• Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо…
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Выйшла ў свет кніга па гісторыі Лепельшчыны

lepadmin - Бацькаўшчына - 18.10.2023
Кніга называецца “Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі” і выдадзена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, інстытутам гісторыі на 297 старонках.
lepadmin
283 просм. 0 Комментариев

Кніга называецца “Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі” і выдадзена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, інстытутам гісторыі на 297 старонках.

У пачатку кастрычніка выйшла кніга, прысвечаная Лепельскаму краю, у серыі “Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі”. Навуковы рэдактар выдання — кандыдат гістарычных навук, дацэнт інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў, які ўжо на працягу многіх гадоў вядзе раскопкі на Лепельшчыне, займаецца вывучэннем нашай гісторыі, багатай на розныя падзеі.

Кніга называецца “Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі” і выдадзена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, інстытутам гісторыі на 297 старонках.

Зборнік працягвае серыю выданняў, такіх як зборнікі артыкулаў «Лепельскія чытанні», «Лепельшчына», прысвечаных археалогіі, гісторыі, этналогіі і культуры Лепельскага краю. Артыкулы, адлюстроўваюць даследаванні ўдзельнікаў IX навукова-практычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні», што завочна адбылася 15—16 кастрычніка 2021 года.

Прыемна адзначыць, што сярод аўтараў мы заўважылі і нашага земляка, краязнаўцу і гісторыка Валерыя Тухту.

— Гэтая кніга — зборнік навуковых артыкулаў, дзе асвячаюцца розныя перыяды гісторыі Лепельшчыны. У кнізе можна пазнаёміцца і з маім артыкулам “Бантытызм на Лепельшчыне Ў 1920-я гады”. На аснове архіўных крыніц і краязнаўчых даследаванняў у артыкуле падаюцца звесткі пра драматычныя падзеі стогадовай даўніны. У памяці апавядальнікаў, успаміны якіх пашчасціла запісаць, захавалася шмат цікавых аповедаў пра той драматычны час. Неаднаразова самому даводзілася блукаць тымі сцежкамі-мясцінамі, дзе некалі ў непраходных пушчах ды балотах Лепельшчыны хаваліся парушальнікі людскога спакою.

Выданне будзе карысным навукоўцам, краязнаўцам, настаўнікам школ і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусь. Кніга ўключае сапраўды важныя звесткі і дакументы, — адзначыў Валерый Уладзіміравіч.

Пацікавіліся мы і ў кандыдата гістарычных навук Марата Клімава, з якой мэтай быў створаны зборнік пра Лепель. Марат Васільевіч адзначыў, што ў 2021 годзе павінна была адбыцца 9 навукова-практычная канферэнцыя “Лепельскія чытанні”, аднак па прычыне пандэміі каранавіруснай інфекцыі яна была адменена. Каштоўныя матэрыялы ўдзельнікаў канферэнцыі знайшлі адлюстраванне ў кнізе.

Навуковы супрацоўнік таксама акцэнтаваў увагу, што такімі “чытаннямі” можа пахваліцца не кожны раён, не ўлічваючы, канечне, буйныя гарады, дзе ёсць універсітэты.

Вялікая заслуга ў тым, што нашы “Лепельскія чытанні” дзейнічаюць з 2004 года і не страцілі сваёй актуальнасці, дырэктара краязнаўчага музея Аліны Стэльмах і краязнаўцаў Лепельшчыны.

Таксама мы даведаліся ў Марата Васільевіча, што ўжо больш за 10 раёнаў маюць зборнікі, якія ўвайшлі ў серыю “Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі”.

***

Хочацца дадаць, што 10 навукова-практычная канферэнцыя “Лепельскія чытанні” адбудзецца 3-4 лістапада. Будуць разгледжаны такія тэмы, як “Славутыя асобы Лепельскага краю”, “Гісторыя і культура Лепельскага краю”, “Бярэзінская водная сістэма”, “Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Лепельшчыны” і “Праекты турыстычных маршрутаў і краязнаўчы патэнцыял Лепельшчыны”.

Наталля Храпавіцкая.

МЕТКИ:
Предыдущая
— Есть ли ответственность за пересечение железнодорожных путей в неустановленном месте?
Следующая
Лукашенко поздравил народного артиста России Сергея Безрукова с 50-летием
Рекомендуем
11.02.2024
Школьники узнали о богатом туристическом потенциале Лепельщины
24.03.2023
Юлия Соловей после окончания медуниверситета очень пригодилась на малой родине
03.12.2022
Лепель
16.12.2024
Ценная реликвия в дар Лепельскому районному краеведческому музею
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Жительница России в восторге от живописной и колоритной Лепельщины
  • Газ в баллонах для дачников: все, что надо знать
  • На старт! Внимание! Жатва!
  • Обед с доставкой в… поле
  • ОСВОД заботится о безопасности лепельчан
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved