Актуальное
  • Павел Муравейко:«Отнеситесь к территориальной обороне, как к одному…
  • Сегодня в Лепельском районе проходит сбор по территориальной…
  • В школе не выплачивали положенные надбавки: профсоюз помог…
  • Двусторонние отношения, Форум регионов, международка и СПОТ. Лукашенко…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Сегодня – Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Наталья Храповицкая - Беларусь — это мы - 11.04.2026
Наталья Храповицкая
265 просм. 0 Комментариев

27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі Асвенцым — лагер, які стаў адной з самых трагічных вех у гісторыі чалавецтва; лагер, чыя жудасная слава набат грыміць скрозь дзесяцігоддзі; лагер, дзе жыццё не каштавала нічога. У Асвенцыме паводле ацэнак гісторыкаў былі забітыя больш за 1 мільён чалавек. Сярод вязняў гэтага, самага смертаноснага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера, былі і лепяльчане. Колькі іх загінула ад непасільнай працы і ў газавых камерах і Асвенцыма, ніхто ўжо ніколі не дасць адказ на гэтае пытанне. Вядома толькі, што сярод ахвяр былі не толькі дарослыя мужчыны і жанчыны, але і маленькія дзеці. Не многім атрымалася вярнуцца дадому, але і тыя, хто здолеў выжыць у засценках гэтай “фабрыкі смерцерці”, на ўсё жыццё запомнілі яе жахі.
Да вайны Соф’я Лук’янаўна Хацкевіч жыла з сям’ёй у вёсцы Верабкі. Увесну 1944 года была арыштавана акупацыйнымі ўладамі, абвінавачвалася ў сувязі з партызанамі. Утрымлівалася ў лепельскай турме, дзе неаднаразова падвяргалася здзекам і пабоям. Калі пачалася аперацыя па вызваленні Беларусі “Баграціён”, вязняў лепельскай турмы, у тым ліку і Зосю Хацкевіч, перавялі ў Мінск. Адтуль жанчына патрапіла ў Аўшвіц больш вядомы пад іншай назвай – Асвенцым. Напамінам пра знаходжанне ў гэтым жудасным месцы застаўся ў Зосі Хацкевіч выбіты на руцэ нумар №81557. Затым жанчыну перавялі ў лагер у горадзе Вітэнберг, адкуль яна была вызвалена англійскімі войскамі.
​На прапановы з’ехаць у Англію жанчына адмовілася. Дома ў Верабках засталася сям’я, дзве маленькія дачушкі – Алька і Клава. Пасля доўгага падарожжа ў родную вёску Соф’я Хацкевіч вярнулася ў жніўні 1945 года.
​Жыхарка вёскі Окана Варвара Крыцкая ў гады вайны была сувязной партызанскай брыгады “Чэкіст”. Пасля таго, як партызаны перадыслацыраваліся на Магілёўшчыну, жанчына засталася дома даглядаць дзяцей. Але па даносе здрадніка Варвару разам з дзецьмі арыштавалі і адвезлі ў Лепель. У турме яна нарадзіла хлопчыка, які неўзабаве памёр. Дачку ўдалося перадаць родным, а з сынам Рыгорам яе павезлі ў Асвенцым.
​На руцэ Варвары Сямёнаўны і яе сына накалолі нумары – 61500 і 61501. Ад цяжкіх лагерных умоў паўтарагадовы хлопчык захварэў. Ахоўнікі адабралі яго ў маці і адправілі ў крэматорый. Пасля гэтага сяброўкі па бараку доўга вахожвалі Варвару. Яна пакрысе набіралася сіл. Выходзіла грузіць каменне, капаць канавы. Пасля вызвалення з лагера, у ліпені 1945 года яна вярнулася на радзіму. Сустрэлася з мужам і дачкой. Зноў пачалі абжывацца, наладжваць мірнае жыццё.
​
​Сярод тых, каму пашчасціла вярнуцца з Авенцыма жывымі і жыхаркі Пышнянскага сельсавета Домна Буйніцкая і Ірына Жэрнасек. Разам з дачкой Тамарай патрапіла ў Асвенцым і жыхарка вёскі Савін Дуб Галіна Буйніцкая. Дзяўчынка памерла ў лагеры ва ўзросце аднаго году.
Гэтыя гісторыі – толькі некалькі прыкладаў з мноства лёсаў, якія перапляліся ў жахлівых мурах Асвенцыма. Кожны нумар, выбіты на руцэ, кожны ўспамін пра страчаных блізкіх – гэта сведчанне нечалавечай жорсткасці і нязломнасці духу тых, хто перажыў пекла. Памяць пра іх павінна жыць, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтарыліся.

Валерый Тухта
На здымках: 1. Ірына Жэрнасек 2. Домна Буйніцкая 3. Галіна Буйніцкая 4. Соф’я Хацкевіч

МЕТКИ:
Предыдущая
Православные верующие 12 апреля отметят Светлое Христово Воскресение
Следующая
11 апреля – Международный день освобождения узников фашистских концлагерей
Рекомендуем
15.09.2024
Праздник, подсказанный самой жизнью
17.09.2022
Герои и сегодня с нами
07.09.2023
Ветераны-участники локальных войн из Беларуси и России встретились с представителем районной власти
11.05.2024
«Ганаруся роднымi сімваламi»
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Павел Муравейко:«Отнеситесь к территориальной обороне, как к одному из самых важных направлений в вашей работе!»
  • Сегодня в Лепельском районе проходит сбор по территориальной обороне с руководящим составом органов управления территориальной обороны Витебской области
  • В школе не выплачивали положенные надбавки: профсоюз помог устранить ошибки
  • Двусторонние отношения, Форум регионов, международка и СПОТ. Лукашенко и Путин провели телефонный разговор
  • От мощной техники до мини-теплицы и красавцев-скакунов. Чем удивляют на “Белагро-2026”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.