02 мая
...
прогноз на 5 дней
12 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Калі малая радзіма даражэй за ўсё на свеце

09.01.2024, 08:30
2001
0

Ёсць людзі, якія не з'ехалі з родных вёсак у прыгожыя далячыні, а засталіся на зямлі.

З ліку такіх гаспадароў сям’я Семіёненкаў з вёскі Завідзічы. Іх жыццёвы шлях не ўсыпаны кветкамі, аднак у вачах мужа і жонкі бачу шчасце і душэўную гармонію.

Зімовым снежаньскім вечарам мы заспелі Жанну і Валерыя на сваім двары, дзе яны кармілі жывёлу, варылі ёй на заўтра ежу, штосьці прыбіралі -- карацей, займаліся па гаспадарцы.

Адразу адзначу, што на падворку ў маіх субяседнікаў па цяперашніх мерках немалая гаспадарка: некалькі кароў, свінні, куры.

-- Зіма ніколькі не змяншае колькасці работы, а часам наадварот, -- пачала размову жанчына.

Калі вы сабе ўявілі гаспадароў, замучаных працай, памыліліся! Спраўляючыся, яны размаўляюць на розныя тэмы, дзеляцца ўражаннямі пра працоўныя будні, смяюцца.

А калі мы зайшлі пазней да іх у хату, я і ўвогуле зразумела, што ў вёсцы можна жыць заможна і прыгожа.

Дыхтоўны звонку дом, такі ж утульны і знутры. Сучасны рамонт, міжпакаёвыя купэ-дзверы, бялюткая кухня -- паўсюль камфорт і чысціня. Тут мы і пачалі няспешную гутарку за кубачкам гарбаты.

Валерый -- карэнны жыхар вёскі Завідзічы, вырас у шматдзетнай сям’і, скончыў Старалядненскую школу. З маленства прывучаны да працы, як і яго сёстры і браты. Большасць з іх таксама засталіся ў роднай вёсцы. Працуе Валерый ва УП “Лепельскае ПМС”, дзе да даручанай справы адносіцца адказна і па-гаспадарску.

Жанна родам з вёскі Стараселле, вырасла ў такой жа працавітай сям’і. Зараз жанчына рупіцца ў Лепельскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

-- Я з дзяцінства разумеў, што жыццё ў горадзе -- гэта не маё, - дзеліцца разважаннямі Валерый. -- Для мяне звыклы сельскі ўклад жыцця. Праца на зямлі прыносіць задавальненне. Вы толькі паглядзіце, якая ў нас тут прыгажосць! Любуйся і сілкуй сваю душу самымі лепшымі эмоцыямі кожны дзень.

Цалкам згодна са сваімі субяседнікамі. Завідзічы -- адна з самых прыгожых вёсак у нашым раёне, тым больш, што размешчана яна на беразе маляўнічага возера Лепельскае.

За няспешнасць, утульнасць і хатняе цяпло Жанна і Валерый любяць сваю малую радзіму, а яшчэ за тое, што жывуць у вёсцы ў годных умовах, што дзецям далі адукацыю, выгадавалі іх сумленнымі грамадзянамі.

Любоў да сельскай працы героі публікацыі ўвабралі ў сябе з дзяцінства, можна сказаць, з ранішняй шклянкай сырадою на сняданак. Бацькі былі простымі працаўнікамі і перадалі сваю любоў да працы дзецям.

-- Няўжо вам ніколі не хацелася жыць ў горадзе? -- задаю пытанне.

– Ніколі! Мы ж працуем у горадзе, таму бываем там кожны дзень, тым больш наша вёска ад горада знаходзіцца за 8 кіламетраў -– расказвае Валерый. -- Адно магу сказаць дакладна, мы з жонкай кожны дзень з вялікай радасцю вяртаемся ў свой дом.

-- Як вам удаецца ўсё паспець зрабіць і не пасварыцца?

-- Напэўна, таму што ўсе клопаты дзелім пароўну, імкнёмся працаваць сумленна і з душой, а на спрэчкі ўвогуле няма часу.

Каб было зразумела чытачу, у гаспадароў вялікі сад, таму заўсёды на стале экалагічна чыстая садавіна. На вялікім надзеле зямлі, каля трох гектараў, вырошчваюць шмат рознай гародніны. Сапраўдным памочнікам гаспадары лічаць сельгастэхніку, якую набылі таксама дзякуючы іх руплівым рукам.

А які прыгожы ў Жанны кветнік! Сярод любімых дэкаратыўных раслін -- хрызантэма мульціфлора, пятунні, ружы. Ну а на плячах мужа -- справы больш сур’ёзныя -- рамонтныя і будаўнічыя.

Тут не магу не адзначыць сына Паўла, які працуе ў філіяле “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, а ўвесь вольны час дапамагае бацькам па гаспадарцы.

Так, у гэтым годзе на двары з’явіўся дыхтоўны, не пабаюся гэтага слова, хлеў, а побач з ім “вырас” і дроўнік. І зроблены яны сіламі мужчынскай паловы сям'і.

Дачка Аляксандра жыве з мужам у Лепелі, аднак па магчымасці наведвае родную вёску і асабліва падчас нарыхтоўкі сена ці ў перыяд уборкі ўраджаю.

***

З упэўненасцю можна сказаць, што на такіх працавітых людзях, як сям’я Семіёненкаў, трымаюцца і жывуць вёскі. Такіх гаспадароў ужо мала, аднак яны ёсць! Жанна і Валерый лічаць, што каб быць шчаслівым і мець нешта ў жыцці, трэба шмат працаваць. Бо нічога не даецца проста так!

                                      Наталля ХРАПАВІЦКАЯ

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика