Прафесія следчага.
Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць набор кандыдатаў для паступлення ў 2023 годзе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на юрыдычны факультэт установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава” з мэтай навучання ў інтарэсах Следчага камітэта.
Каб стаць студэнтам і ў далейшым праходзіць службу ў Следчым камітэце, неабходна да 15 красавіка 2023 года (а лепей – у бліжэйшы час) звярнуцца ў Лепельскі РАСК для правядзення гутаркі і падрабязнага тлумачэння наступных дзеянняў.
Дадатковую інфармацыю аб умовах паступлення можна ўдакладніць па тэлефонах 3-48-75, 3-48-59, +375-33-399-80-30 або па адрасе г. Лепель, вул. Войкава, д.95.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік РАСК,
падпалкоўнік юстыцыі.