Актуальное
  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц…
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли…
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода…
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Служу Отчизне
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Калі малая радзіма даражэй за ўсё на свеце

lepadmin - Беларусь — это мы - 09.01.2024
lepadmin
352 просм. 0 Комментариев

Ёсць людзі, якія не з’ехалі з родных вёсак у прыгожыя далячыні, а засталіся на зямлі.

З ліку такіх гаспадароў сям’я Семіёненкаў з вёскі Завідзічы. Іх жыццёвы шлях не ўсыпаны кветкамі, аднак у вачах мужа і жонкі бачу шчасце і душэўную гармонію.

Зімовым снежаньскім вечарам мы заспелі Жанну і Валерыя на сваім двары, дзе яны кармілі жывёлу, варылі ёй на заўтра ежу, штосьці прыбіралі — карацей, займаліся па гаспадарцы.

Адразу адзначу, што на падворку ў маіх субяседнікаў па цяперашніх мерках немалая гаспадарка: некалькі кароў, свінні, куры.

— Зіма ніколькі не змяншае колькасці работы, а часам наадварот, — пачала размову жанчына.

Калі вы сабе ўявілі гаспадароў, замучаных працай, памыліліся! Спраўляючыся, яны размаўляюць на розныя тэмы, дзеляцца ўражаннямі пра працоўныя будні, смяюцца.

А калі мы зайшлі пазней да іх у хату, я і ўвогуле зразумела, што ў вёсцы можна жыць заможна і прыгожа.

Дыхтоўны звонку дом, такі ж утульны і знутры. Сучасны рамонт, міжпакаёвыя купэ-дзверы, бялюткая кухня — паўсюль камфорт і чысціня. Тут мы і пачалі няспешную гутарку за кубачкам гарбаты.

Валерый — карэнны жыхар вёскі Завідзічы, вырас у шматдзетнай сям’і, скончыў Старалядненскую школу. З маленства прывучаны да працы, як і яго сёстры і браты. Большасць з іх таксама засталіся ў роднай вёсцы. Працуе Валерый ва УП “Лепельскае ПМС”, дзе да даручанай справы адносіцца адказна і па-гаспадарску.

Жанна родам з вёскі Стараселле, вырасла ў такой жа працавітай сям’і. Зараз жанчына рупіцца ў Лепельскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

— Я з дзяцінства разумеў, што жыццё ў горадзе — гэта не маё, – дзеліцца разважаннямі Валерый. — Для мяне звыклы сельскі ўклад жыцця. Праца на зямлі прыносіць задавальненне. Вы толькі паглядзіце, якая ў нас тут прыгажосць! Любуйся і сілкуй сваю душу самымі лепшымі эмоцыямі кожны дзень.

Цалкам згодна са сваімі субяседнікамі. Завідзічы — адна з самых прыгожых вёсак у нашым раёне, тым больш, што размешчана яна на беразе маляўнічага возера Лепельскае.

За няспешнасць, утульнасць і хатняе цяпло Жанна і Валерый любяць сваю малую радзіму, а яшчэ за тое, што жывуць у вёсцы ў годных умовах, што дзецям далі адукацыю, выгадавалі іх сумленнымі грамадзянамі.

Любоў да сельскай працы героі публікацыі ўвабралі ў сябе з дзяцінства, можна сказаць, з ранішняй шклянкай сырадою на сняданак. Бацькі былі простымі працаўнікамі і перадалі сваю любоў да працы дзецям.

— Няўжо вам ніколі не хацелася жыць ў горадзе? — задаю пытанне.

– Ніколі! Мы ж працуем у горадзе, таму бываем там кожны дзень, тым больш наша вёска ад горада знаходзіцца за 8 кіламетраў -– расказвае Валерый. — Адно магу сказаць дакладна, мы з жонкай кожны дзень з вялікай радасцю вяртаемся ў свой дом.

— Як вам удаецца ўсё паспець зрабіць і не пасварыцца?

— Напэўна, таму што ўсе клопаты дзелім пароўну, імкнёмся працаваць сумленна і з душой, а на спрэчкі ўвогуле няма часу.

Каб было зразумела чытачу, у гаспадароў вялікі сад, таму заўсёды на стале экалагічна чыстая садавіна. На вялікім надзеле зямлі, каля трох гектараў, вырошчваюць шмат рознай гародніны. Сапраўдным памочнікам гаспадары лічаць сельгастэхніку, якую набылі таксама дзякуючы іх руплівым рукам.

А які прыгожы ў Жанны кветнік! Сярод любімых дэкаратыўных раслін — хрызантэма мульціфлора, пятунні, ружы. Ну а на плячах мужа — справы больш сур’ёзныя — рамонтныя і будаўнічыя.

Тут не магу не адзначыць сына Паўла, які працуе ў філіяле “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, а ўвесь вольны час дапамагае бацькам па гаспадарцы.

Так, у гэтым годзе на двары з’явіўся дыхтоўны, не пабаюся гэтага слова, хлеў, а побач з ім “вырас” і дроўнік. І зроблены яны сіламі мужчынскай паловы сям’і.

Дачка Аляксандра жыве з мужам у Лепелі, аднак па магчымасці наведвае родную вёску і асабліва падчас нарыхтоўкі сена ці ў перыяд уборкі ўраджаю.

***

З упэўненасцю можна сказаць, што на такіх працавітых людзях, як сям’я Семіёненкаў, трымаюцца і жывуць вёскі. Такіх гаспадароў ужо мала, аднак яны ёсць! Жанна і Валерый лічаць, што каб быць шчаслівым і мець нешта ў жыцці, трэба шмат працаваць. Бо нічога не даецца проста так!

                                      Наталля ХРАПАВІЦКАЯ

МЕТКИ:
Предыдущая
Главное правило – делай людям добро
Следующая
Информация для индивидуальных предпринимателей от ИМНС
Рекомендуем
07.09.2023
Ветераны-участники локальных войн из Беларуси и России встретились с представителем районной власти
19.12.2022
Лепель
11.02.2024
Школьники узнали о богатом туристическом потенциале Лепельщины
09.11.2023
Узнай больше. Окунись в историю города и района
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Барановичские правоохранители задержали за взятки двух должностных лиц предприятий
  • От обустройства тротуара до оформления наследства: лепельчане пришли на прием граждан, чтобы решить свои проблемы
  • Кратковременный снег и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 4 февраля 
  • Завтра в Витебской области состоится единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва
  • В чем было новаторство и миссия Евфросинии Полоцкой, пояснила экскурсовод
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
Лепельский край
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

info@lepel-kraj.by

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА
sakuraweb studio

Яндекс.Метрика
Вверх
© 2026 - Лепельский край . Все права защищены. При любом использовании материалов сайта, активная ссылка на lepel-kraj.by обязательна.