Актуальное
  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле…
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда…
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

“Паэт заўсёды – гэта падарунак людзям ад Бога”: прафесар БДУ пра знакамітага паэта з Лепельшчыны Анатоля Вярцінскага

Яна Мисник - Дзень беларускага пісьменства - 07.02.2026
Яна Мисник
388 просм. 0 Комментариев

                                «У вёсцы Дзямешкава мой лёс асвечаны…»

          Таленавіты беларускі паэт, публіцыст,   дзяржаўны дзеяч Анатоль Ільіч  Вярцінскі ўзляцеў на крылах мастацтва ў цудоўным Лепельскім краі, дзе азеры  глядзяцца ў неба, бары  растуць да зорк і людзі твораць велічную гісторыю Беларусі.    

                              “Крылы даюцца таму, хто імкнецца ўзляцець…”

        Мастак з’яўляецца ў грамадстве тады, калі сілы нябесныя і зямныя  зліваюцца ў адным светлым промні і  адрпаўляюць  ўнікальнага прышэлца ў жыцце людзей.  У ўтульным доме мама  закалыхвае музыкай  песні, а бацька ўздыме над галавой цеплым рукамі, што аж захопіць душу шчаслівым смехам  у вышыні незямнога палёту. У такім сямейным ласканні 18 лістапада 1931г. нарадзіўся паэт Анатоль Вярцінскі.   Вёска Дземешкава Лепельскага раёна гадавала свайго будучага выдатнага мастака.   У   дамашняй цяплыні  і эрмітажы жывапіснай Лепельшчыны  ўзрастаў вясковы хлапчук. У яго душы  загараліся   агенчыкі замілавання жыццем, якія  напаўнялі дзяцінства задавальненнем і радасцю. Нават вясковыя   абавязкі  наглядаць за малодшымі сёстрамі і братамі, пасвіць кароў і козаў    дапаўнялі характар  Анатоля  пытлівасцю, настойлівасцю, працавітасцю.     Ідылію жыцця   дзяцей зруйнавала вайна. Фашысты захапілі Беларусь і арганізавалі на нашай зямлі смяротны канцлагер. Дзеці засталіся без школы, бібліятэк, клубаў. Фашысты ўчынілі беларусам рабскае  існаванне, дзяцей вывозілі  ў прыгон у Германію і гвалтоўна сганялі ў “кіндэрлагі”  для збору крыві   гансам вермахта.  Падлетак    Вярцінскі, праадольваючы страх, употайкі клеіў на вуліцы рукапісныя позвы “Смерць акупантам!”    Уражлівая душа,   напоўненасць яго істоты  жыццялюбствам,  гартавала яго характар і   свядомасць  пратэстам супраць зла.     Несумненна, што страхоцце, трагізм вайны абвастрылі  паэтычны дар Вярцінскага. “Нешчаслівае дзяцінства, – мудра заўважыў   Э. Хеменгуэй,- лепшая школа для пісьменніка”. Усявышні    паспрыяў, што з “вайны выйшлі” таленавітыя беларускія пісьменнікі Р.Барадулін, Г. Бураўкін, В. Зуёнак, Б.Сачанка, І.Чыгрынаў. З вайны вырастаў і паэт Вярцінскі.       Пермога прынесла  жыцце без стрэлаў, “зяленых варожых салдат” на вуліцах. Цяжка да слёз, што не прйшоў з фронту бацька, і жылі ў зямлянцы    каля згарэлай хаты… Але  як промень сонца – адкрылася школа і вучні сабраліся, як на свята ў сваім  класе.  У трэці клас,   пасля вызвалення Беларусі, пайшоў  вучыцца і шукаць свой шлях у  жыцці А . Вярцінскі.     Заняткі ў школе дапамагалі вучням пазбавіцца ад змрочнага ваеннага мінулага  і вярталі  дзяцей   у цікавае інтэлектуальнае жыцце.    Вярцінскі добра вучыўся, у старэйшых класах   захапіўся кнігамі,  пісаў вершы   і чытаў іх на школных урачыстасцях, цікавіўся   перыядычным друкам і пісаў заметкі ў раённую газету “Калгасная праўда”.    Настаўнікі   ўхвалялі творчыя  памкненні выдатнага вучня і раілі  яму развіваць свае здольнасці. Пасля заканчэння школы ў 1951 г.  Вярцінскі паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ.      Ва ўніверсітэт прыйшоў таленавіты студэнт, журналіст і паэт. Анатоль Вярцінскі “не хапаў зорак з неба”. Ён сам запальваў іх выніковай вучобай, журналісцкай практыкай і ўзрыўной паэтычнай творчасцю. Журфакаўская аудыторыя чакала выдатнага студэнта і спрыяла развіццю яго таленту.       У студэнцкія гады “пайшлі” у рэспубліканскі друк яго вершы. Вярцінскі выходзіў на   індывідуальную рыгінальную паэтычную дарогу. Пасля заканчэння ўніверсітэта  яму   давялося  яшчэ пяць гадоў   стажыравацца ў “народным ўніверсітэце”, як гаварыў ён,   і працаваць  у   раённых газетах рэспублікі. У гэты час ён вывучаў народнае жыццё    і  асэнсоўваў яго як публіцыст і паэт.     Публіцыстычна-паэтычнае падарожжа  Вярцінскага    па      рэспубліцы закончылася ў 1962г.  Паэт вяртаецца ў Мінск і працуе ў газеце “Літаратура і мастацтва”.

                                  “Песні паэта грэюць як лета…”

   У гэты час яго паэтычная лірыка загучала красамоўна, прывабна і мастацкі арыгінальна.          Праца ў раённых газетах  надзяліла паэта дабротнай акалічнасцю “стаяць у творчага станка” і сістэмна выкладваць паэтычныя вобразы   ў сваіх вершах і паэмах.    Вярцінскі   ўслаўляў філасофію людской  маралі, каштоўнасці  прыгажосці чалавека, які змяняе быццё і ўпрыгожвае планету. Такі размах творчага ідэала  сягае аж за той касмічны гарызонт, які зачараваў Вярцінскага яшчэ ў дзяцінстве на нябесна-сонечных сполахах   Лепельскіх азер. Цяпер творчасць паэта  займела новыя  ідэі і афарбавалася раскошай развіцця адукацыі, навукі, культуры,  прамысловасці і ростам матэрыяльнага ўзроўню і якасці жыцця грамадзян.   Вярцінскі бачыць і паказвае   чалавека, беларуса, які стварае свае, як цяпр кажуць, камфортнае  жыцце  напружанай  і ў той жа час  каштоўнай працай. Беларусы ў Вярцінскага    “залечваюць раны вайны” і  ствараюць сваю новую цывілізацю.      Падмурак касмічнай цывілізацыі  будаваўся на ахвярах і героях  перажытай страшнай вйны, на жанчынах,  маці, які  спаслі і выхавалі  касмічнае пакаленне. Бацька паэта Ілля Арцёмавіч перамог тры вайны:   вызваляў Заходнюю Беларусь, ваяваў на фінскай і дайшоў да Берліна ў 1945. У паэта Вярцінскага да трох год фашысцкай акупацыі дабавілася яшчэ тры франтавыя гады роднага бацькі-салдата. А маці паэта Аляксандра Рыгораўна ўсе гэтыя  войны пакутвала – гаравала ў расстрэльным фашысцкім “новым парадку”. Пакутвала-перажывала за ваенны лёс мужа і сагравала, берагла  ад холаду, голаду, смерці  сваіх дзяцей. Вось і спелася ў яе сына- паэта паэма “Песня пра хлеб”, якая вышла з друку ў 1962г.      Валшэбныя рукі маці ў цеплай хаце твораць радасны цуд, які ашчаслівіць дзяцей.   У эмацыянальным арэале чакання прыхода хлеба хвалюецца новае пакаленне, якое  будзе прадаўжаць мацаваць жыццевыя сілы людзей, сеяць  збажыну  і тварыць жыццевы хлеб, энергетычную і духоўную сілу грамадства. Спеў працы і маці паэт прадоўжыць у паэме “Новы бераг”, якую прысвяціў сваёй роднай любай  матулі,   пажыццевай калгаснай працаўніцы, якая ўсё жыцце  стварала інтэлектуальны і матэрыяльны капітал грамадства і краіны.      У Мінску   Вярцінскі ўпэўнена ўступіў ў асяроддзе вядомых беларускіх літаратараў. Паэт  пленна працуе, друкуе вершы і паэмы, выпускае паэтычныя зборнікі.  Чытачы аддзячылі паэта за паэмы “Дажынкі”, “Заазер’е“.    На дажынках у вёсцы Заазер’е  дэманструецца магутная духоўная сіла   беларусаў, якія  ўпартасцю,  кемлівацю, народным талентам  будуюць свае жыццё. Ужо свецяцца  вокны новых дамоў. На вуліцы гоман і смех дзяцей, якія нарадзіліся ў маладых сем’ях. Вечарамі   чутны разгалоссе   дзяўчат і весела грае гармонь.      Жыцце вясковае ўсталявалася сваім адвечным побытам і клопатам, калгасным станам і дамашняй гаспадаркай. Усё поле засеяна і сенажаці пакошаны, сады расцвілі і азеры заплавалі рфбацкімі лодкамі. У    ідылічнай  вясковай  прасторы паэт  бачыць і паказвае як змяняецца жыццё людзей. У кожнай хаце з’явілая электрычнасць і радыё. Вёска прычынілася да знаёмства з жыццем людзей на планеце.   Стала звыклым ў дзень-ноч грукоцце трактароў на калгасных палетках і аўтамабіляў на вясковых вуліцах. І яшчэ каштоўная  і вельмі важная падзея –  наступіла   ўсеагульная сярэдня адукацыя і ў весцы працавала десяцігодка! А яшчэ было  прыемна і радасна тое, што  ўсё больш юнакоў і дзяўчт   паступалі     ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Беларуская вёка ўзнімалася на крыло дабрабыту, адукацыі і культуры.      Паэт з вайны Вярцінскі чулым сэрцам, публіцыстычным аналізам, праніклівым вобразам і здзіўляючай рыфмай праслаўляў змагароў за нашу свабоду. Яго  выдатныя  вершы   вяртаць памяць чытачоў у трагічныя дні Айчыннай вайны,  будзяць адчуванне  смяротнай бяды  перажытай нашымі дзядуялмі,   бабулямі   і  бацькамі. “Паэт з вайны” – гэта не выпадковае азначэнне, а біяграфічная дэталь  Вярцінскага. Памяць падлетка на ўсё жыццё сфатаграфавала сваё  мучэнне ў час  фашысцкага нашэсця.   Паэт “выйшаў з вайны” і ў яго паэзіі гэты перыяд  беларускай гісторыі ў покрыве асуджэння, смутку, а таксама высокага непераможнага духу змагароў-беларусаў.      Паэт-філосаф абгрунтоўвае     важную   сучасную  ідэю: чалавек, як богаяўнае тварэнне, не заслугоўвае   такой анамальнай для жыцця з’явы, як вайна.  Інтэлектуальны ўзровень грамадства,   культуры і навукова-тэхнічных тэхналогій    садзейнічаюць  сацыяльна-эканамічнаму развіццю ўсіх краін і дазваляюць пазбегнуць супярэчнасцей, ваенных канфліктаў і забяспечыць  высокі   ўзровень і якасць жыцця сучасных людзей.      Вайна  знішчае людзей, спыняе  жыццё, як аб гэтым сказаў паэт у вершы-трагедыі “Рэквіем па кожным чацвертым”.  Страшэнны ўлік склаў мільёны беларусаў, якія адышлі на неба, дабыўшы сваю і нашу  свабоду.  Цяпер там, у вышыні нябеснай, яны свецяцца нам зоркамі анелаў  якія зрынулі зло. Вярцінскі сцвярджае, што нашы спасіцелі  з вышыні сваёй ахвярнай славы моцна трымаюць за руку нас, сучаснікаў, каб ні мы, ні хто іншы не парушыў богаяўнага жыцця людзей. Каб не было, не паўтарылася: ”Доўга не трацілі ўдовы надзей, доўга чакалі маці дзяцей./ Не верылі ўсё, што мёртвы кожны чацверты./” Нашых святых ахвяр ніколі не забыць, нашых ворагаў ніколі не прасціць.       У сваёй творчасці  Вярцінскі  паказаў  супярэчлівы, трагічны і велічны вобраз сучаснасці і вобраз чалавека-стваральніка  гэтай рэальнасці.   Яго вершы і паэмы ў новым часе засвяціліся  шчаслівымі краскамі сучаснай культуры і навукова-тэхнічнымі здабыткамі. Беларус, як чалавек і грамадзянін сацыяльна  выпраміўся ад гістарычнай нядолі і  нястачы і ператварыў сваю рэспубліку ў індустрыяльную краіну.      Паэт бачыць,     што асаблівай каштоўнасцю для людзей стала адукацыя, нацыянальная  культура ў розных праяўленнях мастацтва.         Ён не наглядальнік за жыццем з боку, не дарадчык для слова, а выступае ў сваіх кнігах як даследчык, як стваральнік  гуманістычнай ауры ў грамадстве, якая   благародзіць жыцце чалавека, стварае  добры настрой і ўладкоўвае душэўны спакой. Паэзія – гэта прыгожае слова для заспакаення і ўзвялічання  душы  чалавека, лічыў паэт. Гэта ідэя дае  яму сілы і натхненне і ён  стварае кнігу за кнігай.  Чытачы атрымліваюць зборнікі вершаў: ”Жанчына, мужчына, каханне”, “Тры цішыні”, “Час першых зорак”, Святло зямное“, “З’яўленне”, “Чалавечы знак” і інш. Любоў ў цішыні зямной пад зачараваным зарападам узвяла талент паэта   на вяршыню нацыянальнага мастацтва. Паэт  Вярцінскі быў прызваны    шчаслівіць жыцце людзей.

                                     “Да высокага ідэала адной перамогі мала…”

       Вярцінскі быў    дзейснай, зацікаўленай грамадскай асобай. У творчасці і жыцці ён быў “на людзях”.  Паэт лічыў, што пісьменнік,  кожны дзеяч мастацтва  па прызванню     мае   права і павінен ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны.      Глыбокае разуменне заканамернасцей развіцця грамадства ўключыла  Вярцінскага ў актыўнае творчае і сацыяльна-палітычнае жыцце.  У Мінску ён працуе ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва»,  у выдавецтве «Беларусь».    Гэта спрыяла росту творчага і грамадскга аўтарытэту  паэта.   У 1969г. яго прымаюць у члены Саюза пісьменнікаў СССР.  У  нацянальнай паэзіі  Вярцінскі  вызначыўся як таленавітая творчая індывідуальнасць, адкрыўшая свой арыгінальны паэтычны стыль і здольнасць «маляваць разнакаляровае жыцце».        У 1967г. яго  вылучаюць на   пасаду  Сакратара Саюза пісьменнікаў БССР.  Вярцінскі стаў уплывовай асобай  сярод  пісьменнікаў.        У 1986г. яго прызначаюць рэдактарм газеты «Літаратура і мастацтва».   У гэты час ў грамадстве  выспела неабходнасць сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.  Насельніцтва СССР аглушыла  ядзерная катастрофа на Чарнобыльскай  АС.     Рэдактару   дастала прафесійнай мудрасці і палітычнай  празарлівасці папярэдзіць паспешлівыя    ацэнкі падзей і  спробы скажэнне гістарычных фактаў і з’яў, якія імкнуліся на старонкі газеты.           Абсяг грамадска-палітычнай дзейнасці  А.Вярцінскага ў 1987г. выйшаў на міжнародны ўзровень. У складзе беларускай дэлегацыі   ён удзельнічаў у працы ХХХ!! Сесііі Генеральнай Асамблеі ААН На аснове сабраных матэрыялаў у час працы  ў  ААН ён напісаў      кнігу аб жыцці ў ЗША   «Нью-Йорская сірэна».          Вярцінскі адзіны сярод   дыпламатаў усіх часоў  напісаў   кнігу аб тым як  дзейнічае   міжнародная арганізацыя.      Творчая руплівасць і высокія мастацкія здабыткі паэта ў 1988г. былі   адзначаны ганаровым званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР. Адным з вызначальных фактараў ушанавння паэта высокай  узнагародай  была і кніга «Нью-Йорская сірэна».    Грамадская дзейнасць паэта  з ростам   майтэрства і высокай   ацэнкі яго працы, паступова  выходзіла за межы літаратурнай творчасці. У 1990г. яго выбіраюць дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а пасля аб’яўлення незалежнасці   –  дэпутатам парламента   Белрусі. Яго творчая і дзяржаўная дзейнаць  прызнана нацыянальнай каштоўнасцю. У «адкрыты мікрафон» у парламенце  Вярцінскі прапаноўваў ідэі дэмакратызацыі, быў  адным з распрацоўшчыкаў і   канструктыўных ідэолагаў новай Канстытуцыі   Беларусі. Паэт-парламентарый«ваяваў» за родную беларускую мову ў заканадаўстве,  парламенце,   дзржаўных установах, у  адукацыі.  Яго ідэя – мова народа, мова з народам!

      Адно з многіх вызначэнняў слова Вярцінскі – вяршыня. Вяршыня таленту,   адказнасці  паэта-грамадзяніна   за высока мастацкую нацыянальную літаратуру, адпаведную    культуры і духоўнасці беларускага народа, за гісторыю, сучаснасць і будучыню нашай Радзімы. Высокая, светлая і каштоўная паэтычная вяршня. Беларуская грамадскасць ганарова захоўвае  паэтычную працу паэта, як нацыянальны скарб і духоўны арсенал.    Урад рэспублікі ў 1991г. прысвоіў  Вярцінскаму званне Заслужаны работнік культуры  Беларусі.   Паэт заўсёды – гэта падарунак людзям ад Бога, таму і жыццё ў яго  змястоўнае, блаславеннае і доўгае. Анатоль Ільіч Вярцінскі пайшоў на неба  21 красавіка 2022г.   Там, у далекай касмічнай вышыні, зіхацяць,  свецяць людзям  сотні, тысячы яго вершаў-зорачак…  

Прафесар Алег Слука

МЕТКИ:
Предыдущая
«Фейковые букеты»: Instagram‑аферисты обманули порядка 50 жителей Гродненской области
Следующая
Стало известно, когда и где пройдет в этом году праздник «Масленица» на Лепельщине
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Кадровая политика, профилактика наркомании, разделение ВМР: в Лепеле провели заседание райисполкома
  • Ответственность за незаконные действия в отношении оружия
  • Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Сирии Ахмеда аш-Шараа с национальным праздником – Днем эвакуации
  • Узнали, как служба в МЧС стала делом жизни для лепельчанина Геннадия Глинского
  • Узнали, когда будет завершена реконструкция дороги до Лепеля
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.