• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Усе дзеці – нашы, альбо Якога прынцыпу у сваёй рабоце прытрымліваецца Алена Серабро?

lepadmin - Лепелю - 585 - 18.06.2024
lepadmin
82 просм. 0 Комментариев

Мы працягваем бліжэй знаёміць чытачоў з землякамі, якія з’яўляюцца лепшымі ў раёне ў пэўнай галіне дзейнасці. Іх імёны ўпрыгожваюць раённую Дошку гонару.

  • Мы працягваем бліжэй знаёміць чытачоў з землякамі, якія з’яўляюцца лепшымі ў раёне ў пэўнай галіне дзейнасці. Іх імёны ўпрыгожваюць раённую Дошку гонару. І сёння хочацца распавесці пра прыгожую жачыну, добрага, сардэчнага чалавека, стараннага работніка Алену Серабро. Алена Юр’еўна працуе метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі райвыканкама. У яе абавязкі ўваходзіць вучэбна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна па сацыяльна-педагагічнаму і псіхалагічнаму суправаджэнню адукацыйнага працэсу. Прасцей кажучы спецыяліст каардынуе дзейнасць педагогаў сацыяльных і педагогаў-псіхалагаў ва ўстановах адукацыі раёна, займаецца выяўленнем і суправаджэннем праблемных сем’яў, якія часцей за ўсё атрымліваюць такі статус з-за злоўжывання спіртнымі напоямі. Спецыяліст узаемадзейнічае з суб’ектамі прафілактыкі раёна, прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях каардынацыйнага савета, камісіі па справах непаўналетніх. Разам з вядучым спецыялістам аддзела па адукацыі Наталляй Бахаравай супрацоўніцы ўтвараюць так званы сектар аховы дзяцінства.
    Сістэма адукацыі нашага раёна багатая на дасягненні. Гэта залатыя і сярэбраныя медалі выпускнікоў школ, 100-бальныя вынікі на цэнтралізаваных экзаменах і тэсціраванні, поспехі на прадметных алімпіядах розных узроўняў. І за высокімі паказчыкамі навучэнцаў канечне ж стаіць педагог. Ён вучыць, правярае, матывуе… І за гэта, натуральна, атрымлівае ўзнагароды па заслугах. А як ацаніць вынікі працы спецыяліста па ахове дзяцей? Па колькасці адабраных з няўдалых сем’яў дзяцей або наадварот? На пытанне намесніку начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аксане Лясун, за якія заслугі менавіта імя гераіні матэрыялу было прапанавана для занясення на раённую Дошку гонару, атрымала адказ: ”Алена Юр’еўна – выдатны спецыяліст, шмат год аддала добрасумленнай працы ў галіне аховы дзяцінства. Яе паважаюць і калегі, і падначаленыя. Інтарэсы дзіцяці яна ставіць вышэй за ўсё”.
    Нарадзілася і вырасла Алена Юр’еўна ў г. Лепелі, скончыла педагагічны каледж імя Ф. Скарыны ў Полацку, потым працягнула навучанне ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, дзе і атрымала кваліфікацыю “Сацыяльная педагогіка. Метадыст па выхаваўчай рабоце”. Пачынала педагагічную дзейнасць з пасады настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Сушанскай сярэдняй школе, потым была праца ў якасці сацыяльнага педагога гімназіі імя І.М. Ерашова г. Лепеля. А са снежня 2010 года жанчына шчыруе ў аддзеле па адукацыі райвыканкама. Мае дваіх дзетак. “Дачушка Насця ўжо вучыцца ў Наваполацкім музычным каледжы. Будзе таксама педагогам”, – з гонарам гаворыць матуля. – Сынок Вадзім – скончыў 4 класы сярэдняй школы №3 г. Лепеля”.
    – Вялікім дасягненнем і галоўным паказчыкам вынікаў сваёй працы і іншых службаў і спецыялістаў у галіне аховы дзяцінства лічу тое, што за 12 апошніх год з нашага раёна ў інтэрнатныя ўстановы вобласці не было накіравана ні адно дзіця. Змагаемся да апошняга, каб вярнуць малых або ў біялагічныя сем’і, або накіраваць у апякунскія ці прыёмныя.
    Для даведкі. У Лепельскім раёне пражывае 5151 дзіця. 76 дзетак з 34 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 4 сям’і і 7 дзяцей з іх прызнаны маючымі патрэбу ў сацыяльнай абароне. У 2023 годзе праводзілася прафілактычная работа з 304-мя сем’ямі Лепельшчыны, за прайшоўшы перыяд 2024 года – са 158-ю. 19 дзетак вымушана пакідалі родныя сем’і і накіроўваліся ў СПЦ у мінулым годзе, 10 – у бягучым.
    Супрацоўнікі сектара па ахове дзяцінства кажуць, што ў іх справе выпадковых людзей няма. Ёсць паплечнікі і аднадумцы з устаноў адукацыі раёна з якімі яны робяць адну вялікую справу – абараняюць дзяцей. Гэта Юлія Мастаўнікова і Святлана Юшкевіч з СШ №3 г. Лепеля, Алена Пракапенка і Наталля Папкова з сярэдняй школы №1, Таццяна Тухта са Слабадской сярэдняй школы імя М.М Пшонкі, Алена Бабенка і Алена Ігнатовіч са Старалядненскай базавай школы імя Ф.П. Занько, Святлана Калітнік і Наталля Зайцава з раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і многія іншыя супрацоўнік
  •  
    і, якім Алена Серабро адрасуе шчырыя словы падзякі за вернасць абранай справе і прафесіяналізм. А яшчэ і Алена Юр’еўна, і Наталля Уладзіміраўна звяртаюцца да ўсіх нас, неабыякавых грамадзян. Яны просяць не праходзіць міма ўбачаных выпадкаў сацыяльнага недабрабыту, а паведамляць пра гэта спецыялістам, якія абавязкова акажуць дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Чужых дзяцей не бывае, усе яны – нашы!
    Нона СЕЗДЗІНА
МЕТКИ:
Предыдущая
Госнаград удостоены 48 представителей различных сфер деятельности
Следующая
Примерка средств защиты и фотосессия с четвероногими помощниками: моменты Дня открытых дверей в отделении охраны
Рекомендуем
04.06.2024
Когда переплелись жизнь и творчество: история успеха Анастасии Перепечко
30.04.2024
Главное богатство лепельской земли – трудолюбивые и гостеприимные люди, любящие свой родной край и дорожащие его традициями
07.09.2024
“Беларусь – моя любовь навсегда!” – жительница России о нашей стране
07.09.2024
Глава района: наше главное богатство – трудолюбивые люди!
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved