LATEST
  • Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым Сердцем»…
  • Спасатели ликвидировали пожар в Витебском государственном технологическом университете
  • Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы
  • В Лепельском райисполкоме приём граждан провел председатель Витебского…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край

Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

lepadmin - Президент - 03.09.2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
lepadmin
81 просм. 0 Комментариев

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, – адзначыў Прэзідэнт. – За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага”. 

Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

“Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днем беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе.

За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага.

Сімвалічна, што юбілей прыйшоўся на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці

і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка

МЕТКИ:
Предыдущая
Знай наших!
Следующая
Шахматные принцессы нашего города
Рекомендуем
08.08.2025
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью американскому журналу Time рассказал, чем опасна для Запада и Украины мобилизация ресурсов России и Беларуси
12.04.2024
Лукашенко удостоил наград и Благодарности Президента участников и организаторов космического полета
22.01.2023
Непростая, но очень нужная профессия, значение которой постоянно возрастает. Лукашенко поздравил дипломатов
14.02.2025
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал изменения в закон “О дорожном движении”
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • Благотворительная акция БРСМ «В школу с Добрым Сердцем» объединяет белорусскую молодежь и жителей Синеокой добрыми делами
  • Спасатели ликвидировали пожар в Витебском государственном технологическом университете
  • Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы
  • В Лепельском райисполкоме приём граждан провел председатель Витебского областного Совета депутатов Дмитрий Демидов
  • В рамках проведения единого дня информирования с коллективом филиала «Лепельский МКК» ОАО «Витебский мясокомбинат»встретились председатель Витебского областного Совета депутатов Дмитрий Демидов
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved