19 марта
...
прогноз на 5 дней
3 oC пасмурно
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Март 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
262728291 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021222324
25262728293031

Последние отзывы

Замечательный педагог Лариса Сковородко встретила свой 85-летний юбилей

Алла Орлова 16.01.2024 20:41
Здравствуйте, ,Лепельский край,,. А мы отмечаем 85-летие сестры-близнеца Ларисы Васильевны -- Берестень ......

Пожар квартиры в Лепельском районе

Сергей 05.01.2024 18:07
Почему его не аристовали была угроза взрыва газа в Заслоново....

Чтобы не наделать бед - стал на лёд, одень жилет!

Анатолий 15.12.2023 18:31
Полная чушь. Всё рассчитано на идиотов. Спасжилет может только помешать. Это правило должно быть ......

Праздник деревни Межица

Aliaksandr Drinkov 29.11.2023 00:21
Тамара Киржанова работала в продуктовом в 90-ые, жила в ДОСе 366, и воспитывала двух сорванцов Андрея ......

Хлопчыкі-зайчыкі, дзяўчынкі-сняжынкі, ці як адзначалі Новы год у савецкай школе

29.12.2022, 16:13
878
1
Да святканя Новага года засталіся лічаныя дні.

З гэтай нагоды перагортваю старыя навагоднія фотаздымкі, якія дапамагаюць успомніць, як святкавалі гэтае свята прадстаўнікі старэйшага пакалення – нашы таты і мамы, дзядулі і бабулі, якія ў сярэдзіне мінулага стагоддзя былі такімі ж гарэзлівымі малымі, як і сёняшнія дзеці.

Трэба адзначыць, што навагодніх фотаздымкаў той, ужо далёкай савецкай эпохі, захавалася не так і шмат. А тыя экзэмпляры, што трапляюцца, кожны ўнікальны і мае сваю гісторыю. Напрыклад, вось гэты здымак пачатку 1960-х гадоў з архіва Замошскай сярэдняй школы дапамагае ўспомніць нам, як святкавалі Новы год савецкія школьнікі ў лепельскай глыбінцы.

Для школьнікаў той пары навагодняе прадстаўленне з'яўлялася адным з самых яркіх забаў у годзе, асабліва для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. Уражанням і ўспамінамі пра навагоднія святы свайго дзяцінства падзяліліся з чытачамі нашай газеты былыя вучні Замошскай школы Васіль Левашкевіч і Антаніна Стэльмах.

Школа была вельмі важным культурным цэнтрам у Замошшы, можа

нават і адзіным. Крыху пазней пабудавалі клуб і бібліятэку, там жа была пошта і сельскі савет. У школе кожны Новы год сустракалі навагоднімі маскарадных балямі. Цацкі рабілі ўсе школьнікі. Маскі, касцюмы кожны ўпотай рабіў для сябе. Я да гэтага часу памятаю, як клеіў маскі з кавалкаў газеты, гэта называлася пап'е-машэ. У старэйшых класах ужо больш свядомымі былі. Было цікавей. Электразабеспячэння ў вёсцы не было, напэўна, да 1963 года. Ва ўсіх дамах – газавыя лямпы, у некаторых у якасці асвятленне яшчэ служыла лучына, напэўна, для эканоміі газы. У майго сябра Жэні Гарбачова мы часта пры лучыне сядзелі ля печы і гулялі ў карты. Калі ўжо быў у 9-м класе, мы, школьнікі, пад кіраўніцтвам настаўніка Шалака правялі ва ўсіх класах школы электраправодку. Нейкім чынам школе дастаўся генератар з рухавіком. Мы яго ўсталявалі ў зямлянцы недалёка ад прыбіральні і падключылі пад Новы – 1960 год. Было выдатна, мы ганарыліся сваёй працай, хоць святло крыху і мігцела, таму што генератар быў аднафазны”, – успамінае былы вучань Замошскай школы Васіль Левашкевіч.

Добра памятае, як адзначалі Новы год у школе жыхарка Замошша і выпускніца мясцовай школы Антаніна Стэльмах:” Навагоднія маскі рабілі самі з паперы і іншых падручных сродкаў. Рыхтавацца да свята пачыналі задоўга. У нашай школе адказнай за Новы год была настаўніца Анціпенка Раіса Дзмітрыеўна. Арганізацыю свята бралі на сябе старшакласнікі. Я часта была Снягуркай, а Дзедам Марозам быў нехта з настаўнікаў. Преважна гэтая роля даставалася Якаву Яфімавічу Мянтузаву. Вялікую елку, якая вярхушкай упіралася ў столь, ставілі ў самым вялікім класе, папярэдне павыносіўшы адтуль мэблю. Елку ўпрыгожвалі самаробнымі гірляндамі і шклянымі цацкамі – для гэта пасля ўрокаў вылучалі групу са старэйшых вучняў. І цяпер добра памятаю, водар свежай яліны, які моцна адчуваўся адразу, калі пераступаў ганак школы. У паветры вітаў водар Новага года, усе жылі ў прадчуванні будучага свята.

У прызначаны для навагодняга мерапрыемства дзень у школу прыходзілі не толькі бацькі вучняў, але і іншыя вяскоўцы. Народу назбірвалася шмат. Дзеці вадзілі карагоды, атрымлівалі доўгачаканыя падарункі ў выглядзе цукерак. Паступова да карагодаў далучаліся і дарослыя. Вадзілі карагоды пад акампанемент гармоніка. Цягнулася свята некалькі гадзін.

А ўвечары ў тым жа памяшканні, дзе праводзіўся навагодні ранішнік, ладзілі баль-маскарад для старшакласнікаў. Умовай, каб туды патрапіць, было абавязкова зрабіць карнавальны касцюм. Навагодняе свята было вельмі запамінальным мерапрыемствам для ўсіх школьнікаў.”

У кожным з нас жыве маленькая дзяўчынка-Сняжынка або мілы хлопчык-зайчык. Чым бліжэй свята, тым ярчэй успаміны аб самых радасных і шчаслівых момантах жыцця… На шчасце, сёння мы не перасталі верыць у цуды. І нашы дзеці, як і раней чакаюць падрункаў ад Дзеда Мароза і здзяйснення самых запаветных мараў, а гэта значыць што Навагодняя казка працягваецца.

 

Валерый Тухта

На здымку: Вучні Замошскай школы ў навагодніх касцюмах. 1962 год

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика