферистов и потеряла более…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

На протяжении девяти с половиной десятилетий районная газета пишет историю Лепельщины

Наталья Храповицкая - Бацькаўшчына - 05.02.2025
Наталья Храповицкая
216 просм. 0 Комментариев

21 лістапада 1930 года выйшаў першы нумар газеты «Калгасная праўда».

З успамінаў былога друкара «раёнкі»: “У маі 1939 года прыйшла ў друкарню… Усе работы выконваліся ўручную. Каб працавала друкарная машына, трэба было ўвесь час круціць прывадное кола. 22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна. Газета «Калгасная праўда» выйшла яшчэ два разы, а потым набіралі і друкавалі толькі зводкі інфармбюро, якія прымалі па радыё, што было ўстаноўлена недалёка ад рэдакцыі ў яўрэйскай лазні.

У ноч з 2 на 3 ліпеня скінулі некалькі бомб на Лепель. Мы атрымалі загад эвакуіравацца. Некалькі кас са шрыфтамі вывезлі і схавалі».

…Лепель быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 3 ліпеня 1941 года. Немцы сталі гаспадарыць у горадзе. У Доме Саветаў адкрылі камендатуру, у педтэхнікуме — гестапа, у былой гімназіі — нямецкую казарму. У будынку друкарні стала выходзіць нямецкая газета «Новы шлях» на рускай мове. Былыя работнікі друкарні С. Бараноўскі, А. Катырла, І. Чарняўскі, В. Закрэўскі і іншыя ўладкаваліся на працу ў нямецкую газету. Праца стала для іх надзейным прыкрыццем для падпольнай работы. Рызыкуючы жыццём, падпольшчыкі здабывалі сакрэтную інфармацыю, друкавалі і расклейвалі ў горадзе ўлёткі. У красавіку 1942 года частка падпольшчыкаў была арыштавана фашыстамі і жорст­ка закатавана. Таму друкаваць лістоўкі ў нямецкай друкарні стала вельмі небяспечна. Група атрымала новае заданне — стварыць партызанскую друкарню. Падпольшчыкі тайна выносілі шрыфты, паперу, фарбу і перадавалі ў партызанскую брыгаду «Дубава». З красавіка 1942 года стала рэгулярна выходзіць газета «Калгасная праўда»  — орган Лепельскага падпольнага райкама партыі…

***

Да пачатку шасцідзясятых гадоў газета набіралася ўручную, металічнымі літарамі таўшчынёю са звычайную запалку, толькі напалову карацей. Літара да літары — атрымліваўся рад, слупок да слупка. Затым слупкі звязвалі шпагатам, ставілі на вярстальную дошку, зноў перавязвалі, каб нівод­ная літара не згубілася. Пазней з’явіўся друкарскі лінатып — машына, якая адлівала са свінцу літары ў адзін рад. Іх не трэба было ўжо звязваць. Далей яны ставіліся ў рамку разам з фота­здымкамі і ішлі на талер друкавальнай машыны. Усю ноч грымелі машыны, каб раніцай на пош­ту здаць прадукцыю.

Друкавалася газета ў Лепелі амаль шэсцьдзясят гадоў, да самага канца васьмідзясятых. Калі тыраж дасягнуў амаль дзесяці тысяч экзэмпляраў, паўстала пытанне аб друку. Магчымасці і абсталяванне мясцовай друкарні былі вычарпаны цалкам. Друкаванне газеты пераводзяць у Віцебск. Але яшчэ нейкі час старонкі набіраліся ў Лепелі, адціскаліся на празрыстую плёнку, а потым дастаўляліся ў абласную друкарню. У будынку рэдакцыі на першым паверсе захаваліся размотачны станок для паперы і рэзальная машына («гільяціна»).

У наш час старонкі газеты перадаюцца ў электронным варыянце ў віцебскую тыпаграфію, дзе газета друкуецца.

Амаль кожны жыхар горада і вясковец добра ведае будынак сваёй раёнкі, які стаіць на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Ленінскай. Яго амаль метровай таўшчыні цагляныя сцены захоўваюць памяць пра людзей, якія будавалі іх, жылі і працавалі тут.

МЕТКИ:
Предыдущая
Надругался над Государственным флагом: прокуратура Лепельского района поддержала гособвинение в суде
Следующая
Лепельчане готовятся к Масленице
Рекомендуем
22.07.2024
14-й ежегодный крестный ход в честь Казанской иконы Божьей Матери прошел в Лепеле
26.11.2024
Узнали результаты районного этапа областной Вахты Памяти
23.06.2024
Деревенские зарисовки…
23.01.2023
Лепельский аграрно-технический колледж
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Контроль качества: проверка лепельской городской бани и ее благоустройства
  • Сегодня прошло награждение победителей районного соревнования в период весенне-полевых работ 2025 года на Лепельщине
  • Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Лепельскому району информирует
  • Пенсионерка попалась на уловки аферистов и потеряла более Br81 тыс.
  • Как на Лепельщине реализуются проекты и программы ЮНИСЕФ?
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved