• “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко…
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей…
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Лішкі з дачы — на здачу

lepadmin - Общество - 27.09.2023
Ужо шмат гадоў спажыўкааперацыя прымае ад насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю, якая вырошчваецца ў асабістых падсобных гаспадарках ці на дачы, другасную сыравіну і лясныя дары ў летні перыяд.
lepadmin
188 просм. 0 Комментариев

Ужо шмат гадоў спажыўкааперацыя прымае ад насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю, якая вырошчваецца ў асабістых падсобных гаспадарках ці на дачы, другасную сыравіну і лясныя дары ў летні перыяд.

Ужо шмат гадоў спажыўкааперацыя прымае ад насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю, якая вырошчваецца ў асабістых падсобных гаспадарках ці на дачы, другасную сыравіну і лясныя дары ў летні перыяд. Лепельскім філіялам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства закупляецца больш за 30 відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і рознай сыравіны. Пік нарыхтоўчай работы прыпадае на верасень-кастрычнік.

Як адзначаюць жыхары сельскіх населеных пунктаў, перыяд нарыхтовак для іх — чаканы спосаб павелічэння грашовых даходаў. Закупачная цана ў нарыхтоўчых пунктах кожны год мяняецца, бо фарміруецца пад уплывам попыту і прапановы.

У гэтым годзе многія атрымалі неблагі ўраджай сельгаспрадукцыі на сваіх прысядзібных надзелах і шукаюць пакупнікоў.

Мы вырашылі зазірнуць у нарыхтоўчы пункт, каб даведацца пра закуп лішкаў гародніны і садавіны. Начальнік аддзела нарыхтовак Віктар Авяр’янаў паведаміў, што на дадзены момант прымаюцца яблыкі-апад, якія потым накіроўваюцца на Полацкае прадпрыемства “Вінны майстар”, якое працуе пад кіраўніцтвам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства. На момант візіту карэспандэнта яблыкі прымаліся па 20 капеек за кілаграм. У гэтым сезоне ў Полацк ужо адвезлі больш за 180 тон сакавітых пладоў.

Арганізавана і выязная нарыхтоўка, калі прама на месцы прадукцыя ўзважваецца і робіцца разлік.

Разам з нарыхтоўшчыкам Ірынай Навамейскай і кіроўцам Валерыем Стэльмахам мы пабывалі ў аграгарадку Старое Лядна. Трэба сказаць, у гэтым населеным пункце Лепельшчыны, у адрозненне ад іншых, заўсёды багаты ўраджай яблыкаў.

Як толькі жыхары ўбачылі транспарт філіяла, адразу пачалі выносіць на вуліцу ёмістасці з сакавітымі пладамі. На цыферблаце вагаў – 56 кілаграмаў з двух мяхоў, гэта значыць у адным — 23 кілаграмы.

— Прыкладна 6 рублёў атрымліваецца за адзін мяшок, — падказвае мне Ірына Анатольеўна.

Пачалася нарыхтоўка ў стабілізацыйны фонд, дзякуючы якому ў міжсезонны перыяд у беларускіх магазінах можна набыць агародніну і садавіну айчыннай вытворчасці па прымальных цэнах. Для гэтага ў насельніцтва будзе закуплена 60 тон бульбы, 50 тон цыбулі, па 10 тон буракоў, морквы і яблыкаў. Бульба, напрыклад, прымаецца па 30 капеек за кілаграм.

Для даведкі. Па звестках Мінсельгасхарча, усяго ў міжсезонны перыяд – 2023/24 плануюць закласці 24,3 тысячы тон яблыкаў.

У нарыхтоўчую сістэму Лепельскага філіяла ўваходзіць 5 раёнаў.

Прайшоўшы па тэрыторыі і зазірнуўшы ў памяшканні, мы ўбачылі, што да перыяду нарыхтовак у Лепельскім філіяле падрыхтаваліся добра.

У горадзе працуюць 3 нарыхтоўчыя пункты, акрамя гэтага яблыкі прымаюць у вясковых крамах. У кожным магазіне ёсць куток нарыхтоўшчыка, дзе ўказаны закупачныя цэны, а таксама тэлефоны адказных работнікаў на выпадак спрэчных пытанняў. За здадзеную прадукцыю можна адразу ў краме набыць тавар.

На размеркавальных складах Лепельскага філіяла з пачатку лета прымаюць розную сельгаспрадукцыю ад насельніцтва, якая потым накіроўваецца ў магазіны і пункты грамадскага харчавання філіяла. Так, напрыклад, у гэтым сезоне прымалася не толькі звыклая гародніна, такая як памідоры і агуркі, а нават баклажаны.

Хочацца адзначыць, што ў Лепельскім філіяле сёння зацікаўлены ў тым, каб гародніна і садавіна, якія закупляюцца, былі якаснымі і без нітратаў, а таксама мелі таварны выгляд і адпавядалі пэўным стандартам. Таму ўвесь працэс строга кантралюецца спецыялістам па якасці.

Акрамя гэтага, людзі маюць магчымасць не толькі здаваць прадукцыю, але і самастойна прадаваць яе на рынку, што многія і робяць.

                                      Наталля ХРАПАВІЦКАЯ

 

МЕТКИ:
Предыдущая
Профилактическое мероприятие “Дети и гаджеты!”
Следующая
Самолеты и железная дорога. Лукашенко и Путин обсудили реализацию двух больших проектов
Рекомендуем
30.04.2025
В мае белорусов ждут три выходных подряд. Как будем работать и отдыхать, рассказали в Минтруда
29.09.2024
Об оперативной обстановке на территории района и сохранности личного имущества узнали в Лепельском РОВД
28.09.2023
БЕСПЛАТНАЯ ПОМОЩЬ ЮРИСТОВ: СЕГОДНЯ ПРОХОДЯТ ПРАВОВЫЕ ПРИЕМЫ ПО ВСЕЙ СТРАНЕ
29.10.2023
В НЕКОТОРЫХ ДОМАХ ЛЕПЕЛЯ БУДЕТ УХУДШЕНИЕ КАЧЕСТВА ВОДЫ
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • “Пеллеты и еще раз пеллеты!” Почему Александр Лукашенко требует наладить производство древесного биотоплива
  • Генпрокуратура: коррупция не превышает 2% в структуре общей преступности в стране
  • Отделение “Святліца” – место, которое стало вторым домом
  • Крестный ход в честь Дня славянской письменности и культуры пройдет в Минске 24 мая
  • Праздник от «Юного спасателя»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved