08 мая
...
прогноз на 5 дней
2 oC облачно с прояснениями
доллар евро рубль РФ

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Узрост -- не лічба, а стан душы!

21.08.2023, 09:54
195
0

Сёння ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі розных узростаў маглі развівацца і сачыць за сваім здароўем, прытрымліваліся актыўнага і здаровага ладу жыцця.

Гэтаму садзейнічае ў тым ліку і Нацыянальная стратэгія «актыўнае даўгалецце–2030». Гэты комплексны дакумент прыняты ў 2020 годзе і вызначае асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў інтарэсах пажылых грамадзян.

Мэтай стратэгіі з'яўляецца фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых людзей і ўстойлівага павышэння якасці іх жыцця.

У нашым раёне гэтая праграма таксама актыўна развіваецца, і кожны з гэтым згодзіцца, наведаўшы аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”. Вось, напрыклад, мне неаднаразова даводзілася наведваць там гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якім кіруе выдатны майстар, педагог па прафесіі і прызванні Таццяна Карабань.

Старонкі біяграфіі

Нарадзілася Таццяна Францаўна ў Магілёўскай вобласці, аднак калі гераіні нашай аповесці было 2 гады, сям’я пераехала на Лепельшчыну.

Пасля заканчэння 8 класаў сярэдняй школы №3 мэтанакіраваная дзяўчынка ў 1972 годзе паступіла ў Полацкае педвучылішча па спецыяльнасці “дашкольнае выхаванне”. Скончыўшы ўстанову адукацыі з чырвоным дыпломам, працягнула адукацыю ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце ім. М. Горкага на факультэце дашкольнага выхавання.

Па размеркаванні малады спецыяліст трапіла метадыстам у аддзел адукацыі райвыканкама. Калі адчыніўся новы дзіцячы сад №6, Таццяна Францаўна перайшла туды метадыстам, дзе і адпрацавала 17 гадоў. У канцы 90-х гадоў мая суразмоўца перайшла ў дзіцячы сад №4 выхавальнікам. У гэты перяд у яе ўжо было двое дзяцей: Ірыне споўнілася 15, Сяргею -- 5 гадоў.

Акрамя працы з маленькімі дзецьмі Таццяна Францаўна знаходзіла час, пазаймацца з падлеткамі з каледжа -- вяла там гурток “Утульны дом”.

Час ляціць непрыкметна, дзеці выраслі і стварылі ўжо свае сем’і. Ірына скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава і зараз працуе метадыстам у каледжы, Сяргей у 2015 годзе скончыў школу-студыю МХАТ, майстэрню Дзмітрыя Бруснікіна. Атрымаўшы акцёрскую прафесію, зараз жыве і працуе ў Маскве.

Як адзначыла Таццяна Францаўна, яна заўсёды захаплялася прафесіямі псіхолага і акцёра, і так здарылася, што дзеці рэалізавалі яе мару.

У Таццяны Францаўны двое ўнукаў. Лізе ўжо 15 гадоў, маленькаму Цімуру -- 7 месяцаў.

Пераломны перыяд

У перыяд, калі бушавала пандэмія COVID-19, Таццяна Францаўна вырашыла пакінуць працу, тым больш па ўзросце ўжо мела права знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дома знаходзілася маці, якой была патрэбна дапамога блізкага чалавека.

Спачатку жанчына выхад на пенсію ўспрымала менавіта як пачатак старасці, і яе палохала гэта падзея. Напэўна, з-за таго, што баялася стаць непатрэбнай, застацца ў адзіноце, страціць актыўнасць. У дадатак, атрымала сур’ёзны пералом рукі.

Новы, насычаны, перыяд у жыцці

-- Мне патрэбна была рэабілітацыя. Даведалася, што ў ТЦСАН можна наведваць трэнажорны зал пад наглядам вопытнага інструктара, і адразу накіравалася туды, -- кажа Таццяна Францаўна. -- Пакуль наведвала цэнтр, пазнаёмілася з цікавымі людзьмі, апантанымі рознымі захапленнямі. На той час уявіць сабе не магла, што тут шмат розных гурткоў, праходзяць розныя мерапрыемствы, арганізоўваюцца экскурсіі, выставы і шмат чаго іншага. Маё жыццё як быццам пачало насычацца яркімі колерамі, адчула новы прыліў энергіі.

Кіраўніцтва цэнтра таксама заўважыла ў асобе маёй суразмоўцы чалавека, які можа зацікавіць іншых і заладзіць бадзёрасцю, і прапанавала весці гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У гэты ж перыяд Таццяна францаўна паспела паўдзельнічаць у цікавым праекце “Дзеці вайны”. Падчас правядзення майстар-класаў для людзей элегантнага ўзросту ў цэнтры ў вёсцы Стары Лепель адчула, што, хоць ім ужо і далёка за 80 гадоў, яны маладыя душой.

Творчасць без межаў

Вырабы, якія ствараюць наведвальнікі гуртка пад мудрым і ўважлівым зрокам Таццяны Францаўны, уражваюць сваёй арыгінальнасцю, каларытам і заўсёды спатрэбяцца ў быце.

Падчас творчай працы жанчыны размаўляюць, усміхаюцца, расказваюць цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Кіраўнік падказвае, як лепш зрабіць тую ці іншую рэч. Самі не заўважаюць, як урэшце атрымліваецца сувенір — сапраўдны шэдэўр. Як быццам на занятках прысутнічае чараўніцтва ў добрым сэнсе гэтага слова. А на самой справе тут заўсёды прысутнічае асаблівая атмасфера дабрыні і цеплыні.

Трэба сказаць, што ўсе наведвальнікі гуртка ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку. І зноў не перастаю здзіўляцца: як ім удаецца захоўваць актыўнасць і добры настрой!?

-- Не паспела задаць пытанне кіраўніку гуртка, як яна адказала:

- Усё, што тут робяць жанчыны, ствараецца з душой, у выдатным настроі, таму і ў атрыманых рэчах будзе заўсёды добрая энергетыка, часцінка сэрца майстра. Цудоўныя работы можна ўбачыць на шматлікіх выставах, і ўсе яны ўнікальныя і асаблівыя.

Лепяльчане мудрага ўзросту ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання цікава і весела праводзяць вольны час, вучацца новаму і нават раскрываюць свае таленты, якіх яны не заўважалі раней, падчас працоўных будняў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Акрамя гэтага, многія знаходзяць тут сапраўдных сяброў, з якімі сустракаюцца ўжо не толькі ў гуртках, але і па-за межамі цэнтра.

Што казаць пра гурткоўцаў, я і сама тут знайшла сябе, - кажа Таццяна Францаўна. – Я люблю разнастайныя заняткі, аднак падчас працоўнай дзейнасці не заўсёды магла сабе дазволіць гэта. Цяпер жа з задавальненнем наведваю розныя мерапрыемствы, экскурсіі і, канечне ж, з’яўляюся кіраўніком гуртка. Да нас прыходзяць розныя людзі, і кожнаму новаму наведвальніку мы заўсёды рады.

У нашым грамадстве яшчэ існуюць стэрэатыпы у дачыненні да людзей старэй за 65 гадоў. У шматлікіх людзей, калі яны пераходзяць мяжу гэтага ўзросту, узнікае паніка. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Лепельскага раёна дапамагае зразумець, што яны яшчэ шмат што могуць зрабіць. Вельмі часта ў людзей паважанага ўзросту хваробы і адчуванне старасці знаходзяцца ў галове. А ўсё з-за таго, што яны спыняюць сваю актыўнасць. З дапамогай гурткоў і вопытных спецыялістаў цэнтра можна змяніць гэты настрой і думкі. Трэба толькі захацець, і тады актыўнасць будзе суправаджаць кожны дзень.

Спецыялісты ТЦСАН Лепельскага раёна заўсёды шукаюць новыя падыходы да розных катэгорый грамадзян і, канечне, працуюць на вынік.

Наталля Храпавіцкая.

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика