• Паспорт, пропуск, черная ручка. Что можно брать с…
  • Проработал полторы недели. В Гродно задержали наркокурьера
  • Глава района Михаил Киселевич встретился с коллективом Лепельского…
  • В Ушачах пройдет фестиваль экстремальных видов спорта «Экстрим…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

“Партал у мінулае”, ці як лепельскія школьнікі даследуюць старажытнае мінулае Лепельшчыны

lepadmin - Бацькаўшчына - 23.07.2024
lepadmin
140 просм. 0 Комментариев

Зусім нядаўна скончыў працу археалагічны лагер “Дубавец – 2024”, які працаваў на базе Слабадской сярэдняй школы імя М.М. Пшонкі Лепельскага раёна.

  • Слабадскія школьнікі, а таксама вучні іншых навучальных устаноў Лепельскага раёна сталі ўдзельнікамі археалагічных раскопак, арганізаванымх сумесна з Інстытутам гісторыіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Працы праводзіліся пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства, кандыдата гістарычных навук Максіма Міхайлавіча Чарняўскага.
    Да ўдзелу ў раскопках далучыліся выпускнікі Слабадской школы і ўдзельнікі папярэдніх раскопак Мікіта Бабаед, студэнт 2-га курсу Віцебскага медуніверсітэту і выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту Яраслаў Тухта. Выпускніца сярэдняй школы №3 г. Лепеля Юліяна Судак, якая прымала ўдзел у археалагічных даследаваннях Лепельшчыны з 2017 года.
    Як і ў мінулым годзе даследавалася паселішча неаліту – сярэдняга бронзавага веку Бярэшча 1, каля вёскі Верабкі. Выяўлены матэрыялы нарвенскай, усвяцкай і паўночнабеларускай археалагічных культур. Пераправіўшыся па мастку праз рэчку-невялічку Бярэшча, трапляеш у мінулае. Ва ўрочышчы Дубавец, на невялікай выспе, больш за пяць тысяч год жылі нашы продкі, сляды якіх захаваліся да нашага часу. У гэтым маляўнічым месцы, на невялікай палянцы, паміж векавых дубоў ужо некалькі год вядуццца археалагічныя раскопкі.
    ​Сярод унікальных знаходак крэмянёвыя прылады працы, якімі нашы далёкія продкі карысталіся больш за 5 тысяч гадоў таму, фрагмент венчыка гаршка з адбіткам пальца жыхара нашага краю (верагодна жанчыны), які жыў 4 тысячы гадоў таму. Сярод знаходак больш за ўсё фрагментаў арнаментаванага ляпнога глінянага посуду. Таксама быў выяўлены невялікі фрагмент бурштыну, які лічыцца рэдкай і ўнікальнай знаходкай, што чарговы раз пацвярджае выснову, што Лепельшчына Бурштынавы край.
    ​У вольны ад раскопак час кожны жадаючы мог наведаць археалагічную лабараторыю. Разам з археолагам цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі займаліся першаснай апрацоўкай выяўленых у раскопе матэрыялаў. Спадарожна Максім Чарняўскі тлумачыў сваім памагатым, як, вывучаючы фрагменты глінянага посуду, вызначаць да якога часу ён адносіцца. Паказваў функцыянальнае прызначэнне крэмянёвых скрабкоў, пласцінак, нажоў, розных па форме наканечнікаў стрэл.
    ​Напрыканцы працы лагера самыя актыўныя ўдзельнікі раскопак былі адзначаны салодкімі прысмакамі. Таксама быў вызначаны самы-самы актыўны памагаты археолага. Ім аказалася вучаніца адзінаццатага класа Слабадской школы Дарыя Пшонка. Максім Чарняўскі адзначыў Дарыю невялікімі сувенірамі з лагатыпам Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. А кожны з удзельнікаў лагера атрымаў памятны падарунак з лагатыпам археалагічнай экспедыцыі.
    Працягам археалагічных даследаванняў на Лепельшчыне сталі раскопкі паселішча перыяду неаліту – бронзавага веку Кранштат-3 у забалочанай пойме ракі Аканіца, якое было выяўлена навукоўцамі на вале з Максімам Чарняўскім падчас археалагічнай разведкі мясцовасці ў 2022 годзе.
  •  
     
    Зараз цяжка ўявіць, што каля пяці тысяч гадоў таму назад не было ракі Аканіцы, а плёскаліся воды вялікага возера. На момант існавання паселішча Кранштат-3 было размешчана на невялічкім востраве разлеглага возера, якое прасціралася да вёсак Верабкі, Чарніца, Бяседаў, уключала ў сябе сучасныя азёры Окана і Бярэшча. У той час на невялікіх выспачках-астравах і займаліся гаспадарчай дзейнасцю – палявалі на мядзведзя, бабра, дзіка, лася і тура, лавілі рыбу, збіралі ядомыя расліны, нашы далёкія продкі. Рэшткі іх дзейнасці сталі здабыткам археолага і яго памагатых. Сярод выяўленых артэфактаў – шматлікія фрагменты глінянага посуду, крамянёвыя і касцяныя артэфакты і іх фрагменты, цэлыя і фрагментаваныя косткі жывёл, птушак і рыб – “кухонныя парэшткі”. Асноўная гаспадарчая дзейнасць насельнітцва на той час, і агулам, і канкрэтна пад час знаходжання на выспе – рыбацтва.
    Выяўлены багаты на археалагічныя матэрыялы культурны пласт, які датуецца канцом 4-га – сярэдзінай 2-га тысячагоддзя да н.э., якія адносяцца да ўсвяцкай сярэдняга неаліту, паўночнабеларускай культуры позняга неаліту – ранняга бронзавага веку, матэрыялаў сярэдняга бронзавага веку.

    Валерый Тухта
    На здымках: 1. Удзельнікі археалагічнай экспедыцыі 2. Падчас раскопак 3. Фрагмент венчыка гаршка, якому 5 тысяч год з адбіткам пальца тагачаснага чалавека
    Фота аўтара

МЕТКИ:
Предыдущая
Лукашенко: Беларусь рассчитывает на реализацию взаимовыгодных проектов с Египтом в различных сферах
Следующая
Об организации вступительной кампании в 2024 году
Рекомендуем
03.12.2022
Лепель
02.09.2023
Шаноўныя лепяльчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём горада!
13.12.2022
Лепель
24.01.2023
Городской пляж
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Паспорт, пропуск, черная ручка. Что можно брать с собой в аудиторию на ЦЭ и ЦТ
  • Проработал полторы недели. В Гродно задержали наркокурьера
  • Глава района Михаил Киселевич встретился с коллективом Лепельского лесхоза
  • В Ушачах пройдет фестиваль экстремальных видов спорта «Экстрим Прорыв»
  • Благоустройство, работа с людьми, подбор кадров и АПК. Александр Лукашенко обозначил приоритеты для местной вертикали
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved