З 23 снежня на Лепельшчыне будзе арганізаваны продаж елак
З 23 снежня на Лепельшчыне будзе арганізаваны продаж елак
у г.Лепелі на аўтапрыпынку насупраць магазіна “Універмаг”, рынку індывідуальнага прадпрымальніка А.Л.Чурылава, а таксама на рынку;
у в.Бароўка: у буднія дні з 10 да 16 гадзін, у выхадныя — з 10 да 16.00.
З 20 снежня будзе арганізаваны гандаль навагоднімі елкамі на сядзібе Заазерскага лясніцтва па вуліцы Віцебская і на сядзібах лясніцтваў у аграгарадках Стаі, Слабада, Камень, вёсцы Валосавічы у рабочыя дні з 8 да 17 гадзін.
Кошт ёлак цалкам даступны і будзе залежыць ад вышыні:
да 1 метра — 14 рублёў,
ад 1, 01 да 2 метраў — 16 рублёў,
ад 2, 01 да 3 метраў — 22 рублі,
ад 3, 01 да 4 метраў — 33 рублі.